‡ РУХ ‡
1.96K subscribers
1.62K photos
48 videos
488 links
📢 Міжнародная арганізацыя РУХ (Рух беларускіх нацыяналістаў)

📝 t.me/ruchbelnac_bot
🤝 t.me/ruchbelnac/276
📰 t.me/ruchbelnac
📷 instagram.com/ruchbelnac
📋 facebook.com/ruchbelnac
buymeacoffee.com/ruchbelnac

Беларусь перадусім! 🟥
Download Telegram
🧅 ПАЛІТЫЧНЫ ПЭРФОРМАНС "ХАКЕЙНЫ ДЖЫХАД"

29 сьнежня ў Варшаве Рух беларускіх нацыяналістаў зладзіў палітычны пэрформанс на тэму ўчорашняга інцыдэнту на хакейнай гульні ў Менску. Нагадаем, падчас матчу гулец каманды Лукашэнка Яраслаў Чупрыс моцна ўехаў у нэасавецкага дыктатара, чым траўмаваў яму сьпіну.

У пэрформансу РУХ увасобіў палітычную іронію зьвязаную са здарэньнем:
💬 «РУХ бярэ на сябе адказнасьць за хакейны джыхад» з выявай у стылі заявы ісламістаў. Але замест зброі – клюшкі, а таксама вышыванкі і РУХаўскія балаклавы.
💬 «Перадача таемнай зброі для моцнага ўдару па рэжыму» з выявай аднаго з лідэраў РУХУ Яраслава Грыгор'ева з клюшкай у руках і Яраслава Чупрыса. Дадаткова тут абыграныя абяцаньні аднаго палітыка пра "моцны ўдар па рэжыму".
💬 «Патрабуем вярнуць нашага агента і забраць сваіх» з выявамі Яраслава Чупрыса і пэўных палітычных асобаў, якія за шмат гадоў так і не змаглі вызначыцца чый Крым і хто агрэсар.
💬 «Беларусь мог выратаваць кантрольны клюшкай» са скрыном з гульні, дзе Чупрыс з клюшкай стаіць над ляжачым Лукашэнкам.
💬 «Рэжым абавязкова падзе» са скрыном з учорашняга матчу, дзе Лукашэнка ў працэсе падзеньня.
💬 «Biełaruski supraciŭ», са скрынам з гульні ў моманце, дзе Чупрыс штурхае Лукашэнку.
💬 «Захоўвайце спакой ды вастрыце клюшкі», дзе абыграна знакамітая Паўстанцкая тэма пра косы.

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 📩 | Інстаграм РУХУ 🕊 | Фэйсбук РУХУ 😎 | BuyMeaCoffee ☕️ |

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
29987🔥4🥰3😍332👍2👏2
🚫 30 сьнежня 1922 году ў Маскве быў створаны чырвоны монстар – СССР.

Ахвярамі камуністычнай дыктатуры, па розных падліках, сталі ад 600.000 да 1.400.000 забітых і рэпрэсаваных беларусаў. Былі зьнішчаныя шматлікія помнікі архітэктуры і гістарычнай забудовы, прыгнечаныя нацыянальная культура і ідэнтычнасьць, праведзена татальная русіфікацыя, навязана чужая гісторыя і сьвядомасьць.

Неасуджаны ў Беларусі ў пачатку 1990-ых гадоў камунізм стаўся адным з галоўных фактараў рэнесансу ва ўладзе нэасавецкіх прарасейскіх сілаў. Наступствы гэтага мы добра бачым і па гэты дзень. Зноў забіваюць лепшых прадстаўнікоў нацыі, тысячы палітычных вязьняў катуюцца ў турмах, сотні тысячаў чалавек вымушаныя былі зьехаць у эміграцыю, унутры краіны зьнішчаецца ўсё беларускае і нацыянальнае, працягваецца русіфікацыя ўсяго грамадзтва.

Выйсьцем з дадзенай сытуацыі зьяўляюцца лягічныя крокі: усьведамленьне таго, што саветчына і расейшчына зьяўляюцца ворагамі беларушчыны; адыход у мысленьні ад савецка-расейскіх наратываў і штампаў; цікавасьць да беларускай гісторыі і культуры; паступовы пераход да карыстаньня роднай мовай; падтрымка беларускіх нацыянальных сілаў, нашых добраахвотнікаў і палітвязьняў.

Гэтыя простыя крокі, які можа зрабіць кожны, вядуць да беларускай сьвядомасьці, а сьвядомы беларус ніколі ня стане на бок злачыннай і барбарскай саветчыны і расейшчыны. Бо цывілізацыйны выбар сьвядомага беларуса – гэта незалежная, прававая і нацыянальная краіна. Менавіта ўсё гэта і зьяўляецца антыподам таго, што раней несла чырвоная зараза, а цяпер нясе нэачырвоныя лукашысцкі і рускі сьветы. Таму толькі праз беларускую сьвядомасьць мы зможам перамагчы і ня даць прыйсьці да ўлады новаму Лукашэнка.

☺️ Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу народзе, што тады толькі зажывеш счасліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе!

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 📩 | Інстаграм РУХУ 🕊 | Фэйсбук РУХУ 😎 | BuyMeaCoffee ☕️ |

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1713🔥6👏3🫡3333👍2💯2🏆2
🧍‍♂🇧🇾 Адраджэньне ўнікальнай традыцыі ўшанаваньня Слуцкіх паўстанцаў.

Рух беларускіх нацыяналістаў працягнуў распачатую ў мінулым годзе справу па адраджэньні забытай традыцыі ў памяць герояў Слуцкага збройнага чыну. Падзея адбылася 27 сьнежня на "Беларускім доме" у Варшаве.

Па здушэньні камуністамі Слуцкага збройнага чыну, вялікая частка ваяроў апынулася ў эміграцыі. Зь цягам часу ўдзельнікамі Паўстаньня была запачатая ўнікальная традыцыя. Пры грамадзкіх месцах – часьцей царкве, рабілася сымбалічная магіла паўшага героя. Каля яе служыўся малебен, рабілася ганаровая варта, пасьля ладзіліся вечары з гістарычнымі і музычнымі выступамі. У зацемках адной з эмігранцкіх газэтаў захавалася такое апісаньне: «Зялёная сымбалічная магіла, на ёй просты драўляны крыж, вянок з сасновых галінак, на ім родныя бел-чырвона-белыя колеры».

З-за адыходу ў іншы сьвет былых удзельнікаў Паўстаньня і старой генэрацыі эмігрантаў гэтая традыцыя забылася і на сёньня амаль невядомая нават знаўцам. Але яна цалкам унікальная і ня мае аналягаў для іншых адзначэньняў ці ўшанаваньняў у беларускай гісторыі. Яна нясе ў сябе моцны патрыятычны стрыжань – культ памерлых герояў. Таму гэту традыцыю ніякім чынам нельга лічыць жалобнай, бо вобраз магілы ваяра, які памёр, каб жыла Бацькаўшчына – гэта сымбаль вялікай любві, мужнасьці і няскоранасьці, які перш за ўсё ўздымае народны дух на змаганьне.
Ва двары "Беларускага дому", згодна з гістарычнымі апісаньнямі, была зроблена сымбалічнай магіла Слуцкага ваяра – насып зямлі, пакрыты сасновымі галінкамі, драўляны крыж і хвойны вянок, у атачэньні агню паходняў і лунаючых сьцягоў.

Вечар пачаўся зь вершу напісанага падчас Паўстаньня яго непасрэдным удзельнікам Алесем Змагаром (сапр. Аляксандар Яцэвіч). Пад гукі дуды яго зачытаў Дзядзька Віктусь. Пасьля чаго адбылася малітва над сымбалічнай магілаю і казаньне ксяндза Вячаслава Барка.

Вялікую цікавасьць выклікала спаборніцтва па стрэлах на трапнасьць. У якасьці мішэняў былі абраныя варожыя выявы лідараў Савецкай Расеі, якім і супрацьстаялі Случчакі. Амаль кожны з прысутных паспрабаваў растраляць Леніна, Сталіна, Троцкага, Дзяржынскага ці зорку зь сярпом і молатам. Найбольш трапныя ўдзельнікі атрымалі прызы – кубкі і шэўроны з сымболікай Слуцкіх паўстанцаў.

Другая частка вечару распачалася ў залі "Беларускага дому". Дзядзька Віктусь ўрачыста зачытаў Дэклярацыю Рады Случчыны, выдадзеную напярэдадні Паўстаньня. Пасьля экс-кіраўнік "Паспалітага рушэньня", сябра Рады РУХУ Сяржук Кедышка распавёў прысутным аб Слуцкім збройным чыне і беларускім змаганьні з бальшавікамі тых часоў.

Наступнай часткай вечару стаў розыгрыш бясплатнай тату ад
Студыі нацыянальнай татуіроўкі "1863", якую правёў ейны заснавальнік і кіраўнік Віктар Цыркуновіч. Пераможца атрымаў сэртыфікат на татуіроўку з рэдкай выяваю Пагоні з гербу Слуцкіх паўстанцаў.

У заключнай частцы імпрэзы выступіў кіраўнік Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Ігар Станкевіч. Ён распавёў эксклюзіўную інфармацыю аб беларускім антысавецкім супраціве 1920-ых гадоў, які быў адкрыты ў архіве літаральна ў сьнежні гэтага году.

Адзначым, што адраджэньне такой унікальнай традыцыі мае важнае значэньне для захаваньня гістарычнай памяці і фармаваньня нацыянальнай сьвядомасьці. Гэта ўмацоўвае пераемнасьць пакаленьняў і вяртае ў сучаснасьць жывы дух беларускага супраціву. А праз пашану да сваіх герояў нацыя захоўвае сваю годнасьць і волю да змаганьня за Радзіму.

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 📩 | Інстаграм РУХУ 🕊 | Фэйсбук РУХУ 😎 | BuyMeaCoffee ☕️ |

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
237🔥7544👏2🏆2👍1🫡11
🎄Рух беларускіх нацыяналістаў шчыра віншуе Вас з Новым годам!

🇧🇾 Зычым нашай Радзіме ў новым годзе вызваленьня ад злачыннай нэасавецкай дыктатуры і расейскага прыгнёту!

Асабіста Вам зычым здзяйсьненьня ўсіх мараў і пачынаньняў. Захоўвайце гонар і годнасьць, пашырайце сваю беларускасьць і сьвядомасьць, пераходзьце ці больш карыстайцеся роднай мовай, падтрымлівайце беларушчыну ўсімі магчымымі сродкамі!

🦬 А таксама не забывайце дапамагаць нашым героям – беларускім добраахвотнікам і палітвязьням!

🤍 ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ У НОВЫМ 2026 ГОДЗЕ!

🖼️ На фота: сьвяточная паштоўка, прысьвечаная паваеннаму беларускаму антысавецкаму супраціву, выпушчаная ў 1947 годзе ў Нямеччыне.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
30227544🫡2👍1😍1🏆1🎄1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі сумеснага розыгрышу ад Руху беларускіх нацыяналістаў і Студыі нацыянальнай татуіроўкі "1863", які адбыўся на вечары ў гонар Слуцкіх паўстанцаў. Сёньня пераможца атрымаў свой прыз – файнае тату, прысьвечанае Слуцкаму Збройнаму Чыну.

🤬 Адзначым, што ў эскізе татуіроўкі была выкарыстана ўнікальная Пагоня. Менавіта такі варыянт беларускага нацыянальнага гербу знаходзіўся на сьцягу нашых мужных ваяроў падчас Слуцкага Збройнага Чыну.

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 📩 | Інстаграм РУХУ 🕊 | Фэйсбук РУХУ 😎 | BuyMeaCoffee ☕️|

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2577333👍2👏1😍1🏆1🫡1
🔔 11 студзеня 1955 году, у баі з камуністамі, загінуў герой антысавецкага супраціву Аўген Жыхар – апошні камандзір "Чорнага ката" у Беларусі.

 Падрабязьней пра жыцьцё і сьмерць сапраўднага беларускага героя чытайце ў матэрыяле РУХУ.

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 📩 | Інстаграм РУХУ 🕊 | Фэйсбук РУХУ 😎 | BuyMeaCoffee ☕️|

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🫡3918❤‍🔥853332🔥2👍1🏆1
🔔 14 студзеня спаўняецца 100 гадоў з нараджэньня героя антысавецкага супраціву Янкі Філістовіча, які аддаў сваё жыцьцё за ідэялы БНР.

«Пакуль б'ецца маё сэрца і ў маіх жылах пераліваецца крывіцкая кроў – дагэтуль ня згасьне ў мяне сапраўднае каханьне да Бацькаўшчыны, а празь яго – безаглядная і бязьмежная адданасьць нашай справе». (Янка Філістовіч)


 Падрабязьней пра жыцьцё і змаганьне сапраўднага беларускага героя чытайце ў артыкуле РУХУ.

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 📩 | Інстаграм РУХУ 🕊 | Фэйсбук РУХУ 😎 | BuyMeaCoffee ☕️|

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2996🫡5👍332🔥2❤‍🔥1👏1🏆1
🔔 16 студзеня 2000 году, ў Горадні адбылася гістарычная сустрэча ўдзельнікаў беларускага антысавецкага супраціву і вязьняў сталінскіх лягераў.

«Зараз сярод некаторых палітыкаў стала модна гаварыць, быццам бы незалежнасьць Беларусі дасталася выпадкова і народ за яе не змагаўся, але ўдзельнікі сустрэчы зьяўляюцца жывым прыкладам адваротнага. Яны прысьвяцілі лепшыя гады свайго жыцьця змаганьню за свабоду Бацькаўшчыны, з годнасьцю несьлі імя беларуса праз жахі сталінскіх канцэнтрацыйных лягераў і зараз застаюцца верныя ідэалам маладосьці». (з словаў арганізатараў да прысутных на сустрэчы)

УСЕ ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ І ШМАТ ФОТАЗДЫМКАЎ ГЛЯДЗІЦЕ Ў АРТЫКУЛЕ РУХУ.

| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 📩 | Інстаграм РУХУ 🕊 | Фэйсбук РУХУ 😎 | BuyMeaCoffee☕️|

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
30🔥75🥰33332🫡2❤‍🔥1👍1
☺️ КАГО ЛЮБІШ?! 🇧🇾

22 студзеня 1863 году пачалася ўзброеная барацьба на былых землях Рэчы Паспалітай супраць расейскіх акупантаў. Паўстаньне доўжылася да восені 1864 году. На тэрыторыю сучасных Беларусі і Літвы яно распаўсюдзілася троху пазьней – з пачатку лютага, а яго мясцовым кіраўніком стаў Кастусь Каліноўскі. Дзякуючы яму беларуская мова вярнулася ва ўрадавае справаводзтва, на ёй друкавалася "Мужыцкая праўда", праклямацыі і ўлёткі. Паролем паўстанцаў Каліноўскага былі словы: "Каго любіш? Люблю Беларусь! То ўзаемна!". Усё гэта прымусіла Нацыянальны ўрад у Варшаве прызнаць гістарычную суб’ектнасьць беларускага народу і прыняць адозву "Да братоў-беларусаў".

Хоць Паўстаньне і было здушанае расейскімі акупантамі, але яно дало моцны прыклад мужнасьці і змаганьня. Гэты прыклад натхніў у будучыні ні адное пакаленьне на працяг барацьбы. І ўжо ў наш час беларускія добраахвотнікі працягваюць справу паўстанцаў у супрацьстаяньні з тымі з самымі захопнікам з усходу, а імя Кастуся Каліноўскага зноў вядзе нашых ваяроў наперад.

⭐️ «Як дзень з ноччу ня ходзіць разам, так і навука праўдзівая ня ідзе разам зь няволяю маскоўскай. А пакуль яна у нас будзе, у нас нічога ня будзе. Ня будзе праўды, ня будзе багацьця і ніякай навукі, адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, а на пагібель нашу.

Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табой маскаля ўжо ня будзе!» (Кастусь Каліноўскі, "Лісты з-пад шыбеніцы", 1864 г.)


| Далучыцца да РУХУ🔝 | Дапамога РУХУ🤝 | Чат-бот РУХУ📝 | Тэлеграм РУХУ📩 | Інстаграм РУХУ🕊 | Фэйсбук РУХУ😎 | BuyMeaCoffee☕️|

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2815🫡853322👍1🔥1😍1