Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.93K photos
8 videos
24 files
685 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#наварцекастрычніка
Фотаздымак з газеты "На варце Кастрычніка" №18 1933 года. Калона міліцыянера-фізкультурнікаў на Пляцы Волі ў Менску.
#наварцекастрычніка
90 гадоў таму 12 лістапада 1931 года ў дзень 14-й гадавіны стварэння Рабоча-сялянскай міліцыі выйшаў першы нумар газеты "На варце Кастрычніка", органа палітадзела Галоўнага кіраўніцтва рабоча-сялянскай міліцыі БССР.
Газета выходзіла з 1931 па 1941 год на беларускай мове з асобнымі зацемкамі на іншых дзяржаўных мовах БССР (ідыш, польскай і рускай).
У ілюстрацыях - першы нумар газеты цалкам.
#наварцекастрычніка
Заходняя Беларусь у верасні 1939 года. На фота з газеты "На варце Кастрычніка" №43 1939 года селянін з-пад Радашковічаў выкарчоўвае апошнюю загарадку з калючага дроту на мяжы паміж Польскай Рэспублікай і БССР, якая праходзіла там да 17 верасня 1939 года.
#наварцекастрычніка
У БССР у 1938 годзе парушэннем рэвалюцыйнай законнасці лічылася смаленне кабана міліцыянерам, а не тое, пра што можна падумаць, гледзячы на дату.
Зацемка з газеты "На варце Кастрычніка" №3 1939 года.
#наварцекастрычніка
"Таварыш Дзімітрэску выступае перад дэлегатамі 18-га з'езда партыі бальшавікоў!" - насамрэч, гэта ніякая не Дзімітрэску (вампірша-вяліканка з новага эпізода кампутарнай гульні Resident Evil), а народная артыстка БССР Александроўская.
Проста газетныя рэтушоры так перастараліся з павелічэннем дакладчыцы на фота, што ператварылі яе ў жанчыну-гіганта.
#наварцекастрычніка
Марш супрацоўнікаў рабоча-сялянскай міліцыі БССР у працівагазах 6 кіламетраў па Менску.
Фота з газеты "На варце Кастрычніка" №22 1939.
#плакатыбсср #наварцекастрычніка
Беларускамоўны агітацыйны плакат Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1939 года, які павінны быў пачацца 17 студзеня.
Апублікаваны на старонках газеты "На варце Кастрычніка" №3 1939.