Беларускі піонэр
2.86K subscribers
6.92K photos
8 videos
24 files
683 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#беларускаяработніца
У лістападзе 2024 года спаўняецца 100 гадоў з выхаду ў БССР першага часопіса для жанчын "Беларуская работніца і сялянка". Часопіс выдаецца дагэтуль і зараз мае назву "Алеся", атрыманую ў 1995 годзе. Перайменаванні былі і раней, у 1931-1941 гадах часопіс называўся "Работніца і калгасніца Беларусі", у 1946-1994 - "Работніца і сялянка".
У якасці ілюстрацый: вокладка першага нумара часопіса №1 1924 года з уступным словам рэдакцыі і вокладка сучаснага часопіса "Алеся" №11 2024.
#архітэктурабсср
Праект забудовы плошчы Пушкіна ў Мінску, 1941 год.
Да вайны рэалізаваць гэты праект не паспелі, а пасля на гэтым месцы з'явілася плошча Якуба Коласа, якая ў многім паўтарала даваенны план. Будынак злева - Інстытут фізкультуры, які быў пабудаваны ў 1936 годзе - ён захаваўся.
Бонусам прыкладна такі ж ракурс з Яндэкс-панарам.
#іскрыільліча
Маўзалей Леніна з паперы - архітэктурны дадатак да піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" 1932 года.
Там часам каналу "Беларускі піонэр" сёння спаўняецца 7 гадоў!

Учора як раз і падаруначак прыйшоў - заказаў на інтэрнэт-аўкцыёне альбом з фотаздымкамі выпускнікоў менскага Камуністычнага універсітэта імя Леніна 1931 года. Хутка адсканую на нармальным сканеры і выкладу асобным пастом.

Карыстаючыся момантам згадаю і выкажу падзяку за падтрымку сяброўскім аўтарскім каналам гістарычнай тэматыкі "Палявая пошта", "Красивое из Минска", "sacral_BY", "Куфар старажытнасцяў", "Красный Фронтовик", "Советский Ленинград", "1931.center", "Наші 1920-ті".

Падтрымка праектаў "Беларускі піонэр", "Криминальная хроника 1920-х":
https://patreon.com/belaruskipioner
https://boosty.to/belaruskipioner
#беларускаявёска
Піонэры Менска на злёце - фотаздымак з газеты "Беларуская вёска" 1929 года (з віншаваннямі даслаў даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська).
Знакі адрознення ў Чырвонай Арміі па спецыяльнасцях - ілюстрацыя з "Настольнага календара-справачніка за 1930 год".
#архітэктурабсср
Нядаўна заўважыў, што від на ўніверсітэцкі гарадок БДУ з боку прыгарадных кас мінскага чыгуначнага вакзала ў 1960-я, 1970-я меў ансамблевы сіметрычны характар. На жаль, вельмі мала існуе фота тых гадоў з гэтага ракурса, але і па тых, што ёсць, можна пабачыць, што даваенныя карпусы і новы вялікі галоўны корпус БДУ, пабудаваны ў 1962 годзе, утваралі сабой сіметрычную кампазіцыю, якая яшчэ і ўздымалася па вертыкалі - такім чынам дваравы фасад новага корпуса вельмі гарманічна завяршаў сіметрыю задуманую архітэктарамі ў 1920-я.
І што цікава - вось сіметрыі гэтага ансамблю нанізывала на сябе яшчэ і будынак Дома Урада (гл. апошнюю ілюстрацыю).
Будаўніцтва метро ў 1980-я і частковы знос даваеннага корпуса БДУ, знішчылі гэтую сіметрыю, а пабудова ў 1990-я будынка рэстарана, а затым і новага сучаснага корпуса БДУ цалкам закрылі від на ўніверсітэцкі гарадок з боку вакзала.
Forwarded from КАЛЕКЦЫЯ.by
Вид на жительство в БССР иностранца (подданного Китайской республики):

Без определенных занятий. Поиск заработка.
1932 г. Гомель.
#Документы
#Паспорт
#ВидНаЖительство
#Китай
#БССР
#архітэктурабсср
Будынак клубу металістаў у Менску на фота 1930-х гадоў. Клуб пабудаваны паводле тыповага праекта архітэктараў А.Васільева і Л.Панамаровай у 1928 годзе на вуліцы Універсітэцкай (цяпер Кірава). Не захаваўся, разбураны ў вайну.