Фонд «Краіна для Жыцця»
1.2K subscribers
2.24K photos
186 videos
1 file
1.7K links
Псіхалагічная дапамога:
@stranafund_psy_Bot
Юрыдычныя дапамога:
@stranafundyd_YD_bot
Дапамога палітзняволеным:
@StranafundPZ
Падтрымаць:
👉🏻 https://www.stranafund.org/kampanii
Download Telegram
У снежні ўсе спяшаюцца падводзіць вынікі года.
Мы ж вырашылі перанесці гэта на студзень, каб без спеху азірнуцца. Мы бачым, колькі атрымалася зрабіць і над чым трэба працаваць:

🔻мы правялі два летнія лагеры ў Германіі, летнік для беларускіх падлеткаў-эмігрантаў«Крывічы», 7 сем'яў палітвязняў і добраахвотнікаў адпачылі ў Італіі;
🔻клапаціліся пра жыхароў шэлтараў;
🔻«Калядная пошта» зноў працавала — дзясяткі дзетак атрымалі свае падарункі
🔻працавалі і нашы асноўныя праграмы: дапамога сем’ям палітвязняў, юрыдычная, міграцыйная, псіхалагічная і лічбавая падтрымка.
🔻а вось збор для людзей з інваліднасцю праходзіў цяжка, аднак гэты досвед мы яшчэ абернем у поспех.

Канешне, гэта не ўсё. На картках (не палянуйцеся их гартаць!) — лічбы. За кожнай з іх — лёсы людзей, ночы без сну, рашэнні «тут і цяпер» і вашая падтрымка.

У новым годзе ў нас шмат планаў — зусім хутка падзелімся імі з вамі. А яшчэ фонд чакаюць вялікія змены: наперадзе маштабны рэбрэндынг.

Дзякуй, што вы поруч.
Працягваем
🤍
8👍1👏1
Апошнімі днямі мы бачым шмат эмоцый і вострых рэакцый на інтэрв’ю праграмнага дырэктара фонду «Краіна для Жыцця» Вячаслава Жукава для «Радыё Рацыя».

Мы разумеем, што гэта ёсць вынікам няўдалага загалоўка: словы, змененыя інтэрв'юерам і вырваныя з кантэксту. Поўную праўдзівую цытату мы размясцілі на картцы — менавіта яна перадае сапраўдны сэнс сказанага. Разам з тым мы ўсведамляем, што далей загалоўка людзі часта не чытаюць, а менавіта ў тэксце ёсць тлумачэнні. Яны не супярэчаць нашым прынцыпам, і сярод іх такія:

🔻мы ніколі не заклікаем адмовіцца ад чалавечай, побытавай ці эмацыйнай падтрымкі былых палітвязняў.
🔻мы дакладна ведаем: без размоў, суправаджэння, тлумачэнняў, прысутнасці побач, вельмі цяжка перажыць першыя тыдні і месяцы на волі.

Пра што ішла гаворка?

Пра рызыку сітуацыі, калі дапамога ператвараецца ў поўны кантроль і пазбаўляе чалавека суб’ектнасці, права на выбар і адчування ўласнай сілы. Гэта гісторыя пра баланс паміж падтрымкай і патэрналізмам, а не пра адмову ад салідарнасці.

Мы чуем і прымаем крытыку, асабліва ад людзей з асабістым турэмным досведам. Гэтыя галасы важныя і дапамагаюць нам пераглядаць падыходы. І разам з тым мы падкрэсліваем, што аніводнага чалавека мы не выселілі з шэлтара, таму што сышлі тэрміны дамовы, а ён не зняў кватэру (з розных прычын). Аніводнаму чалавеку мы не адмовілі ў дапамозе падчас крытычнай сітуацыі. Нават калі ён ужо даўно пераехаў за мяжу і даўно самастойны.

Нам трэба неяк паразумецца. Прынамсі, на "Радыё Рацыя" выправілі загаловак.
Дзякуй усім, хто поруч.
10👍6🙏2🤬1🤩1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ніколі не позна надаць сабе дапамогу.

Вельмі часта людзі спрабуюць самі справіцца з траўматычным досведам. Мы ж вам прапануем прайсці гэты шлях больш лёгка — з дапамогай нашых прафесіяналаў.

Калі вы маеце патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы — вы яе атрымаеце.

Праект «Псіхолаг побач»:
t.me/stranafund_psy_Bot

Звяртайцеся! ❤️
5👍3🥰2
Рэсацыялізацыя: выклікі і крокі да новага жыцця

"Банк ідэй" правёў грунтоўнае даследаванне з удзелам былых палітзняволеных. Яно дэманструе, з якімі выклікамі сустракаюцца гэтыя людзі ў Беларусі і ў эміграцыі.

Гэты матэрыял вельмі важны для чытання і асэнсавання кожнай ініцыятыве, што працуе з людзьмі пасля зняволення, усім арганізацыям, што маюць голас за мяжой і ўздымаюць пытанні падтрымкі палітзняволеных на высокіх узроўнях.

Даследчыкі падкрэсліваюць, што дазеных недастаткова, каб гаварыць пра статыстыку, аднак выявіць ўстойлівыя тэндэнцыі можна. Значыць, у нашых сілах удасканаліць працу гуманітарных арганізацый, праваабарончых ініцыятыў і дэмакратычных інстытутаў.

На картках акрэслім пэўныя пункты. Але вельмі раім пачытаць матэрыял цалкам.
4👍2💯1
Салідарнасць — тое, што звязвае надзею і добры вынік!

Ужо можна запаўняць падатковую дэкларацыю, а значыць, накіраваць 1,2% ад ужо ўплочаных падаткаў у наш фонд.

Важныя пункты!


🔻нічога звыш сумы, што вам трэба сплаціць, вы НЕ ВЫДАТКОЎВАЕЦЕ: гэта проста частка той сумы, што вы ў любым выпадку выплаціце;
🔻калі самастойна не накіраваць гэтыя 1,2% ад сумы вашых падаткаў, Літва накіруе іх па сваім разуменні;
🔻гэта цалкам бяспечна: інфармацыя пра перавод грошай застаецца выключна ў падатковай службе Літвы.

Калі і як гэта зрабіць?


🔹пры падачы падатковай дэкларацыі за мінулы год (у асабістым кабінеце ці пры наведванні падатковай інспекцыі);
🔹 вось падрабязнаcці і вельмі зразумелая інструкцыя для вас!

Навошта гэта рабіць?

🔺вы, як частка грамадства, ўплываеце на функцыянаванне нашага фонду як беларускай дэмакратычнай арганізацыі;
🔺мы больш хутка рэалізуем нашыя планы па развіцці фонда;
🔺мы зможам зрабіць больш і дапамагчы большай колькасці рэпрэсаваных людзей.

Гэта даволі проста. Будзьце поруч з намі, а мы будзем поруч з тымі, хто мае патрэбу ў дапамозе! 🤍
👍94🔥2
#ЖЫВЫЯЛЮДЗІ | сезон 2026

Мы працягваем нашу рубрыку пра каманду. У нашым фондзе, як і раней, штотыдзень адбываецца нешта важнае. Але не менш важна, як гэты тыдзень пражываюць людзі, што стаяць за працай фонду.

Што яны адчуваюць? Што радуе, што забірае сілы і што, наадварот, дапамагае трымацца? Як яны ўваходзяць у пятніцу і як завяршаецца іхны тыдзень?

Сягоння на пытанні адказвае Яна (імя зменена), PR-менеджэрка фонду «Краіна для Жыцця».
Гартай карткі, каб даведацца, як прайшоў ейны тыдзень.

Падтрымаць каманду:
👉 stranafund.org
☕️ Buy Me a Coffee
🎁 Patreon
4🔥2🥰1