Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.92K photos
8 videos
24 files
683 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#архітэктурабсср #публікуеццаўпершыню
Сёння ўсе посцяць здымкі, як зараз выглядае будынак кінатэатра "Перамога" у Мінску, дзе актыўна вядзецца рэканструкцыя.
З гэтай нагоды "Беларускі піонэр" публікуе эксклюзіў - праект кінатэатра "Перамога" (па сутнасці праект глыбокай перабудовы даваеннага клуба харчавікоў), зроблены вядомым беларускім архітэктарам Іосіфам Лангбардам ў 1947 годзе (чарцяжы захоўваюцца ў БДАНТД).
#публікуеццаўпершыню
Новая рубрыка на канале "Беларускі піонэр", дзе я буду са сваіх збораў публікаваць копіі арыгінальных архіўных дакументаў, датычных БССР.
Першы дакумент - гэта ліст старшыні Савета Народных Камісараў БССР Галадзеда ва ўсесаюзны СНК Молатаву пра стан работ на пабудове новай АТС у Менску і з просьбай да Наркамата Сувязі аднавіць будаўнічыя працы, 4 сакавіка 1932 года.
Бланк СНК БССР аформлены на 4-х дзяржаўных мовах БССР, замацаваныых Канстытуцыяй 1927 года.
Крыніца: ГА РФ Ф. Р-5446 Оп. 13 Д. 2388 Л.7.