Фонд «Краіна для Жыцця»
1.2K subscribers
2.28K photos
190 videos
1 file
1.71K links
Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://www.stranafund.org/kampanii
Download Telegram
#ЖЫВЫЯЛЮДЗІ

Мы працягваем нашу рубрыку пра каманду. У фондзе, як і раней, штотыдзень адбываецца нешта важнае. Але не менш важна, як гэты тыдзень пражываюць людзі, што стаяць за працай фонду.

Сягоння на пытанні адказвае Аліна (імя зменена), адміністратарка нашых шэлтараў у Вільні.
Гартай карткі, каб даведацца, як прайшоў ейны тыдзень.

Падтрымаць каманду:
👉 stranafund.org
☕️ Buy Me a Coffee
🎁 Patreon
👍64🔥1🥰1
У нашым шэлтары жыве вялікая сям'я з дзецьмі рознага ўзросту.

Мы паклапаціліся пра іх — зладзілі невялікі збор сярод знаёмых і сяброў і набылі ўсёй сям'і вітаміны. Мы дзякуем нашым землякам з Беларусі, Польшчы і Літвы за ўдзел.

Сям'я вельмі шмат перажыла. З вашай дапамогай яны змогуць увайсьці ў вясну з новымі сіламі ❤️

А калі вы хочаце фінансава падтрымаць дзейнасць нашых шэлтараў — пераходзьце па спасылцы!
Будзем вельмі ўдзячныя!

👉 ПАДТРЫМАЦЬ ШЭЛТАРЫ
7🔥4👍2🕊1
Дзве змены зімовага шчасця. Зімнік «Зубровыя сцежкі» ў Белавежскай пушчы.

Сёння расказваем пра цудоўны праект, партнёрамі якога нам пашчасціла стаць. Гэта лагер у Белавежскай пушчы для падлеткаў з рэпрэсаваных сем’яў.

Пасля паспяховага летняга сезона арганізатары зноў сабралі дзяцей у студзені — адразу на дзве змены. Утульны дамок у сэрцы Пушчы, цудоўная прырода і атмасфера супольнасці. З падтрымкай Міжнароднага гуманітарнага фонду мы прафінансавалі большую частку выдаткаў.

Праграма была шыкоўная: сярод іншага дзеці стваралі свае кніжкі, узводзілі сапраўдную іглу, рабілі снегаступы, гатавалі марозіва ў снезе, зладзілі спектакль і зрабілі кармушкі для птушак.

Галоўнае — камандзе ўдалося стварыць жывую прастору, дзе кожнаму падлетку надалі вялікую ўвагу. Уся праграма прасякнутая беларускай мовай, культурай і традыцыямі. А яшчэ, (па водгуках) смачна кармілі 😉

Нічога не адбылося б без выдатнай каманды арганізатараў на чале з натхняльніцай Марыяй Грыц. Мы абавязкова яшчэ пагутарым з Марыяй асобна.

А пакуль запрашаем падпісацца на старонку праекта:
👉 www.instagram.com/zubrovyja_sciezki/

Каб больш дзяцей мелі свае сцежкі да сваёй Беларусі, сяброўства і цяпла! ❤️
5🔥5👍3🤩1
У art-прасторы "Парасон" прайшлі затрыманні і допыты.

Гэта не першы напад з боку сілавікоў на культурніцкія і творчыя аб'екты. Нам вядома, што нейкі час таму наведвальнікам "Парасона" @parason_art прапаноўвалі запоўніць фармуляр. Гэта было падобна на збор звестак пра наведвальнікаў.

Мы нагадваем, што вы можаце прывесці да ладу свае гаджэты з дапамогай нашых спецыялістаў праекта "Лічбавая бяспека".

📲 Чат-бот для сувязі: t.me/tech_rescuer1

Паклапаціцеся пра сябе і сваіх блізкіх. Звяртайцеся!
🤬6😢3😱2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хто ў нас тут!..❤️

Гэта нашыя беларускія дзеткі,чые мары спраўдзілі вы, RAZAM e.V., дыяспара Даніі, валанцёры і...мы 😊

Усё недарэмна, як вы бачыце на відэа. Кожны крок салідарнасці — важны.

Працягвайма!
7🥰4👍2🔥1
Мы тут усёй камандай шкадуем, што мы не падлеткі. Спытаецеся, чаму?

Вашай увазе інтэрв'ю з Марыяй Грыц, арганізатаркай лагера для падлеткаў на Падляшшы. Пачытайце і ўпэўніцеся, што гэтая прыгожая жанчына з вялікім сэрцам — сапраўдны скарб беларушчыны. А самі летнікі і зімнікі — тое, чаго дзецям дакладна не стае ў эміграцыі.

Уся цеплыня Марыі і яе каманды да дзяцей і да справы — у ейным расказе.

Чытайце цалкам на нашым сайце 👉 stranafund.org
🔥54🥰2👍1
Жыхары шэлтара спяклі шакаладна-бананавы пірог на ўсіх і пачаставалі нас 🤍

Людзі, якія прайшлі праз турму, ведаюць, як ніхто: самыя простыя рэчы прыносяць радасць. А яшчэ яны разумеюць, што маленькай дапамогі не бывае.

Самы час нагадаць, што ў нас ідзе пастаянны збор на падтрымку шэлтараў — яны патрабуюць штодзённай працы і выдаткаў.

Вы можаце спрычыніцца — праз вашу дапамогу мы зможам надаць людзям у шэлтары грунтоўную дапамогу.

👉 ПАДТРЫМАЦЬ ШЭЛТАРЫ

Што тут дадаць – хiба, што пірог быў вельмі смачны 😊
6🥰5🔥2👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🍦Ці рабілі вы марозіва на вуліцы падчас моцных халадоў?

А вось беларускія падлеткі ў зімніку "Зубровыя сцежкі" і марозіва рабілі, і....Чаго там толькі не было! Толькі невялікая частка актыўнасцей — у відэа.

Дзякуй усім, хто спрычыніўся да гэтага 🤍

Падпісвайцеся на нас, каб не прапусціць анонсы наступных змен у дзіцячых летніках і зімніках:
✔️ Instagram
✔️ Facebook
✔️ Telegram
4🔥4👍2🤩1
Выдатная ідэя — сабраць усе беларускія ініцыятывы ў адну базу. Гэта зрабіў АПК.

База беларускіх арганізацый >>

Цяпер вам будзе прасцей вызначыцца, каму дапамагчы і пры тым нічога не патраціць. Гаворка ідзе пра частку вашых ужо сплочаных падаткаў.

Будзем удзячныя, калі вы падтрымаеце менавіта нас. Прапаноўваем інструкцыю, яна даволі простая.

Мы зможам нашмат больш з вашай падтрымкай!
🤝5👍32