ЗБОР НА ПАХАВАННЕ АКТОРА
Андрэй Бардухаеў-Арол, вядомы гомельскі актор, памёр у Польшчы ад раку. Разам з жонкай яны ў 2020-м падтрымалі пратэст і былі змушаныя пакінуць краіну.
Агульны кошт пахавання Андрэя выйшаў у €5000, што больш за бюджэт сям’і, таму аб’яўлены збор на €2000.
Спасылка на збор
Дзякуй усім за дапамогу

❤12😢5🤣1
НАТАЛЛЯ ГОВАРАВА ЭВАКУІРАВАНАЯ РАЗАМ З ТРЫМА ДЗЕЦЬМІ
Наталля правяла тры з паловай месяца ў СІЗА і атрымала 4 гады "хіміі" па двух палітычных крыміналках. Але ж, дзякуючы, працы каманды эвака BYSOL, Наталля з дзецьмі зараз у бяспецы ў Польшчы.
Сям'я Наталлі зараз жыве ў шэлтэры і мае патрэбу ў падтрымцы старта новага жыцця.
Падтрымай сям'ю па спасылцы.
Працуем далей! Баронім сваіх.

bysol.org
«Я ніколі не думала, чытаючы СМІ, што ўвесь той кашмар, праз які праходзяць палітзняволеныя, давядзецца перажыць і мне»
Пасля прысуду на 4 гады за каментары ў сацсетках Наталля з сям'ёй была эвакуіравана камандай BYSOL у Польшчу. Знаходзячыся ў шэлтары з трыма непаўналетнімі дзецьмі, яна просіць дапамагчы ёй пачаць новае жыццё ў чужой для іх краіне.
❤30
«Прывітанне, сябры. Маё імя – Сяргей Ціханоўскі.
Мне няпроста прасіць аб дапамозе, але прыйшла і мая чарга. Сёння я звяртаюся да вас за падтрымкай, як і дзясяткі іншых беларусаў, якія перажылі рэпрэсіі. Мая жонка – лідэрка дэмакратычных сіл, але гэта не азначае, што за маёй спінай неабмежаваныя рэсурсы, а мае праблемы са здароўем вырашаюцца аўтаматычна. Маё аднаўленне – выклік для мяне, як і для кожнага, хто прайшоў праз турму»
Падтрымаць Сяргея можна па спасылцы.

Дапамога Сяргею Ціханоўскаму аднавіцца пасля зняволення
Сяргей Ціханоўскі, блогер і былы палітвязень, выйшаў на волю пасля пяці гадоў адзіночнай камеры і катаванняў. Цяпер ён мае патрэбу ў дапамозе, каб аднавіць здароўе, падарванае ў турме, і вярнуцца да паўнавартаснага жыцця.
👎48❤31🥰8👍6🦄2
УЧОРАШНІ ДЗЕНЬ - САМЫ РЭЗУЛЬТАТЫЎНЫ ЗА ГОД
Па суме сабранага даната - €11419, што больш чым мы сабралі за дзень папярэдняга рэкорда пры зборы на Святлану Курс. За дзень мы прынялі 383 даната, што троху меньш чым данатны пік збора на Святлану.
Агульныя назіранні:
- людзей турбуе стан здароўя Сяргея Ціханоўскага і вы гатовыя падтрымаць ягонае аднаўленне;
- было бачна што мянтоўская мразота, прапагандоны і канапныя крытыканы вельмі актывізаваліся, але ж данат што ляціць, не спыніць як і лом, што ляціць;
- узровень салідарнасці з Сяргеем высокі, але ж калі б мы запусцілі гэты збор у самыя першыя дні, то сабралі б значна больш.
З вялікай удзяснасцю да ўсіх, хто данаціць, бярэм гэты досвед да ўвагі.

❤37🤝3
ДA 50 ЧАЛАВЕК ПА "СПРАВЕ ГАЮНА"
Знаходзілася толькі ў берасцейскім СІЗА па стане на май 2025. Агульная колькасць арыштантаў СІЗА - да 280 чалавек, з якіх каля 60-70% гэта палітычныя. Па нашых дадзеных, тэрмін утрымання за кратамі фігурантам "справы Гаюна" працягваецца праз складанасць справы.
Акрамя таго, у СІЗА этапам праз ІЧУ, рэгулярна прывозяць людзей з мяжы, што негледзячы на папярэджанні, едуць у Беларусь маючы пратэстны бэкграўнд.
Мянты, пры адсутнасці фармальных прычын для затрымання, шырока карыстаюцца практыкай фэйкавай падпіскі людзей на "Зеркало", ці іншыя "экстрэмісцкія" фармаванні, каб затрымаць чалавека па "адміністратыўцы" 19.11, а потым за 10-15 дзён спакойна накапаць фактуры на крыміналку.
У размовах мянты не хаваюць упэўненасці ў тым, што сканчэнне тэрміна даўнасці па 342 нічога ня зменіць і яны знойдуць варыянты (перакваліфікацыя крымінальных спраў і г.д.) як саджаць людзей, што трапілі ў поле зору сілавікоў.
Рэжым не стаў гуманней ні на кроплю. Тэрор супраць людзей працягваецца.

🤬27😱1💔1
ПАЧНІ ТЫДЗЕНЬ З ПАДТРЫМКІ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў ВЫГНАННІ!
Стань фундатарам вялікай выставы ў якой прымуць удзел 12 беларускіх мастакоў, што жывуць у эміграцыі.
Праект ужо падтрымалі прывітальнымі словамі Папа Леў XIV, а таксама 11 каталіцкіх кардыналаў з усяго свету. Цёплыя словы падтрымкі прыйшлі ад каралевы Бельгіі, каралевы Нідэрландаў і мадам Брыжыт Макрон.
Сума збора: EUR134
Далучайся данатам па спасылцы.

Выстава беларускіх мастакоў у выгнанні – збор на запуск у Празе
12 мастакоў, якія пакінулі радзіму праз рэпрэсіі, упершыню пакажуць свае працы ў Еўропе. Ім патрэбна падтрымка, каб усё атрымалася.
❤12
РЭЧЫ ЯКІМІ Я НЕ ГАНАРУСЯ
У жыцці кожнага чалавека ёсць ягоныя ўчынкі, што не дадаюць яму гонара. Я тут не выключэнне, за сорак гадоў жыцця маю ўчынкі і рашэнні, дзе я ня меў рацыі.
Па-першае, наконт таго, што было агучана ў матэрыяле Еўрарадыё, я хачу прынесці свае выбачэнні ўсім, каго маглі пакрыўдзіць, зачапіць, патурбаваць мае дзеянні.
Па-другое, мае дзеянні ня неслі ў сабе прымусу, карыстання службовым становішчам, імкнення да выгады, ці чагосьці такога. Не з’яўляліся рэзультатам злога намеру, ці жадання камусьці нашкодзіць.
Па-трэцяе, абмеркаванне нюансаў майго прыватнага жыцця я вяду з тымі людзьмі, хто з’яўляецца ягонай часткай, таму дадаткова тут няма што абмяркоўваць з маім удзелам.
Ну і апошняе, але не найменьш важнае. Калі гэты допіс камусьці яшчэ дапаможа пераасэнсаваць свае паводзіны, выбачыцца перад кімсьці, я буду лічыць што мае памылкі і праца над імі дапамаглі ня толькі мне.

👎73👍34❤13🤬10👏6🤣6😢5😁2
Forwarded from Фонд солидарности BYSOL
Заявление Фонда беларуской солидарности BYSOL о проведении внутреннего разбирательства в связи с обвинением в харассменте сооснователя Фонда Андрея Стрижака
Полный текст заявления опубликован на сайте BYSOL.

😢21👍9🤝4👎1
Forwarded from Зеркало | Новости
«Зеркало» поговорило с представительницей директората BYSOL о скандале со Стрижаком.
«У нас тотальное падение».
https://news.zerkalo.io/life/104621.html?tg=4
Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.

😢16❤2👍1👎1🤔1😭1
Я МАЮ ПРАБЛЕМУ І КАЖУ ПРА ГЭТА ШЧЫРА
Гэты пост пра мяне, як пра чалавека, бо да нядаўняга часу вы ведалі мяне як функцыю. Тры дні не змянілі свет, але шмат што паказалі мне. Некаторыя рэчы звязаныя з публічнай рэакцыяй я ўжо бачыў раней, некаторыя адчуў упершыню. Але ж, самае галоўнае што новага я маю - гэта свабоду. Свабоду казаць кім я насамрэч ёсць.
Каб зразумець што ў цябе баліць цела, ня трэба быць доктарам. Дастаткова прыслухвацца да сябе. І ісці да доктара калі ты разумееш што ёсць праблема і нешта баліць. З псіхікай тое ж самае, але прызнаць гэта значна цяжэй.
Я шчыра пагутарыў з людзьмі што добра ведаюць мяне і магу дакладна сказаць сабе і вам - я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю і збіраюся працаваць з ёй са спецыялістамі. Але ж пра ўсё па парадку.
Ад 18.05.2023 года я не зьяўляюся жанатым чалавекам. Мы з жонкай скасавалі асабістыя рамантычныя дачыненні і выконваем толькі супольныя абавязкі выхавання дзіцяці. Гэтая сітуацыя моцна паўплывала на мой стан, паводзіны і далейшае развіццё падзей. 2023 год быў адным з найгоршых у маім жыцці, я меў вялікія праблемы з залежнасцямі - алкагольнай, харчовай і сэксуальнай і ўсё скончылася цяжкім пераломам. Пасля пералома я ўзяўся за здароўе - даў рады з алкаголем, скінуў вагу, вярнуў функцыю рукі, але ж зусім не даваў рады з станам псіхікі.
Цяпер я разумею што гэта першапрычына праблемы, што ўжо трэція суткі абмяркоўваюць усе. Я практык і маё рашэнне - звярнуцца да спецыялістаў. Калі нехта мае надзейныя кантакты добрых спецоў, што працуюць з такім тыпам залежнасцяў, буду вельмі ўдзячны.
ДЗЕЯННІ: ТРЫ ПУНКТА.
1) Я прыношу свае шчырыя прабачэнні ўсім, каму я мог прынесці шкоду сваімі дзеяннямі, залішняй увагай, настойлівасцю, прапановай непажаданага кантакта. Гэтым дзеянням няма апраўданняў і я разумею што крыўду заўсёды вызначае пакрыўджаны. Кожны чалавек мае сваё ўяўленне пра флірт, сэксуальныя паводзіны і г.д., але ж гэта заўсёды асабісты погляд і мадэль паводзінаў. Я лічу што ў сэксуальных паводзінах людзей дапушчальныя розныя формы і камбінацыі, калі яны са згоды ўсіх хто ўдзельнічае ў працэсе. Але ж пытанне згоды мной не было да канца адрэфлексаванае.
2) Я не ўлічваў моманту, што нехта з маіх адрасатак можа ўспрымаць мяне як чалавека з пазіцыяй улады над імі. Гэта можа прагучаць дзіўна, але ж я кажу пра сваё ўспрыняцце. Тыя хто ведае мяне асабіста, ведаюць што я не ўключаю асабістыя ўпадабанні, ці антыпатыі ў працу. Ніхто з тых, хто хейціў мяне ніяк не былі дыскрымінаваныя ў дапамозе. Таксама важны момант - дапамогу ад BYSOL так ці інакш атрымалі дзясяткі тысяч чалавек. Ва ўмовах эміграцыі любы мой прыватны кантакт з амаль любой жанчынай з Беларусі і нашага поля, гэта патэнцыйны канфлікт інтарэсаў.
3) У мяне былі моманты адпраўкі несанкцыянаванага і непажаданага кантэнта, дзе я не атрымаў выразнай згоды. Але ж я павініўся і атрымаў прабачэнні ў гэтых гісторыях. Астатнія прыватныя перапіскі, што рабіліся мной, вяліся ў рэжыме ўзаемнасці: я пісаў і мне пісалі і па тым, што і як пісалі, я лічыў што гэта актыўная згода. Калі мне нехта казаў не, я спыняўся. Бо не - гэта значыць не. Але ж, як бачна па думцы вышэй, так, гэта таксама не заўсёды так. Што з гэтым усім рабіць і як будаваць далей сваё асабістае жыццё каб нікога не пакрыўдзіць і пазбегнуць магчымага канфлікта інтарэсаў, я ня ведаю. Магчыма, калі б я лепш разумеў гэты момант з пазіцыяй улады, то паводзіў бы сябе па-іншаму. Магчыма, нехта падкажа.

🤝66❤41👍10👎7❤🔥6🔥6🙏3💔1
РАССЛЕДВАННЕ
Наконт таго што канкрэтна адбывалася ў маім асабістым жыцці я буду размаўляць у межах разбіральніцтва ініцыянаванага BYSOL. Яно будзе усебаковым і аб'ектыўным, бо будзе прыцягнутая незалежная экспертыза. Першага верасня 2025 года камісія апублікуе рашэнне абавязковае да выканання. Яно вырашыць мой асабісты лёс.
Мая задача разабрацца ў тым, што я рабіў і якое пакаранне я мушу панесці. Кожнае пакаранне мусіць быць сувымернае дзеянню. Ёсць законы, мы ў Еўропе, то давайце будзем імі кіравацца. Калі я злачынца - то мушу быць пакараны. Але не знішчаны як чалавек і асоба.
Таму як маеце што сказаць, ці выказаць прэтэнзіі, можаце гэта зрабіць альбо ў BYSOL, альбо ў любое медыя.
Усім хто падтрымлівае мяне я вельмі ўдзячны. Тыя, хто піша мне словы падтрымкі, аддзяляюць тое недапушчальнае што я зрабіў, ад таго добрага што я зрабіў. І такая падтрымка дапамагае мне разабрацца ў сябе і памятаць што любы чалавек і я ў тым ліку, гэта сума усіх ягоных учынкаў - дрэнных і добрых. І гэта каштоўна ў той час, калі столькі людзей хоча каб мяне фізічна не існавала.
Я не развітваюся з вамі. Час пакажа шлях.

❤78🤝35👍15👎5🔥4🤗2💔1
Троху больш пра тое, як працуе BYSOL і адказы на новыя пытанні, што гучаць у пабліку.
Новости Беларуси | euroradio.fm
Представительница директората BYSOL: после ухода Зверевой многое поменялось
После скандала со Стрижаком представительница “Байсол” объяснила, как устроена новая структура фонда, кто входит в директорат и как идёт расследование.
👍15👎3❤🔥2💔1
ШТО БУДЗЕ З BYSOL
Гэтая арганізацыя стваралася як мадэль беларускай салідарнасці ў дзейнасці. У якой публічная асоба фонда рэпрэзентуе яе і кіруе ў складзе дырэктарата, але ж знікненне гэтай асобы не знішчае структуру. Без мяне BYSOL жыве, працуе і спраўляецца з усімі выклікамі. Як абсалютна справядліва кажуць каментатары, не Стрыжак асабіста эвакуіруе людзей і робіць зборы. І гэта вельмі добра што мая фігура ў гэтай структуры важная, але ж яе адхіленне не крытычнае для структуры. Так было задумана адпачатку і, на шчасце, мы ўсёй камандай змаглі адбудаваць такую структуру.
Гэтая структура самадастатковая і кіруецца яе ўдзельнікамі і ўдзельніцамі, што самі вырашаюць як і што будуць рабіць далей, ува ўмовах рэпутацыйнага крызіса звязанага са мной. Гэта моцная і працаздольная каманда, што нясе на сябе вялізарны цяжар дапамогі людзям. Структура годна дае рады, а мая асабістая рэпутацыя ня роўная рэпутацыі BYSOL.
Структура па-ранейшаму застаецца буйнейшай арганізацыяй падтрымкі рэпрэсаваных, з празрыстай фінансавай справаздачнасцю, паспяхова праходзіць усе неабходныя праверкі, атрымлівае высокую адзнаку ад партнёраў і знаходзіць рэсурсы. У першую чаргу - рэсурс вашага даверу для агульнай справы.
BYSOL ПРАЦУЕ ДАЛЕЙ

👍50❤20👎3👏1
Я ВАГАЎСЯ ЦІ ДАВАЦЬ ГЭТАЕ ІНТЭРВІЮ
Разумеючы сваю адказнасць і віну, я не магу не адрэагаваць на той інфармацыйны кантэкст і вобраз маньяка і монстра што мне зараз ствараюць. Таму, знаходзячыся ў стане чалавека, што ляжыць у бруднац канаве, маю пэўныя прэферэнцыі. Маё асабістае інтымнае жыццё больш не з’яўляецца прыватным і таму я магу адкрыта пра яго расказваць.
Размова доўжылася паўтары гадзіны, мы шмат пра што пагаварылі, але ж шмат чаго не паспелі. То скажу тут пра дзве важныя рэчы якія склаліся ў мяне ў галаве за час скандала:
1) я чалавек з моцнай псіхалагічнай траўмай, атрыманай падчас валанцёрства і працы на Майдане і Данбасе. Я разумею што такое трыгеры і рэтраўматызацыя. Калі вы кажаце што нейкія дзеянні чалавека не маюць на вас эфекта (непажаданая камунікацыя, ці фота, напрыклад), то гэта ня значыць што гэтыя ж дзеянні не выклікаюць рэтраўматызацыю ў іншага чалавека. Таму я прашу памятаць гэта калі вы сумняецеся ў тым што траўма іншага чалавека сапраўдная. Крыўда заўсёды вымяраецца пакрыўджаным. І таму я выбачаюся і працягну выбачацца публічна і прыватна перад УСІМІ з кім меў камунікацыі. Калі кагосьці забыўся - выбачаюся.
2) я лічу што паміж дарослымі і дзеяздольнымі людзьмі магчыма ўсё па згодзе ўсіх бакоў і толькі сам чалавек вызначае для сябе межы сваёй асабістай сэксуальнасці і дапасуе іх да межаў іншых людзей. Часам ня надта ўдала, але ж жыццё так пабудавана што мы ўвесь час вучымся яго жыць. Робім памылкі, выпраўляем іх і ідзем далей. І ніхто не выключэнне, толькі кошт гэтых памылак розны. І я па сваіх коштах ужо плачу і буду працягваць плаціць перад усімі каго пакрыўдзіў.

Наша Ніва
«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню
Днямі Андрэй Стрыжак, часова адхілены ад кіраўніцтва «Байсолам», прызнаўся ў рассылцы дыкпікаў і расказаў пра свае залежнасці — алкагольную, харчовую і сэксуальную
👍42❤21🤨3👏2🦄2✍1👎1😁1🤔1💔1
Forwarded from Зеркало | Новости
Первое интервью с Андреем Стрижаком после окончания разбирательства BYSOL о дикпиках.
«Считаю, что я просто говно».
https://zerkal0-browse.xyz/news/economics/109641.html?tg=1
👉 Не работает ссылка? Попробуйте эту, из Беларуси – с VPN.
📲 Скачайте наше приложение для Android или iOS.

😢23💔10❤4👎2😱2💯2👀1💅1
Я прыняў рашэнне цалкам спыніць супрацоўніцтва з фондам BYSOL.
Гэтае рашэнне далося мне нялёгка, але я разумею тую адказнасць, якую несу за лёс аднаго з ключавых праектаў па дапамозе палітзняволеным і іх сем’ям. BYSOL павінен працягваць працаваць. Я прыкладу ўсе намаганні, каб каманда змагла без страт перажыць крызіс. Спадзяюся, гэта верне давер да арганізацыі ў беларусаў і міжнародных партнёраў.
Арганізацыя ўжо пачала структурныя рэформы, і яны будуць даведзеныя да канца.
BYSOL працуе далей.

💔58👍19😭15❤9🍾5🔥4🤝4👏1😱1😢1
НОВАЕ ЖЫЦЦЁ
Сябры, я атрымаў ад вас шквал падтрымкі ўчора і сёння, а хейту не атрымаў, ну бо перабаніў кхуям усіх хейтэраў загаддзя. Бо, частка стратэгіі выхада з крызіса - гэта стварэнне прыязнага наваколля і купіраванне траўмы, а не пракручванне сябе праз мясарубку зноў і зноў. Удзячны кожнаму і кожнай хто прыйшоў з добрымі словамі, вас шмат і я рады што вы ў мяне ёсць!
Добра, то да справы. Заўтра пачынаецца Sober October ("цвярозы кастрычнік") - месяц без бухла. То, прапаную вам флэшмоб - далучыцца да чэленджа і месяц не бухаць, я ствараю групу ўзаемападтрымкі ў гэтай няпростай справе.
Умовы простыя: данат ад 20 еўра на любую дабрачынную ініцыятыву будзе квітком у адмыловую групу ў ТГ.
Калі нехта сарвецца і пабухае - не бяда. Данат ад 10 еўра на любую дабрачынную ініцыятыву за кожны дзень п'янкі, будзе коштам індульгенцыі.
Пішыце мне ў лічку і далучайцеся - будзе весела 🙂
Ну і каб мне таксама было троху весялей, далучаю спасылку на свой байміэкофі. Можаце павіншаваць мяне там са сканчэннем 25 год прафесійнай дзейнасці. Ці са статусам тэрарыста. Ці з 18 гадамі турмы.

👍42🔥16❤8🤣6👏2❤🔥1
ГЭБ’Ё СПРАБУЕ АТРЫМАЦЬ ІНФАРМАЦЫЮ
Ня так даўно грамадскі дзяяч Ўлад Кобец казаў пра ўзлом ягонага акаўнта ў Сігнале. А сёння я атрымаў ад асобаў, што кантралююць ягоны сігнал, просьбу даслаць нейкія докі пра івэнты.
Будзьце ўважлівыя, хто мае перапіску з Уладам у сігнале і пераправярайце ці там сапраўды Ўлад.

👍20🔥2👌1
ДЫК ШТО ТАМ, BYSOL - УСЁ?
Такое пытанне вы задаеце мне ў асабістых, пры сустрэчах і г.д. Я магу адказаць на яго як прыватная асоба, што ўчора падпісала дакументы пра перадачу заснавальніцтва.
Мая пазіцыя не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй фонда і не адлюстроўвае яе.
ШТО ПРАЦУЕ?
Усё. На сённяшні дзень працуюць усе службы арганізацыі:
- эвак вывозіць людзей;
- каманда збораў публікуе новыя гісторыі;
- камунікацыйная група інфармуе вас пра працу фонда;
- аддзел выплат палітвязням выплачвае грошы;
- аддзел дапамогі беларускім дабраахвотнікам аказвае падтрымку;
- гарачая лінія адказвае на запыты;
- адміністратыўны аддзел працуе з тым, што "пад капотам" арганізацыі.
Такім чынам, на сённяшні дзень арганізацыя працягвае працу ў поўным аб'ёме, праходзячы праз складаны перыяд рэарганізацыі, што выкліканы маім сыходам і наспелым запытам на рэформы.
ЦІ БЯСПЕЧНА ЦЯПЕР ДАНАЦІЦЬ?
Сістэма данатаў і кантроль бяспекі не змяніліся. Грошы паступаюць ад вас і сыходзяць бенефіцыярам так, як і раней. Прыярытэты бяспекі і хуткасці аказання дапамогі не змяніліся.
ЦІ БУДЗЕШ ТЫ ДАЛЕЙ КАМУНІКАВАЦЬ З КАМАНДАЙ?
Я прыняў рашэнне скончыць сваю супрацу з фондам. Як супрацоўнік, заснавальнік, афіцыйны твар і кіраўнік. Я застаюся ў доступе для ўсіх, хто працуе ў камандзе як прыватная персона, эксперт і прафесіянал. Для ўсіх маіх былых калег і тых двух трацін што галасавалі за тое, каб я застаўся ў арганізацыі і для той траціны, што галасавала супраць.
Безумоўна, я падтрымліваю і публічныя сяброўскія стасункі з маімі былымі калегамі. Негледзячы на тое, што гучаць галасы што са мной нельга камунікаваць і я мушу быць закэнсэлены.
Я заклікаю вас падтрымліваць каманду BYSOL словам і данатам, бо гэтыя людзі працягваюць сваю справу, што натхняе нас усіх.
А ШТО СА ЗБОРАМІ?
Я спыняю любыя працоўныя і фінансавыя дачыненні з фондам, перадаю справы, падпісваю паперы і г.д. Але ж як прыватная асоба, маю поўнае права падтрымліваць зборы фонда на людзей і праграмы. Таму на маёй старонцы вы будзеце іх бачыць і я буду прасіць вас падтрымаць людзей у бядзе. Вось два такіх збора, якім засталася зусім троху да фініша.
Першы збор для знакамітага кухара Змітра Папова, што радуе нас усіх сваімі смачнымі стравамі на івентах. У Зміцера, што жыве ў палітычным выгнанні здарылася бяда, праз якую ён страціў усё сваё кухоннае абсталяванне. Засталася сабраць усяго 243 еўра. Падтрымайце!
Другі збор для палітычнай эмігранткі Наталлі Саед, што можа апынуцца на вуліцы, бо ня мае сродкаў каб сплаціць запазычанасць за кватэру.
Ёй засталася сабраць 432 еўра. Далучайцеся салідарнасцю!
Ну і самае галоўнае - я разумею наколькі непрыемны некаторым людзям той факт, што я не пасыпаў галаву попелам і не сыйшоў у закат, але ж я тут нічым не дапамагу :) Я застаюся ў публічным полі і ў сваім голасе. Можа не ў такім добрым гуморы як раней, але ж вялікім пачуццём падзякі за вашую падтрымку.

❤34👍12🔥6👎1
Forwarded from Зеркало | Новости
Сегодня мы рассказываем о трех благотворительных сборах
Беларус просит помощи в эмиграции
Учитель иностранных языков Андрей Салапура из Бреста вышел на протесты в 2020 году, был арестован в 2024-м и провел полтора года в колонии. После этого он уехал в Польшу. Сейчас ему и его семье необходима поддержка на время оформления вида на жительство и на обустройство в эмиграции.
Сумма сбора для Андрея и его близких составляет 2500 евро — средства пойдут на аренду жилья, продукты питания, предметы первой необходимости, транспорт и связь.
https://bysol.org/ru/private/andrei_salapura
Беларусский радиоведущий нуждается в поддержке
Антон Беляев участвовал в протестах, а спустя два года к нему пришли сотрудники ГУБОПиК. Мужчина получил два года «домашней химии», лишился социальных контактов и работы, а каждая проверка грозила заменой режима на колонию. В итоге радиоведущий был эвакуирован BYSOL в Польшу. В ожидании решения о международной защите он просит поддержки на первое время адаптации в чужой стране.
Сумма сбора для Антона составляет 2400 евро — деньги пойдут на аренду жилья, медобслуживание, теплые одежду и обувь, предметы первой необходимости.
https://www.bysol.org/ru/private/anton_beliaev
Бывшему политзаключенному с онкологией нужна поддержка в эмиграции
66-летнему пенсионеру из Минска, участнику протестов 2020 года, после ареста, «домашней химии» и эвакуации в Польшу нужна экстренная помощь. У мужчины выявили онкологию, и он нуждается в дорогостоящих консультациях врачей, реабилитации и лечении.
Сумма сбора для Константина Шишко составляет 3000 евро — средства пойдут на медицинские услуги и аренду комнаты.
https://www.bysol.org/ru/private/konstantin_shishko

❤16👍4👏1🤣1