Фонд «Краіна для Жыцця»
1.21K subscribers
2.26K photos
188 videos
1 file
1.7K links
Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://www.stranafund.org/kampanii
Download Telegram
Працуеце ў кампаніі за беларускімі каранямі? А можа, вы — уладальнік такога бізнесу?
Вам не ўсё адно на людзей, супольнасць, будучыню? Запрашаем да супрацоўніцтва!

Фонд «Краіна для Жыцця» працуе з сем’ямі палітвязняў, былымі зняволенымі, рэпрэсаванымі, тымі, хто вымушана пакінуў краіну і прайшоў доўгі шлях аднаўлення. Такая дапамога не бывае разавай, яна патрабуе сістэмнай і адказнай падтрымкі.

Для бізнесаў у Літве мы прапануем асобны фармат. Прадстаўнік фонду можа прыйсці на сустрэчу з вашай камандай і расказаць:

▪️ як працуе дабрачыннасць сёння;
▪️ чым займаецца фонд і чаму сістэмная дапамога — важная;
▪️ як можна дапамагаць без дадатковых выдаткаў, у тым ліку праз 1,2% ад падаткаў;
▪️ чаму ўдзел бізнесу ў сацыяльных пытаннях — гэта пра сталасць і адказнасць.

Мы адкрытыя да розных фарматаў супрацоўніцтва.
Калі вам адгукаецца гэтая публікацыя — напішыце нам: contact@stranafund.org

Будзем поруч 🤝
7👍3🤝2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Толькі паглядзіце, хто завітаў да жыхароў нашага шэлтара!..🦌❄️

Такая маленькая, нечаканая радасць❤️ І добрая нагода проста спыніцца ды паназіраць за прыродай.

🎧 Слухайце з гукам — там усе эмоцыі.

Пасля ўсіх выпрабаванняў нашы жыхары здольныя бачыць цуд і радавацца простым момантам. Да гэтага мы заўсёды імкнемся ў сваёй працы.

👉 ПАДТРЫМАЦЬ ШЭЛТАРЫ
🥰82🔥2👍1
Днямі ў Кіеве адкрыўся «Беларускі пункт нязломнасці». Гэта спецыяльна абсталяванае месца, дзе можна абагрэцца і атрымаць базавую дапамогу падчас адключэння святла і цяпла.

Мы ўжо падрыхтавалі першую «цёплую» пасылку ва Украіну — для валанцёрскага цэнтра «Сустрэча», што арганізаваў гэты пункт.

У Вільні і Варшаве, праз намаганні валанцёраў фонду «Краіна для Жыцця» і Офіса Святланы Ціханоўскай, актывістаў і былых палітвязняў, удалося сабраць і закупіць пледы, грэлкі для абутку і іншыя цёплыя рэчы. Яны дапамогуць украінцам перажыць расійскія атакі на энергетыку.

👉 Просім вас далучацца! Гэтую дапамогу атрымаюць жыхары Кіева і Чарнігава. Пішыце ў прыватныя паведамленні любых нашых сацсетак.

Сягоння людзям ва Украіне больш за ўсё патрэбнае цяпло. Не толькі фізічнае, але і цяпло нашых сэрцаў. Яны маюць ведаць, што поруч — мы ўсе.
👍10🔥42👏1
"Не толькі цела ажыло"

Цімур Рызапур, жыхар нашага шэлтара (неяк мы расказвалі ягоную гісторыю), падзяліўся зменамі, што адбыліся з ім за 4 месяцы пасля вызвалення.

Як кажуць, словы залішнія — проста паглядзіце на гэтыя фотаздымкі.

Цімур прайшоў праз катаванні, два прысуды і пяць гадоў зняволення.

📌 Чытайце поўнае інтэрв’ю Цімура на нашым сайце:
stranafund.org

Там жа можаце падтрымаць дзейнасць нашых шэлтараў.
Дзякуй!
5👍2💔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Эміграцыя — гэта пачатак новага шляху, і не заўсёды ён лёгкі. Часцей за ўсё зусім няпросты.

У нас ёсць праект — «Дапамога мігранту». Мы падкажам, якія ў вас ёсць варыянты легалізацыі ў Літве, якія трэба дакументы, каб наладзіць жыццё ў гэтай краіне.

Маеце патрэбу ў дапамозе? Мы поруч.
8👍3😢3💔2
Сягоння Дзень Нязломнасці.

Гэта свята з Новага беларускага календара ў гонар дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.

Ягоная постаць ўвасабляе тых, хто не маўчыць, хто змагаецца за Беларусь, хто стварае беларускую павестку і прастору нават у самых цяжкіх умовах.

Гэты дзень — нагода чарговы раз сказаць усяму свету пра нашых палітвязняў. Сотні беларусаў знаходзяцца за кратамі за вернасць праўдзе, сумленню і ідэалам свабоды.

У гэты дзень мы ўсім сэрцам і думкамі з нашымі сябрамі ва Украіне. Запрашаем падтрымаць «Беларускі пункт нязломнасці» ў Кіеве. Зараз там вельмі патрэбныя пледы, грэлкі для рук, грэлкі-вусцілкі, паўэрбанкі, гарбата / кава, газ / бензін.

Самы час дзейнічаць і дапамагаць тым, хто мае патрэбу. Дзень Нязломнасці — як раз пра гэта.
10👍3🕊2
Як прайшла "Калядная пошта"? Вы толькі пачытайце водгукі!..

Безапеляцыйна гаворым — падводзіць вынікі гэтай акцыі — наша ўлюбёная справа. Бо гэта — пра дзяцей.

112 дзетак атрымалі свае падарункі. У кожнай іх заяўцы — малюнак альбо ліст, мара, спадзеў, вера, складанне літарак з дапамогай таты ці мамы, бабулі ці дзядулі.

А дарыць радасць дзецям дапамагалі вы, RAZAM e.V., дыяспара Даніі, валанцёры. Усім, хто спрычыніўся, мы гаворым "дзякуй". Кожнаму з вас — гэтыя водгукі!

❤️ А пакуль захоўваем лісты ў архіў і чакаем на вясну.
8👍3🔥2
📍 Працягваем знаёміць вас з жыхарамі нашага шэлтара.

Сёння расказваем гісторыю Сяргея (імя  змянілі з мэт бяспекі), першага жыхара шэлтара ў Вільні. Ён назіраў, як валанцёры ўладкоўвалі дом, сам наладжваў побыт і ўдзельнічаў у стварэнні традыцый часовага жытла.

Тут — маленькая частка інтэрв'ю-маналога Сяргея.

📌 Пераходзьце па спасылцы: stranafund.org, каб прачытаць гісторыю цалкам. Там жа можна падтрымаць наш шэлтар.

Ваша дапамога вельмі важная!
6👍3🔥3🥰1