35 ГОД СУПРАЦІВУ САВЕЦКАЙ ІМПЕРЫІ
8-13.01.1991 Літва і літоўцы ў чарговы раз давялі што freedom is not for free. Воля - гэта тое, што здабываецца і адстойваецца.
Už laisvės gynėjų diena.

❤23👍3
CОНЦА Ў ГОРАДЗЕ
Настолькі моцнае, што без электрычнасці запаліла ліхтары! А маё новае інтэрвію на Нашай Ніве пра тое, як ідуць справы з BEL AID, запаліла каментары 🙂
Але ж каментатараў баяцца - справы не рабіць 🙂 Ніколі не было інакш і гэтым разам ня будзе.
Працуем далей!

Наша Ніва
«Жарты на ўзроўні сярэдняй школы». Стрыжак расказаў пра новы праект — тлумачыць, што ніякага сэксу ў назве няма
Андрэй Стрыжак вяртаецца і запускае новую дабрачынную ініцыятыву. Яго непрыхільнікі тут жа заявілі, нібыта ён зашыфраваў у назве сэксуалізаваны выраз, дый стварае канкурэнта для «Байсола». Распыталі Стрыжака пра новы праект
👍16
Адказ на пытанне што турбуе Марыю Калеснікаву вельмі просты: бо афіцыйны Мінск ёсць хаўруснікам імперскай Расіі, што вядзе захопніцкую вайну супраць Украіны, што бароніць агульнаеўрапейскія інтарэсы.
І чым слабей агульныя пазіцыі гэтага хаўруса (санкцыі, абмежаванні, зніжэнне таваразвароту і г.д.), тым меньш у агрэсараў сродкаў для вядзення вайны, тым даражэй яна ім абыходзіцца.
І чым даўжэй Украіна бароніць себе, тым пазней Марыі давядзецца хавацца ў бомбасховішчы пад Берлінам.

👍22🤨1
- Миня прыгласили у Савет Мира па Газе?
- Што, у савет Газпрома?
- Дурында! Па Сектары Газа!
- Я такую музыку не слушаю, ты ж зна...
- Так. Не перабивай! Там нада милиард унясци што б уключыли у савет. Давай клич па бюджэтникам, библиацеку пастроили, и на савет няхай скидываюцца. Дзела гасударственнае! Трамп два раза не прыглашае.
Pic: Беларусь головного мозга

😁28
А ХОЧАШ Я РАСКАЖУ ТАБЕ ЯК ШУКАЦЬ РЭСУРСЫ НА ТВАЮ ІДЭЮ ПРАЕКТА?
І рабіць гэта не сярод замежных донараў (што ўсё часцей круцяць дулю, замест падтрымкі)! Рэгіструйся на сустрэчу ў Вільні ўжо ў гэтую пятніцу (23.01 18.00-20.00). Спасылка на форму рэгістрацыі.
Ну, а калі ты не ў Вільні, то можаш паглядзець на прыгожую фотачку пухнастага снега і паставіць ёй лайк. І мы абодва ў плюсах: мне ахоп, а табе прыемна 🙂

❤15👍7👎3😁2🤯2✍1🔥1🤣1🤝1💅1
Добрыя навіны з Пірэнеяў. Гішпанія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты як дзейсныя дакументы. Промень святла сярод цемры апошніх навінаў.
❤32👍11
Сусветны цырк Монці Пайтана працягваецца. Белы Дом... пераблытаў Беларусь і Бельгію, калі памылкова ўнёс апошнюю ў спіс краін, што далучыліся да трампаўскага Савета Міру.
BEL vs БЕЛ :)
BEL vs БЕЛ :)
😁11👍6🐳3😱1🆒1
Падкажыце, а гэтая "нармалізацыя" цяпер з намі ў адным пакоі?
У мяне, часам, уражанне, што частка людзей, што далучыліся да руху пераменаў у 2020, да выбараў жылі ў нейкай іншай Беларусі. У якой не было зніклых палітыкаў, разгонаў Плошчаў 2006 і 2010, пратэстаў "дармаедаў" 2017, бясконцых прыцясненняў, арыштаў, турмаў, несправядлівасці, "чорных спісаў", дэвальвацый, суцэльнага "гішпанскага сораму" за бязглуздыя словы і дзеянні ўлады на ўсіх узроўнях, хлусні пра смерці ад кавіда і пра сам кавід.
Нібыта, для мяне 2020 год быў часам "больш гэта нельга трываць", а для кагосьці "не, ну, збольшага, добра, але ж давайце паспрабуем зрабіць яшчэ лепш".
Думаю што ў гэтым карэнная праблема і несупадзенне оптык. Тыя, хто хоча "нармалізацыі" і пры рэжыме пачуваліся нармальна, а тыя, хто з гэтым рэжымам фізічна суіснаваць не могуць, не разумеюць пра якую "нармалізацыю" можа ісці гаворка, калі людзі, што скралі жыццё цэлага пакалення, застануцца пры ўладзе.
Гэта крытычнае несупадзенне карцін свету.

💯27👍6😢1😡1
ТРЫ ТЫДНІ BEL AID. ШТО ЎЖО ЗРОБЛЕНА?
Ну, штош, кацяткі, прыйшоў час троху расказаць пра тое, як і што атрымліваецца рабіць, калі ў цябе ноль рэсурсаў на новую ініцыятыву:
1) Дзякуючы валанцёрам складзенае дакладнае ТЗ новай платформы для дапамогі беларусам і беларускам, што трапілі ў бяду. Актыўна шукаем пад гэтыя задачы праграмістаў backend. Калі гэта ты і маеш жаданне, час і імпэт папрацаваць з цікавым праектам і людзьмі - чакаю цябе ў асабістых паведамленнях.
2) Я інтэгрую дзве былыя юрыдычныя асобы майго папярэдняга праекта. Яны былі створаныя для дапамогі людзям, але імі не карысталіся. Польская за амаль два гады існавання правяла праз свае рахункі каля EUR500. Амерыканская - EUR0. Абедзве юрасобы будуць убудаваныя ў новую структуру і працу на карысць людзям. Ва ўмовах поўнай адсутнасці фінансавання я выкарыстоўваю ўсе даступныя мне рэсурсы, якія раней не працавалі.
3) Дзякуй усім, хто далучаецца данатам на разбудову новай структуры. Вашыя грошы - гэта адзіныя грошы на якія я магу разлічваць сёння. Акрамя валанцёрскай працы так ці інакш трэба будзе закрываць розныя тэхнічныя выдаткі, звязаныя з функцыянаваннем платформы. Чакаю вас па спасылцы :)
А яшчэ гэтым фота хачу зафіксаваць сябе ў фармаце 90кг імпэта і жадання рабіць новае для агульнай карысці :)

❤18👍7
Яшчэ цешыць што, па словах Дзяніса Кучынскага, размаўлялі Ціханоўская і Зяленскі кожны на сваёй. Беларуска-ўкраінскі дыялог менавіта ў такой форме і мусіць адбывацца, бо мы добра разумеем мовы адно аднаго. Трэба развіваць тое, што нас збліжае.
❤24👍12
МАГЧЫМЫ АДКАЗ ЧАМУ ТАК ПАЦЯПЛЕЛА ПАМІЖ ДЭМСІЛАМІ І УКРАІНАЙ
"Сотрясающий стены администрации президента Украины коррупционный скандал, который стоил поста Андрею Ермаку – главе офиса Зеленского, мог неожиданным образом повлиять на резкое потепление отношений между беларускими демсилами и украинской властью.
Одним из самых активных критиков и скептиков такого сближения долгое время аналитики называли Михаила Подоляка – советника главы АП Украины. Михаил Подоляк потерял пост вместе с шефом и, судя по всему, влияние на решения по Беларуси."
Спасылка

👍13🤔3🔥1😱1
ПРАВА НА ЗБРОЮ ЯК ЧАСТКА АМЕРЫКАНСКАЙ ІДЭНТЫЧНАСЦІ
У 2023 годзе лёс занес мяне ў далёкую Айову, дзе ўсё... збольшага, добра. Вельмі цікавы штат земляробства і страхавога бізнэса. У мясцовым Капітоліі нашую групу сустракаў вельмі каларытны прадстаўнік мясцовай заканадаўчай улады. Падчас размовы пра удоі/накосы і іншыя мясцовыя дасягненні, я заўважыў на ўваходзе ў зал паседжанняў налепачку з выявай пісталета ў зялёным кружку. Тобок, зброя дазволеная да праноса ў зал, калі маеш дазвол на яе нашэнне.
Я задаў пытанне гэтаму дзядзьку, што на фота, а як яно працуе, што ў Еўропе любая зброя забароненая да праносу ў такія месцы, на што дзядзька ўсміхнуўся, адхіліў полу свайго пінжака і паказаў што ў яго пад кашуляй вісіць кабура з пісталетам. Маўляў, неяк так і працуе. Andrey Tkachov, што стаяў побач, не дасць схлусіць.
ЗША - гэта шмат у чым дзіўная і не да канца зразумелая краіна для нас. Але ж Канстытуцыя і Другая папраўка да яе (права на зброю), гэта адзін са стаўпоў на якіх трымаецца грамадства. Апошнім часам ідуць моцныя дыскусіі наконт зброі і яе валодання грамадзянамі, але ж Канстытуцыя ЗША на сёння, гарантуе грамадзянам права на валоданне зброяй.
Мінесота - штат дзе чалавек можа насіць зброю па вуліцы, калі мае на тое дазвол. Джэфры Прэці, застрэлены афіцэрамі ICE меў такі дазвол. Нам з гэтага боку Атлантыкі не да канца зразумела наколькі моцна амерыканскае грамадства ўзрушанае тым, як сённяшняя адміністрацыя хістае асновы амерыканскага грамадства спробамі заявіць што забіты быў са зброяй. Так быў. Бо меў такі дазвол, забяспечаны правам, запісаным у Другой папраўцы Канстытуцыі ЗША.
Такія дзеянні ICE усё больш раз'юшваюць амерыканцаў і ўздымаюць градус напружання ў грамадстве. Ці здолее Дональд Трамп ахалодзіць гэты градус грэнландскімі авантурамі? Адкрытае пытанне.

👍3❤2💔2🤝1
БЕЛАРУСКАЯ ШПІЁНКА Ў КІЕВЕ?
Наша Ніва мяркуе што затрыманая ў Кіеве за шпіянаж журналістка - гэта Іна Кардаш.
З ёй мы некалькі разоў перасякаліся на прыёмах, што ладзіла ўкраінская амбасада ў Мінску, куды я быў запрошаны як валанцёр, што дапамагае Ўкраіне.
Цікава, колькі яшчэ такіх гісторый раскрыецца навокал?

🤯3👍2🤔2😱2🤬1🌚1
ДУШАВЫЯ Ў КАНЦЛАГЕРЫ МАЙДАНЭК
Суседні з газавай камерай пакой. Я зрабіў гэты кадр у момант калі промні зімняга сонца праходзяць праз вокны, што бачылі дзясяткі тысяч аголеных, безабаронных, заганных пад струмяні вады целаў. Прафесараў, цесляроў, музыкаў, шафёраў, краўцоў, матэматыкаў. Жанчын і мужчын.
Тых, каму пашчасціла не трапіць у суседні пакой, з металічнымі дзвярамі і вельмі нізкай столлю.
Канцэпцыя пазбаўлення ад "лішніх людзей" у Нацысцкай Нямеччыне дасягнула тэхналагічна дасканалых вяршынь. Малочным братам нацыстаў - савецкім камуністам, можна было толькі зайздросціць наладжанай сістэме знішчэння ўнутранага ворага, вызначанага партыяй.
Спакуса знішчэння тых, хто па нейкіх прычынах прызнаны ворагам, асабліва, калі гаворка ідзе пра бяззбройных, мірных суграмадзян, увесь час пераследуе чалавецтва. Часам, нажаль, гэтая спакуса бярэ верх.
Сёння дзень памяці ахвяраў Халакосто - напамін пра тое, што бывае калі людзі заходзяць у сваёй нянавісці да яе інструменталізацыі. Я проста выконваў загад - потым будуць казаць забойцы. Знайсці ў сабе сілы не выконваць загад = застацца чалавекам.
Часам, коштам уласнага жыцця.

❤15😢7
Працяг добрых навін пра паўднёвы накірунак. Паводле публічнай інфармацыі, украінцы прызначаць Спецпрадстаўніка па Беларусі. А таксама рыхтуецца першы афіцыйны візіт Ціханоўскай вам Ўкраіну.
Стратэгічны разварот афіцыйнага Кіева ў бок беларускіх дэмсілаў адбываецца на фоне беспрэцэдэнтнага ахалоджвання стасункаў між ЗША і ЕС. І, адначасовым, заігрываннем Вашынгтона з дыктатарскім хаўрусам пад кіраўніцтвам Крамля.
Калі глядзець на падзеі пад гэтым фокусам, то пацяпленне паміж дэмсіламі і Кіевам цалкам сабе ўспрымаецца як умацаванне супрацы па супрацьстаянню дыктатарскаму дуэту.

❤13👍3
ВЯРТАННЕ ДА "НАРМАЛЬНАСЦІ" ЯКОЙ НЕ БЫЛО
Меркаванне Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага:
«За гады кіравання Лукашэнкі ў Беларусі не было перыяду нармальнасці. Краіна ўвесь гэты час перараблялася ў адзін суцэльны калгас. Калі ж у 2020 годзе беларусы заявілі пра сваё права на «нармальнасць», усе мы былі жорстка пакараныя. Занадта рознае з сённяшнімі ўладамі ў нас разуменне гэтага слова. «Вярнуцца да нармальнасці» ў Беларусі, я лічу, без моцнага ціску звонку не атрымаецца. Галоўнае, што можа прымусіць улады спыніць рэпрэсіі, пераслед — рэальныя санкцыі, якія закранаюць фінансавыя ды іншыя інтарэсы ўладнай групоўкі.»
Карысна прыгадваць з чаго і чаму ўсё пачыналася. Каб не трапляць у палон ілюзій пра «прыўкраснае» мінулае.

❤17👍4🤝1