#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Адным з самых распаўсюджаных спосабаў павелічэння плошчаў нерухомасці ў міжваенным Менску была надбудова паверхаў на старых дамах (часцей дарэвалюцыйных, але часам надбудоўвалі і свежыя міжваенныя ж будынкі).
Для прыкладу, павялічаны на два паверхі дарэвалюцыйны будынак па сучасным адрасе вул.Ленінградская 6, у якім у 1930-я гады размяшчаўся інтэрнат медінстытута:
1. Зацемка з газеты "Рабочий" 24 верасня 1934 года (знайшоў С.Марціновіч).
2. Праект надбудовы (крыніца: Дзяржархіў Мінскай вобласці, фонд 351).
3-4. Фотаздымкі канца 1930-х гадоў.
5. Сучасны стан - пасля вайны пры аднаўленні будынка, яму дадалі рысы неакласіцызму.

👍24
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
У архіве БДАНТД знайшоўся здымак 1930-х гадоў з новым ракурсам на Дом спецыялістаў у Менску. Будынак быў узведзены паводле праекта Наталлі Макляцовай ў 1934 годзе і быў на момант пабудовы самым высокім жылым домам у сталіцы.
Фота, верагодна, зроблена на фінальнай стадыі будаўніцтва, бо дом яшчэ стаіць неатынкаваны, на больш позніх здымках - ён у тынкоўцы з расшыўкай пад буйнапанэльны дом (пра гэтую цікавостку я пісаў раней - можна пачытаць тут).
Дом спецыялістаў быў разбураны ў вайну і зараз на яго месцы знаходзіцца пасляваенны дом №44 на праспекце Незалежнасці.
Крыніца: БДАНТД ф.77 о.1 с.6

👍20🔥2