SYMBAL.BY
929 subscribers
2.39K photos
111 videos
7 files
747 links
Крама, дзе жыве Беларусь!
Замовіць рэчы тут:
👉 symbalby.com
👉 redbubble.com/people/symbal-by/explore

📩 Сувязь з намі: @symbal_by
Download Telegram
Мы выпусцілі бірулькі з бела-чырвона-белым сцягам і гербам «Пагоня», якія паўтараюць выяву на аўтанумарах Беларусі 90-х 🚘

Замовіць на сайце: https://symbalby.com/product/159-birulka-pahonia-z-autanumarou/

Рэгістрацыйныя знакі незалежнай Беларусі ўпершыню пачалі выдавацца ў 1992 годзе. Пасля рэферэндума 1995 году нумары з бела-чырвона-белым сцягам і «Пагоняй» выдаваць перасталі, а нацыянальны сцяг і герб замянілі на беларускі арнамент.
🔥31👍10🥰7
Мы выпусцілі металічную брошку-пін з аўтарскай выявай зубра і беларускім арнаментам. Зроблена з металу з чорным цынкавым пакрыццём, выява нанесена халоднай эмаллю. Сустракайце навінку🔥

Замовіць з дастаўкай па ўсім свеце: https://symbalby.com/product/180-broska-pin-zubryk/
🔥209🥰7👍43🤮1
🧵 Новыя вышытыя значакі ад SYMBAL.BY!

Дадайце стылю і нацыянальнага каларыту ў ваш вобраз з нашымі ўнікальнымі вышытымі значкамі!

У асартыменце:
🔸 Традыцыйныя арнаменты,
🔸 Беларускія сімвалы і героі,
🔸 Кветкі і знакавыя вобразы.

Кожны значак — гэта маленькі твор мастацтва, выкананы з любоўю беларускім майстрам.

📍 Пішыце нам у асабістыя паведамленні або замаўляйце праз сайт — мы дастаўляем па ўсім свеце: https://pl.symbalby.com/
16👍8🥰4🔥3
Forwarded from Бел.Read
📅 26 лістапада 1930 нарадзіўся Уладзімір Караткевіч — паэт, празаік, драматург, перакладчык. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя.

Уладзімір Караткевіч пісаў пра гісторыю свайго народа, пра яго мастацтва, культуру, духоўнае жыццё. Ён выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. Ён аказаў вялікі ўплыў на грамадскае, эстэтычнае і духоўнае жыццё беларускага народа. 🥰

Пераклаў на беларускую мову Гая Валерыя Катула, Байрана, Міцкевіча, Франко, Махтумкулі, Карыма, Гашпаравай. 📚

Паслухаць кранальнае прачытанне верша "Бацькаўшчына" Караткевіча можна на нашым Ютуб-канале
🥰197👍6
Паглядзіце, які скарб мы знайшлі!

У 1992 годзе, на самым першым Славянскім базары ў Віцебску, пад бела-чырвона-белым сцягам прагучала песня «Шлях да Беларусі» на верш народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ў выкананні ансамбля «Сябры». Мінула ўжо шмат гадоў, а актуальнасць гэтай песні толькі расце.

🔴 Гэты выступ — сапраўдны гімн любові да Беларусі і сімвал таго часу, калі краіна жыла надзеяй на змены, а над сцэнай уздымаўся нацыянальны сцяг.

🎤 Спявай разам з намі! Мы зрабілі ролік у фармаце караоке, каб кожны мог адчуць глыбіню гэтай песні і праспяваць яе разам: https://youtu.be/3UrCiam4mSw
303🔥3👍1
Выпусцілі круты лан'ярд з беларускім арнаментам. На такі матузок можна чапляць бэйдж, мабільны тэлефон, фота ці відэакамеру, ключы ці іншыя прадметы🔥

Замовіць з дастаўкай па ўсім свеце: https://symbalby.com/product/213-lanjard-z-bielaruskim-arnamientam-drukavany/
31👍9🥰4
«11 гадзін цягнулася наша паглыбленне адно ў аднаго». Наш былы супрацоўнік Герман Вярцінскі расказаў пра свой найлепшы сэкс у жыцці: https://nashaniva.com/368728
😁11🔥7🤮7👍2🤔2🤯2👏1💩1👌1🥴1🤣1
Гэтае фота нам даслаў падпісант, які ўжо атрымаў сваю замову з Redbubble. Гэта — міжнародны маркетплэйс, дзе вы можаце купіць налепкі і іншыя рэчы з нашымі дызайнамі з дастаўкай па ўсім свеце: https://symbal-by.redbubble.com/

Кожная рэч друкуецца спецыяльна для вас, таму ўсё заўсёды ў наяўнасці, а выраб і дастаўка адбываюцца з ЗША, Еўропы або Аўстраліі — хутка і без дадатковых мытных плацяжоў.

Таксама па-ранейшаму замаўляць рэчы можна і праз наш уласны сайт: https://pl.symbalby.com/

Замова праз Redbubble дае дадатковы ўзровень бяспекі, бо мы не маем доступу да персанальных дадзеных пакупнікоў. Пакункі з замовамі не ўтрымліваюць нашых дадзеных ці лагатыпаў. Разам з гэтым, калі вырашыце замовіць рэчы з дастаўкай у Беларусь, вы павінны ўсведамляць звязаныя з гэтым рызыкі😔
🔥16👍7🥰32
🔔Улады банкруцяць юрыдычную асобу SYMBAL.BY у Беларусі. Тым часам мы працягваем працаваць❗️

11 жніўня 2025 г. Эканамічны суд Мінска пачаў справу аб банкруцтве ТАА «Сымбаль Бай» — юрасобы, ад імя якой мы працавалі ў Беларусі. Прычына фармальная: запазычанасць па страхавых унёсках у памеры каля 7,6 тыс. беларускіх рублёў. Пры гэтым дзейнасць кампаніі ў Беларусі фактычна спынілася яшчэ ў пачатку 2021 года.

❗️Але важна іншае: насамрэч нічога не змяняецца.
- Мы ўжо даўно працуем за межамі Беларусі;
- Інтэрнэт-крама працягвае працу ў звычайным рэжыме;
- Нашы рэчы таксама можна замовіць праз міжнародны маркетплэйс Redbubble.

SYMBAL.BY — гэта не проста запіс у рэестры юрыдычных асоб. Гэта частка сучаснай беларускай гісторыі, якую немагчыма сцерці. Гэта сотні тысяч рэчаў з беларускай сімволікай, што разляцеліся па ўсім свеце і жывуць у дамах беларусаў на ўсіх кантынентах. А мы з вамі — людзі, якія любяць Беларусь і захоўваюць сваю культуру.

SYMBAL.BY нельга знішчыць рашэннем суда. Бо SYMBAL.BY — гэта мы з вамі.
18💔15🤬5🙏3
💭 «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу».
Уладзімір Караткевіч

Магчыма, менавіта ў гэтых словах — напамін пра тое, што часам можна проста быць не такім, як усе.

🔗 Замовіць такія значакі можна праз сайт: https://symbalby.com/product/234-znacak-mietalicny-rabi-niecakanaje/

Дастаўляем па ўсім свеце 🌎
🔥108👍6👏1🤩1
Набылі сабе ў гаспадарку новы фон і ўспышку, каб рабіць фота на новым узроўні 📸
Як вам вынік? 😏

Набыць брошку можна тут 🔗
🔥233👏3
⚡️Нашы новыя цішоткі з Зянонам Пазьняком ужо набіраюць папулярнасць🔥

Толькі Зянон! Для кагосьці гэты лозунг — не проста словы. Для кагосьці — жарт або правакацыя. Але факт застаецца фактам — яны нікога не пакідаюць абыякавым.

✈️ Замовіць мужчынскія і жаночыя цішоткі можна ў любы куток свету на нашым сайце: https://symbalby.com/product-tag/zianon-pazniak/
🥴19🔥54💩4👍3👏1😁1👌1💯1
Forwarded from Бел.Read
‼️ Запрашаем прыняць удзел у ўнікальнай падзеі — прапанаваць твор для перакладу на беларускую мову! 🎉

📆 Яшчэ ніколі гэта не было так проста: цягам 3 тыдняў у гэтай апытанцы вы прапануеце твор, а мы перакладзём той, які прапануюць найчасцей 🔥

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdDiCmfHQF25Qce7bTXIev5j7mTUhk9s0QMiOAoBacvOFUT0w/viewform

👉 За развіццём падзей можна сачыць у суполцы BelRead 👈

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8🔥21❤‍🔥1🥰1