#архітэктурабсср
На старонках усесаюзнага часопіса "Пищевая промышленность" №12 1928 года знайшоўся праект кандытарскай фабрыкі "Камунарка" у Менску (мал.1). Аўтар артыкула А.Рапапорт дае экспертную ацэнку праекту неназыванага архітэктара і робіць вынік, што ў быдынку трэба скараціць колькасць цэхоў, што ў выніку і было зроблена - крыло размешчанае на плане скраю справа не было пабудаванае.
У той жа час пра новую фабрыку пісала і газета "Савецкая Беларусь". Малюнак размешчаны там (мал.2) адлюстроўвае поўны праект з правым крылом. У рэальнасці ж фабрыка выглядала як на фота 3-5.
Будынак першага корпуса "Камунаркі" захаваўся да нашага часу на тэрыторыі сучаснай фабрыкі але ў моцна перабудаваным і пашыраным выглядзе (фота 6).

#рэчыбсср
Пасведчанне асобы грамадзяніна/грамадзянкі БССР узору 1929 года.
Крыніца: інтэрнет-аўкцыён "Мешок".

Forwarded from AnthropoLOGS
Занятную карту Современное деление восточных славян по языкам из "Русского исторического атласа" 1928 года публикует Беларуский пионер. Как видно, в конце 20х ещё считали, что Смоленщина говорит на беларуском, а Кубань - на украинском. Из дискуссий по определению границ БССР и УССР мы знаем, что уже в начале 20х большевики гибко пользовались различными подходами к определению национальности. В случае с БССР возобладало мнение, что хотя вокруг Смоленска распространены беларусские диалекты, это население идентифицирует себя как русских (см. Хирш). В то же время, для УССР возобладал обратный принцип, и за основу взяли распространение украинского языка, поэтому граница на этой карте почти соответствует границе Украины того времени. А вот на анклавы этот принцип не распространялся, украинские национальные автономии внутри РСФСР в принципе не считались необходимыми (см. Мартин), поэтому на Кубани сейчас редко вспоминают свои украинские корни.
#архітэктурабсср #фотабсср
Орша на фотаздымках 1930-х гадоў:
1-4 здымкі - канструктывісцкая забудова вуліц Леніна і Пралетарскай, да нашага часу не захавалася;
5 здымак - будынак сярэдняй школы №2;
6 здымак - дзяржбанк (захаваўся ў перабудаваным выглядзе);
7 здымак - кінатэатр імя 11 ліпеня (арх.Георгі Лаўроў).

#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
Яшчэ адзін малавядомы аб'ект міжваеннай прамысловай архітэктуры Беларусі - корпус былой акулярнай фабрыкі ў Віцебску (цяпер "Віцебскі завод электравымяральных прыбораў"), пабудаваны ў сярэдзіне 1930-х гадоў. Захаваўся у змененым выглядзе, схаваны ў двары прадпрыемства за пасляваеннымі карпусамі.