Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Унутраны двор універсітэцкага гарадка БДУ у Мінску.
Фотаздымкі зробленыя з адной кропкі ў прамежак прыкладна 10-ці гадоў.
Першы (крыніца НАРБ) - другая палова 1930-х.
Другі (крыніца БДАНТД) - у 1947 годзе.
#кнігібсср
Вокладка кнігі Уладзіміра Сарокіна (не таго) “Законы і звычаі юных піонэраў”, пераклад з рускай, Менск, 1927.
#рабочий
Як выглядалі "ІТ-спецыяльнасці" ў 1930-я)
Абвестка з менскай газеты "Рабочий" №268 1930 года (знайшоў С.Селях).
#архітэктурабсср
Так званы дом Накрамлеса на вуліцы Камсамольскай у Мінску падчас пабудовы на фота 1930-х і пасля аднаўлення на фота 1950-х.
Беларускі піонэр
#архітэктурабсср Так званы дом Накрамлеса на вуліцы Камсамольскай у Мінску падчас пабудовы на фота 1930-х і пасля аднаўлення на фота 1950-х.
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
Дарэчы, да папярэдняга фотапараўнання будынка Наркамлеса (пасля вайны Міністэрства лясной прамысловасці) - я не ведаю па якой прычыне архітэктар пасля вайны вырашыў прыбраць гэтае характэрнае для архітэктуры 1930-х скругленне на рагу будынка (і таксама знесці адзін паверх). У праекце рэканструкцыі гэтага будынка 1946 года (архітэктар Баталаў, БДАНТД ф.3 оп.1 спр.316) - скругленне звонку ўжо закладзена дадатковымі аб'ёмамі цэглы. Што цікава - знутры ў пакоі скругленне пакінута.
Прагляд старых газет з БССР 1920-х-1930-х можа папоўніць сяменыя генеалагічныя даследванні новымі звесткамі, як гэта атрымалася ў аўтара тг-канала "Крупскі раён на сувязі":
4 лютага 1926 года

P.S. Герой артыкула прапрадзед аўтара тг-канала
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
Архітэктурны эксклюзіў ад "Беларускага піонэра", праўда, трохі па-за часовых рамак канала: пасляваенныя выявы таго, як магла выглядаць адна з імаверных "сталінскіх высотак" Мінска - жылы дом на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова (да вайны на гэтым месцы стаяў інтэрнат Інстытута народнай гаспадаркі).
Шпіль з зоркай, вышыня каля 15 паверхаў, статуі па вуглах - у пачатку 1950-х напраектавалі ўсё як мае быць, але калі праект пачалі рэалізоўваць напрыканцы дзесяцігоддзя, то ўсю гэтую прыгажосць прыбралі (фінальны від можна пабачыць на фота 1960-х у канцы падборкі).
Крыніца: архіў БДАНТД фонды 77, 188, 296.
#чырвонаябеларусь
Вокладка часопіса "Чырвоная Беларусь" №13 за ліпень 1931 года.
Натыкнуўся нядаўна на два новых канала пра Мінск.
Каналы свежыя з пылу з жару, з мінімумам падпісчыкаў і пастоў, так што не ведаю, што з іх будзе, але, думаю, варта паназіраць:

"Красивое из Минска" @minsk_heritage

"Заметки о Минске" @minskzametki
#лікбез #архітэктурабсср
Цікавыя матэр'ялы па архітэктуры канструктывізма ў Беларусі выклаў сёння Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (БДАНТД) на сваёй старонцы - віртуальная выстаўка "КОНСТРУКТИВИЗМ В ИСТОРИИ ГОРОДА МИНСКА":
https://bdantd.by/konstruktivizm_v_istorii_goroda_minska/
#кнігібсср
Вокладка перакладу на беларускую мову фантастычнай аповесці (пра робатаў) украінскага пісьменніка Уладзіміра Владко "Ідуць працаўнікі", Менск, 1932 год.
"Рабочий" №262 1935 (нашёл В.Анисько).