#зара
Апошні перадваенны нумар брэстскай абласной газеты “Зара” ад 21 чэрвеня 1941 года (фота С.Марціновіч).

#рабочий
Калі замест “Нэвэрмора” Уэнздэй пайшла вучыцца ў сталінскую школу ў Менску)
Ілюстрацыя з газеты “Рабочий” №201 1937 года (знайшоў падпішчык).

#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
У архіве БДАНТД знайшоўся здымак 1930-х гадоў з новым ракурсам на Дом спецыялістаў у Менску. Будынак быў узведзены паводле праекта Наталлі Макляцовай ў 1934 годзе і быў на момант пабудовы самым высокім жылым домам у сталіцы.
Фота, верагодна, зроблена на фінальнай стадыі будаўніцтва, бо дом яшчэ стаіць неатынкаваны, на больш позніх здымках - ён у тынкоўцы з расшыўкай пад буйнапанэльны дом (пра гэтую цікавостку я пісаў раней - можна пачытаць тут).
Дом спецыялістаў быў разбураны ў вайну і зараз на яго месцы знаходзіцца пасляваенны дом №44 на праспекце Незалежнасці.
Крыніца: БДАНТД ф.77 о.1 с.6

Forwarded from Звязда
«Яна сама ўнікальны феномен гісторыі». Пра што пісалі ў юбілейных нумарах і як віншавалі газету вядомыя асобы
Сёння вы трымаеце ў руках 30-тысячны нумар «Звязды». Юбілейныя нумары нашай газеты выходзілі і раней — і прыпадалі на розныя часы ў гісторыі — пераважна савецкага часу. Індустрыялізацыя і калектывізацыя пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя, узмацненне халоднай вайны ў пачатку 50-х, завяршэнне хрушчоўскай «адлігі» і пачатак эпохі застою — усе гэтыя падзеі знаходзілі адлюстраванне на старонках газеты і мянялі саму «Звязду». Але нязменным заставалася павага да «сілы друку» як з боку кіраўніцтва краіны, так і выбітных дзеячаў, у тым ліку знакамітых пісьменнікаў і сённяшніх класікаў літаратуры. Мы паглядзелі і ўспомнілі, якімі былі папярэднія юбілейныя нумары нашай газеты.
Чытайце на zviazda.by

#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Унутраны двор універсітэцкага гарадка БДУ у Мінску.
Фотаздымкі зробленыя з адной кропкі ў прамежак прыкладна 10-ці гадоў.
Першы (крыніца НАРБ) - другая палова 1930-х.
Другі (крыніца БДАНТД) - у 1947 годзе.

#кнігібсср
Вокладка кнігі Уладзіміра Сарокіна (не таго) “Законы і звычаі юных піонэраў”, пераклад з рускай, Менск, 1927.

Як выглядалі "ІТ-спецыяльнасці" ў 1930-я)
Абвестка з менскай газеты "Рабочий" №268 1930 года (знайшоў С.Селях).

#архітэктурабсср
Так званы дом Накрамлеса на вуліцы Камсамольскай у Мінску падчас пабудовы на фота 1930-х і пасля аднаўлення на фота 1950-х.

Беларускі піонэр
#архітэктурабсср Так званы дом Накрамлеса на вуліцы Камсамольскай у Мінску падчас пабудовы на фота 1930-х і пасля аднаўлення на фота 1950-х.
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
Дарэчы, да папярэдняга фотапараўнання будынка Наркамлеса (пасля вайны Міністэрства лясной прамысловасці) - я не ведаю па якой прычыне архітэктар пасля вайны вырашыў прыбраць гэтае характэрнае для архітэктуры 1930-х скругленне на рагу будынка (і таксама знесці адзін паверх). У праекце рэканструкцыі гэтага будынка 1946 года (архітэктар Баталаў, БДАНТД ф.3 оп.1 спр.316) - скругленне звонку ўжо закладзена дадатковымі аб'ёмамі цэглы. Што цікава - знутры ў пакоі скругленне пакінута.

Прагляд старых газет з БССР 1920-х-1930-х можа папоўніць сяменыя генеалагічныя даследванні новымі звесткамі, як гэта атрымалася ў аўтара тг-канала "Крупскі раён на сувязі":
Forwarded from Крупскі раён на сувязі
4 лютага 1926 года
P.S. Герой артыкула прапрадзед аўтара тг-канала
P.S. Герой артыкула прапрадзед аўтара тг-канала
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
Архітэктурны эксклюзіў ад "Беларускага піонэра", праўда, трохі па-за часовых рамак канала: пасляваенныя выявы таго, як магла выглядаць адна з імаверных "сталінскіх высотак" Мінска - жылы дом на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова (да вайны на гэтым месцы стаяў інтэрнат Інстытута народнай гаспадаркі).
Шпіль з зоркай, вышыня каля 15 паверхаў, статуі па вуглах - у пачатку 1950-х напраектавалі ўсё як мае быць, але калі праект пачалі рэалізоўваць напрыканцы дзесяцігоддзя, то ўсю гэтую прыгажосць прыбралі (фінальны від можна пабачыць на фота 1960-х у канцы падборкі).
Крыніца: архіў БДАНТД фонды 77, 188, 296.

#чырвонаябеларусь
Вокладка часопіса "Чырвоная Беларусь" №13 за ліпень 1931 года.

Натыкнуўся нядаўна на два новых канала пра Мінск.
Каналы свежыя з пылу з жару, з мінімумам падпісчыкаў і пастоў, так што не ведаю, што з іх будзе, але, думаю, варта паназіраць:
"Красивое из Минска" @minsk_heritage
"Заметки о Минске" @minskzametki