Каардынацыйная рада зацвердзіла склад Выбарчай камісіі выбараў у Каардынацыйную раду
28 студзеня на Агульным пасяджэнні Каардынацыйнай рады былі разгледжаны кандыдатуры ў склад Выбарчай камісіі выбараў у Каардынацыйную раду. Па выніках галасавання Каардынацыйнай рады створана Выбарчая камісія выбараў у Каардынацыйную раду 4-га склікання.
Удзел у галасаванні прынялі 44 дэлегата, 42 падтрымалі і 2 устрымаліся.
У склад Выбарчай камісіі ўвайшлі:
Дзмітрый Фурманаў – вылучаны фракцыяй «Моладзевы наступ»
Алена Жылачкіна (Жываглод) – вылучаная арганізацыяй Сумленныя людзі
Яраслаў Бекіш – вылучаны фракцыяй «Беларусы»
Пётр Маркелаў – вылучаны ініцыятывай Legalize Belarus
Алена Прыходзька – вылучаная фракцыяй «Беларусы»
Такім чынам, фактычна статавала выбарчая кампанія да выбараў у Каардынацыйную раду чацвертага склікання.

101❤24👍11👎8🤣3🙏1🦄1🤷1
2 дні да слуханняў Кіраўніцы Кабінета: дэлегаты КР рыхтуюць пытанні да Святланы Ціханоўскай
7 лютага адбудзецца ключавая падзея ў палітычным календары дэмакратычных сіл — слуханні па выніках дзейнасці кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Гэта не проста выступленне, а працэдура дэмакратычнай падсправаздачнасці. Фармат слуханняў прадугледжвае даклад па канкрэтных выніках працы за мінулы перыяд і сесію пытанняў-адказаў. Дэлегаты Каардынацыйнай рады ўжо фармуюць блокі пытанняў, якія тычацца стратэгіі, эфектыўнасці і дасягнення мэтаў.
Прынцып адкрытасці патрабуе максімальнага асвятлення гэтай дыскусіі.
Інфармацыя для СМІ:
Мы запрашаем прадстаўнікоў медыя і незалежных журналістаў да асвятлення слуханняў. Таксама будзе анлайн трансляцыя слуханняў.

🔥13🙈11👍7👎4🤣4❤3
Працяг слуханняў а 16.30 па Мінскім часе.
Трансляцыя па спасылцы: https://www.youtube.com/live/zXpiWKadhj0?si=NMwXnhM05GGjkcNa

YouTube
Слуханні КР: вынікі дзейнасці Аб’яднанага пераходнага кабінета і Сьвятланы Ціханоўскай
7 лютага 2026 года ў Варшаве адбудуцца слуханні Каардынацыйнай рады, прысвечаныя вынікам дзейнасці кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай. У межах слуханняў будзе прадстаўлены агляд пяцігадовай працы Кабінета, абмеркаваны…
👍9🙉6👎3❤2😨1🦄1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Ці плануеце вы галасаваць на выбарах у КР?
Anonymous Poll
19%
Так, удзельнічаў/ла і ў мінулых
3%
Так, не ўдзельнічаў/ла ў мінулых)
8%
Не, удзельнічаў/ла ў мінулых
69%
Не, не ўдзельнічаў/ла і ў мінулых)
🖕21👍8❤2🥴2👎1
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 10.02.2026
Заява аб прынцыпах недыскрымінацыі дэмсіл Беларусі. Міжнародная камісія.
https://youtube.com/live/bbvrf1_RfEE

беларусь #лукашенко #координационныйсовет

🤣8🔥6👍5👎2❤1🖕1🦄1
Каардынацыйная Рада прыняла Заяву аб прынцыпах недыскрымінацыі
Заява Каардынацыйнай Рады аб прынцыпах недыскрымінацыі
Мы, Дэмакратычныя сілы Беларусі, у тым ліку прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады, пацвярджаем нашую нязменную прыхільнасць каштоўнасцям роўнасці, свабоды, чалавечай годнасці і вяршэнства права.
Нягледзячы на адсутнасць дэмакратычнага кіравання ў Беларусі ў цяперашні час, мы лічым неабходным цяпер сфармуляваць прынцыпы недыскрымінацыі, якія будуць кіраваць будучай дзяржаўнай палітыкай і інстытуцыйнымі рэформамі, як толькі дэмакратычны пераход стане магчымым.
Мы заяўляем, што наступныя прынцыпы будуць кіраваць распрацоўкай будучага заканадаўства, дзяржаўнай палітыкі і інстытуцыйнай практыкі ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі ў дэмакратычнай Беларусі.
Мы прыкладзем усе намаганні, каб роўнасць і недыскрымінацыя не толькі абвяшчаліся, але і актыўна ўкараняліся ў нашай бягучай палітыцы і працы.
8 прынцыпаў недыскрымінацыі:
1. Прызнанне і садзейнічанне разнастайнасці, інклюзіўнасці і роўнасці. Стварэнне асяроддзя, дзе разнастайнасць беларускага грамадства прызнаецца як моц, а дыскрымінацыя па любых прыкметах забаронена.
2. Інтэграцыя міжнародных і еўрапейскіх прававых стандартаў у нацыянальныя сістэмы. Забеспячэнне поўнай адпаведнасці нацыянальнага заканадаўства нормам Рады Еўропы і ЕС у галіне правоў чалавека.
3. Выяўленне і ліквідацыя структурнай дыскрымінацыі. Ацэнка і выкараненне сістэмных бар'ераў ва ўстановах, штодзённай практыцы і сацыяльных поглядах.
4. Прыняцце выразных, рэалістычных і вымерных мэтаў. Кіраванне нацыянальнымі планамі дзеянняў праз канкрэтныя, дасягальныя і заснаваныя на фактах задачы.
5. Забеспячэнне цэласнага і скаардынаванага падыходу на ўсіх узроўнях кіравання. Уключэнне мэтаў роўнасці і недыскрымінацыі ва ўсе ўзроўні дзяржаўнай палітыкі — ад мясцовай да нацыянальнай.
6. Адданасць узаемадзеянню, удзелу і празрыстасці. Забеспячэнне ўдзелу пацярпелых супольнасцяў і экспертаў у прыняцці рашэнняў, а таксама падсправаздачнасць на ўсіх этапах.
7. Распрацоўка палітыкі, заснаванай на фактах, праз надзейны збор даных. Стварэнне этычных сістэм збору статыстыкі аб роўнасці і злачынствах на глебе нянавісці для эфектыўнай прафілактыкі.
8. Эфектыўны маніторынг, агляд і ацэнка. Рэгулярная незалежная ацэнка выканання планаў для іх своечасовай карэкціроўкі і пастаяннага ўдасканалення.
13 лютага 2026 года
Прапанова аб прыняцці заявы паступіла ад міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады.
Удзел у галасаванні прынялі 41 дэлегат: 37 — «за», 1 — «супраць», 3 — «устрымаліся».
Вынікі галасавання па фракцыях:
«Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”»: 15 з 28
«Беларусы»: 3 з 12
«Незалежныя беларусы»: 2 з 8
«Еўрапейскі выбар»: 8 з 8
«Моладзевы наступ»: 4 з 8
«Наша справа / Беларускія хрысціянскія дэмакраты»: 3 з 6
«Хопіць баяцца»: 3 з 3
Пазафракцыйныя дэлегаты: 3 з 5

❤14👍5🙈5🥴3🤣3🖕2👎1🤔1😈1🦄1
Першае адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную Раду
Парадак пасяджэння ўключае:
— асноўную інфармацыю пра выбары ў Каардынацыйную Раду
— зацвярджэнне рэгламенту працы Выбарчай камісіі;
— выбары і абвяшчэнне старшыні Выбарчай камісіі;
— агучванне прапановы Мемарандума аб узаемадзеянні.
Першая сустрэча Выбарчай камісіі ў адкрытым фармаце пачнецца 17 лютага а 21:00 па Мінску (19:00 па Варшаве, 20:00 па Вільні). Трансляцыя будзе даступная на YouTube-канале КР.
Нагадаем склад Выбарчай камісіі, вызначаны раней Каардынацыйнай Радай:
Дзмітрый Фурманаў — вылучаны фракцыяй «Моладзевы наступ»;
Алена Жылачкіна (Жываглод) — вылучаная арганізацыяй «Сумленныя людзі»;
Яраслаў Бекіш — вылучаны фракцыяй «Беларусы»;
Пётр Маркелаў — вылучаны ініцыятывай Legalize Belarus;
Алена Прыходзька — вылучаная фракцыяй «Беларусы».
Выбары ў Каардынацыйную Раду пройдуць з 11 па 17 мая 2026 года.

👍18🙈6🔥5👎2🤣2🏆1🖕1🦄1
Першае адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі КР | Старт выбарчага працэсу
Першае адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную Раду.
У парадку дня: асноўная інфармацыя пра выбары КР-2026, зацвярджэнне рэгламенту працы камісіі, выбары і абвяшчэнне старшыні, а таксама агучванне прапановы Мемарандума аб узаемадзеянні.
🗓 17 лютага
🕘 21:00 па Мінску (19:00 Варшава, 20:00 Вільня)
Выбары ў Каардынацыйную Раду адбудуцца 11–17 мая 2026
https://youtube.com/live/sgXCF59X2B

У парадку дня: асноўная інфармацыя пра выбары КР-2026, зацвярджэнне рэгламенту працы камісіі, выбары і абвяшчэнне старшыні, а таксама агучванне прапановы Мемарандума аб узаемадзеянні.…

👍16🙈4❤2🫡2👎1🥴1🖕1
Каардынацыйная рада pinned «Першае адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі КР | Старт выбарчага працэсу Першае адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную Раду. У парадку дня: асноўная інфармацыя пра выбары КР-2026, зацвярджэнне рэгламенту працы камісіі, выбары і…»
Алена Прыходзька ўзначаліла Выбарчую камісію: вынікі першага пасяджэння
17 лютага адбылося першае адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі КР.
Старшынёй Выбарчай камісіі аднагалосна абраная Алена Прыходзька. Алена — журналістка-расследвальніца, якая спецыялізуецца на выкрыцці карупцыйных схем і аналізе складаных дакументаў.
— Мне ўсё падабаецца. Усе патрабаванні будзем праходзіць разам выбарчай камісіяй. Каманда вельмі добрая, кожны са сваімі софт- і хард-скіламі. Мне падаецца, будзе добры "дрым-тым", — адрэагавала па выніках галасавання новаабраная старшыня Алена Прыходзька.
Падчас мерапрыемства акрэслены асноўныя палажэнні па выбарах:
Фармат галасавання: працэс будзе доўжыцца 7 дзён і праходзіць праз лічбавую платформу. Усе парады па бяспецы будуць размешчаны на рэсурсах КР.
Прынцып фармавання Рады: у Раду прапануюцца выбарчыя спісы, а не канкрэтныя асобы. У кожным спісе павінна быць не менш за 10 чалавек.
Гендарныя квоты: не менш за 40% жанчын і не менш за 40% мужчын у кожным спісе. Выключэнне прадугледжана толькі для спецыфічных арганізацый (напрыклад, добраахвотніцкіх) пры наяўнасці аб’ектыўных доказаў немагчымасці выканаць квоты.
Адкрытасць і камунікацыя: пасяджэнні камісіі будуць праходзіць не радзей чым раз на два тыдні. Назіральнікі, журналісты і кандыдаты могуць браць у іх удзел па папярэднім запыце на пошту: office@radavoting.com.
Рэгламент і Мемарандум
Камісія зацвердзіла Рэгламент працы Выбарчай камісіі, Палажэнне аб выбарах старшыні Выбарчай камісіі і Устаноўчую дамову паміж сябрамі камісіі.
Таксама была прадстаўлена прапанова Мемарандума аб узаемадзеянні паміж Выбарчай камісіяй, Каардынацыйнай Радай і правайдэрам лічбавай платформы для галасавання. Дакумент закліканы дакладна размеркаваць адказнасць па арганізацыйных пытаннях і пытаннях бяспекі.
У склад Выбарчай камісіі ўваходзяць: Алена Прыходзька, Дзмітрый Фурманаў, Алена Жылачкіна (Жываглод), Яраслаў Бекіш, Пётр Маркелаў.
Пытанні да Выбарчай камісіі, а таксама скаргі на працэс выбараў можна дасылаць на пошту: office@radavoting.com.
Галасаванне ў КР запланавана на 11–17 мая 2026 года. Абвяшчэнне вынікаў пройдзе 21–23 мая 2026 года.
Запіс трансляцыі пасяджэння даступны на YouTube-канале КР: https://youtube.com/live/sgXCF59X2BI

👍23❤5🖕4🤣2🦄2👎1🤨1💅1
«Ніхто яшчэ лепш за выбары нічога не прыдумаў»: чальцы КР адказалі на вострыя пытанні ў эфіры «Белсата»
Ці патрэбны беларусам за мяжой свой «протапарламент», які не ўплывае на жыццё ўнутры краіны? Наколькі эфектыўны механізм справаздачнасці Святланы Ціханоўскай перад КР? Як быць з прадстаўнічасцю, калі на мінулых выбарах прагаласавала ўсяго каля 7000 чалавек?
Дзмітрый Міцкевіч у эфіры тэлеканала «Белсат» паставіў перад гасцямі праграмы — чальцамі КР Святланай Мацкевіч і Алесем Міхалевічам — пытанні, якія сёння хвалююць многіх беларусаў.
Ключавыя цытаты з эфіру:
— У нас ёсць свае інтарэсы як у беларускага грамадства, як у той часткі грамадства, якая не згодна з уладамі. Мы павінны дамовіцца паміж сабой, як мы вызначаем гэты інтарэс. І ніхто яшчэ лепш за выбары нічога не прыдумаў. Алесь Міхалевіч
— У мяне, знаходзячыся за межамі краіны, задача — вярнуцца ў краіну. Вярнуцца і зрабіць яе дэмакратычнай, убачыць нарэшце той момант, калі краіна перастане быць бясконца пад гэтым дыктатарскім гнётам. У мяне на гэта няма часу проста фізічна. Святлана Мацкевіч
— Трэба разумець, што парламент — гэта неабходная частка беларускага грамадства. Паколькі ў нас сёння няма магчымасці абіраць сапраўдны дэмакратычны парламент, маючы выбарчыя камісіі ў Маладзечне, Смаргоні ці Рагачове, мы абіраем тое, што мы можам абіраць. Бо людзей таксама трэба прывучаць да таго, што выбары павінны адбывацца рэгулярна, і выбары — гэта абсалютна нармальны працэс. Алесь Міхалевіч
— Для мяне будзе важным вынікам, калі ў Каардынацыйнай Радзе пачне быць прадстаўлена ўся множнасць нашага грамадзянскага грамадства. Не "адзінай лініяй ідзём, таварышы", а паказаць, наколькі беларуская нацыя здольная ўзгадняць розныя погляды і знаходзіць агульныя кропкі. Святлана Мацкевіч
Размова цалкам даступная па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=SPdbng2aBEI

Навошта беларусам Каардынацыйная рада? / МАЦКЕВІЧ, МІХАЛЕВІЧ, Двубой
Разам з дэлегатамі Каардынацыйнай рады Святланай Мацкевіч і Алесем Міхалевічам высвятляем, навошта беларусам гэтая самая Каардынацыйная рада.
00:00 Уступ
00:40 Пра задаволенасць працай Каардынацыйнай рады
05:45 Ці патрэбны беларусам протапарламент?
08:48…

❤10👍7🙈3👎1🔥1😁1🦄1
Перспектывы пашырэння супрацоўніцтва з Радай Еўропы абмеркаваны з кіраўніком прадстаўніцтва Рады Еўропы ў Варшаве
Сустрэчу з кіраўніком прадстаўніцтва Рады Еўропы ў Варшаве, амбасадарам Ежы Баўрскім правёў дэлегат Каардынацыйнай рады, чалец беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка
У ходзе сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва Рады Еўропы ў Варшаве Павел Латушка дэталёва праінфармаваў пра працу дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, а таксама пра прынятыя ПАРЕ дакументы па ініцыятыве беларускай дэлегацыі і папраўкі, унесеныя ў гэтыя дакументы па прапанове дэлегатаў Каардынацыйнай Рады.
Адначасова былі абмеркаваны перспектывы далейшага пашырэння супрацоўніцтва як з прадстаўніцтвам Рады Еўропы ў Варшаве, так і з Радай Еўропы ў цэлым. Размова ішла пра арганізацыю сустрэч, накіраваных на больш шчыльнае ўзаемадзеянне па пытанні прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за здзяйсненне акта агрэсіі ў дачыненні да Украіны — у сувязі з тым, што Рада Еўропы выступіла ініцыятарам стварэння Спецыяльнага трыбунала па адказнасці за агрэсію супраць Украіны. Адпаведнае пагадненне было падпісана 25 чэрвеня Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зеленскім і Генеральным сакратаром Рады Еўропы Аленам Берсе.
Прадстаўнік Рады Еўропы паведаміў, што ў найбліжэйшы час плануецца прыняцце чарговага Плана Дзеянняў па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, які прадугледжвае рэалізацыю пятнаццаці праектаў.

🔥8👍3🥴1
Беларусь упершыню на ПА АБСЕ: прадстаўнікі КР у складзе аб’яднанай дэлегацыі
19–20 лютага ў Вене праходзіць Зімовая сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Упершыню ў працы асамблеі бярэ ўдзел аб’яднаная дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл, у тым ліку чальцы КР.
У склад дэлегацыі ўвайшлі спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, старшыня міжнароднай камісіі КР Аляксандра Мамаева, а таксама член КР Юрый Губарэвіч. У працы таксама ўдзельнічаюць Анатоль Лябедзька (дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Святланы Ціханоўскай), Леанід Марозаў (дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай) і Ігар Барысаў (БСДП «Грамада»).
— Гэта вельмі важнае мерапрыемства агулам для дэмсіл, але і для КР. Удзел у ім — гэта сведчанне пашырэння нашай міжнароднай суб’ектнасці. Наш голас будзе пачуты на ўсіх парламенцкіх міжнародных пляцоўках, каб данесці неабходнасць дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі, — упэўнены Арцём Брухан.
Спікер КР распавёў міжнародным партнёрам пра выбары ў Каардынацыйную Раду і падкрэсліў, што прадстаўнікі КР абраныя праз сапраўдную дэмакратычную працэдуру.
— Найбольш прагматычным шляхам для выхаду з палітычнага крызісу ў Беларусі з’яўляецца Круглы стол дэмакратычных сіл з функцыянальнымі ўладамі. Без нацыянальнага дыялогу не будзе незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі, — заявіў спікер КР.
Аляксандра Мамаева прадставіла вынікі дзейнасці дэлегацыі ў ПАСЕ. Яна акцэнтавала ўвагу на прыняцце рэзалюцый па агрэсіі, якія фіксуюць статус рэжыму як суагрэсара, але пры гэтым вызваляюць беларускі народ ад адказнасці за злачынствы Лукашэнкі.
У першы дзень пасяджэння таксама прайшоў сайд-івэнт «Беларусь і ПА АБСЕ: круглы стол пра шлях да дэмакратыі і гуманітарныя прыярытэты».
Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве з прамовай і падчас свайго выступу падкрэсліла: паколькі ў Асамблеі няма легітымнай беларускай дэлегацыі, голас сапраўднай Беларусі павінен гучаць праз прадстаўнікоў народа. Яна падзякавала Швецыі, Нарвегіі і Літве за прынцыповую падтрымку беларусаў, стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» і запуск Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі палітвязням.

❤11👍10🤣3🙈1