Каардынацыйная рада
3.14K subscribers
2.85K photos
225 videos
8 files
1.38K links
Прадстаўнічы орган дэмакратычнай часткі грамадства. Сайт: https://rada.vision/
Download Telegram
Слуханні па выніках дзейнасці Кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі

7 лютага ў Варшаве адбудуцца слуханні Кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланы Ціханоўскай ў Каардынацыйнай радзе.

Падчас слуханняў будзе прадстаўлена бачанне бягучай дзейнасці Аб’яднанага пераходнага кабінета, ключавыя прыярытэты на бліжэйшы перыяд, а таксама адказы на пытанні дэлегатаў Каардынацыйнай рады.

Слуханні з’яўляюцца механізмам дэмакратычнай падсправаздачнасці і адкрытага дыялогу паміж Аб’яднаным пераходным кабінетам і прадстаўнічым органам беларускіх дэмакратычных сіл Каардынацыйнай радай.
25👎5🖕4🔥2🦄1
Павел Латушка: Маштабы транснацыянальных рэпрэсій узмацняюцца з кожным годам і сёння закранаюць амаль усіх, хто быў выгнаны з краіны

«Транснацыянальныя рэпрэсіі сталі сістэмным інструментам, які выкарыстоўваецца аўтарытарнымі рэжымамі для пераследу сваіх апанентаў па-за межамі краіны. Аднак рэжым Лукашэнкі давёў гэтыя практыкі да маштабу, які адпавядае вызначэнню пераследу як злачынства супраць чалавечнасці, што падпадае пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда», — адзначыў дэлегат Каардынацыйнай рады, чалец беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка падчас спецыяльнага мерапрыемства «Разуменне транснацыянальных рэпрэсій: рызыкі, мадэлі і наступствы для дэмакратычнай прасторы Еўропы і яе найбольш уразлівых дэмакратый» у межах сесіі ПАРЕ.

«У 2020 годзе, пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, рэжым Лукашэнкі разгарнуў маштабную кампанію ўнутраных рэпрэсій. Яе мэта, сфармуляваная самім дыктатарам, заключалася ў тым, каб "ачысціць" беларускае грамадства ад усіх, каго палічаць нелаяльнымі. На працягу многіх гадоў гэтыя дзеянні заставаліся бескаранымі, што прывяло да дзясяткаў тысяч арыштаў і зняволенняў, а ў выніку — да масавых выгнанняў і далейшага экстэрытарыяльнага пераследу тых беларусаў, якіх рэжым лічыць "нелаяльнымі".

Згодна з дакладам Групы незалежных экспертаў ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за 2025 год, з 2020 года фактычна былі дэпартаваныя да 600 тысяч чалавек.

Людзі з’язджалі з-за абгрунтаванага страху адвольнага арышту, утрымання пад вартай без справядлівага суда, катаванняў, пагроз адабрання дзяцей, а таксама абмежаванняў права на працу і доступу да адукацыі.

Прымусовае выгнанне з Беларусі не з’яўляецца канцом пакут для тых, хто пераследуецца, а, наадварот, становіцца пачаткам транснацыянальнага пераследу з боку рэжыму.

Маштабы транснацыянальных рэпрэсій узмацняюцца з кожным годам і сёння закранаюць амаль усіх, хто быў выгнаны з краіны»
, — адзначыў Павел Латушка.

Павел Латушка падкрэсліў, што ў 2023 годзе беларускія консульствы спынілі выдачу і прадаўжэнне пашпартоў, а таксама адмовілі ў афармленні іншых важных дакументаў, такіх як даверанасці, неабходныя для здзяйснення маёмасных здзелак. Таксама было падкрэслена, што рэжым развязаў кампанію судовага пераследу, выкарыстоўваючы завочныя судовыя працэсы супраць беларусаў за мяжой для пакарання тых, хто адкрыта выступае супраць рэжыму Лукашэнкі.

«Падобныя працэдуры часта заканчваюцца драконаўскімі прысудамі тэрмінам да 20 гадоў пазбаўлення волі — толькі за ажыццяўленне фундаментальных правоў чалавека, за адкрытае супрацьстаянне злачынствам, якія ўчыняюцца рэжымам, і за праяву салідарнасці і падтрымкі тых, каго пераследуе рэжым», — адзначыў Павел Латушка.

Поўнае выступленне Паўла Латушкі падчас спецыяльнага мерапрыемства ў межах ПАРЕ даступна на афіцыйнай сайце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Аналіз сітуацыі з транснацыянальнымі злачынствамі супраць беларусаў на YouTube-канале Паўла Латушкі.

Гэтае спецыяльнае мерапрыемства было арганізавана дакладчыкам ПАРЕ Канстанцінасам Эфстаціў, Групай сацыялістаў, дэмакратаў і зялёных у ПАРЕ, а таксама арганізацыяй «Платформа за мір і справядлівасць».

Канстанцінас Эфстаціў цяпер працуе над падрыхтоўкай спецыяльнага даклада, прысвечанага злачынствам транснацыянальнага характару. Паводле дамоўленасці Паўла Латушкі з Канстанцінасам Эфстаціў, значную частку дакумента плануецца прысвяціць пытанням транснацыянальных злачынстваў у дачыненні да беларусаў. У далейшым гэтыя матэрыялы могуць быць выкарыстаны для прасоўвання пытанняў прававой адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за ўчыненне гэтага віду злачынстваў.
🙏10👍81👎1🔥1💯1🤣1🦄1
Каардынацыйная рада зацвердзіла склад Выбарчай камісіі выбараў у Каардынацыйную раду

28 студзеня на Агульным пасяджэнні Каардынацыйнай рады былі разгледжаны кандыдатуры ў склад Выбарчай камісіі выбараў у Каардынацыйную раду. Па выніках галасавання Каардынацыйнай рады створана Выбарчая камісія выбараў у Каардынацыйную раду 4-га склікання.

Удзел у галасаванні прынялі 44 дэлегата, 42 падтрымалі і 2 устрымаліся.

У склад Выбарчай камісіі ўвайшлі:

Дзмітрый Фурманаў – вылучаны фракцыяй «Моладзевы наступ»
Алена Жылачкіна (Жываглод) – вылучаная арганізацыяй Сумленныя людзі
Яраслаў Бекіш – вылучаны фракцыяй «Беларусы»
Пётр Маркелаў – вылучаны ініцыятывай Legalize Belarus
Алена Прыходзька – вылучаная фракцыяй «Беларусы»

Такім чынам, фактычна статавала выбарчая кампанія да выбараў у Каардынацыйную раду чацвертага склікання.
10124👍11👎8🤣3🙏1🦄1🤷1
2 дні да слуханняў Кіраўніцы Кабінета: дэлегаты КР рыхтуюць пытанні да Святланы Ціханоўскай

7 лютага адбудзецца ключавая падзея ў палітычным календары дэмакратычных сіл — слуханні па выніках дзейнасці кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Гэта не проста выступленне, а працэдура дэмакратычнай падсправаздачнасці. Фармат слуханняў прадугледжвае даклад па канкрэтных выніках працы за мінулы перыяд і сесію пытанняў-адказаў. Дэлегаты Каардынацыйнай рады ўжо фармуюць блокі пытанняў, якія тычацца стратэгіі, эфектыўнасці і дасягнення мэтаў.

Прынцып адкрытасці патрабуе максімальнага асвятлення гэтай дыскусіі.

Інфармацыя для СМІ:
Мы запрашаем прадстаўнікоў медыя і незалежных журналістаў да асвятлення слуханняў. Таксама будзе анлайн трансляцыя слуханняў.
🔥13🙈11👍7👎4🤣43
Каардынацыйная Рада прыняла Заяву аб прынцыпах недыскрымінацыі

Заява Каардынацыйнай Рады аб прынцыпах недыскрымінацыі

Мы, Дэмакратычныя сілы Беларусі, у тым ліку прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады, пацвярджаем нашую нязменную прыхільнасць каштоўнасцям роўнасці, свабоды, чалавечай годнасці і вяршэнства права.

Нягледзячы на адсутнасць дэмакратычнага кіравання ў Беларусі ў цяперашні час, мы лічым неабходным цяпер сфармуляваць прынцыпы недыскрымінацыі, якія будуць кіраваць будучай дзяржаўнай палітыкай і інстытуцыйнымі рэформамі, як толькі дэмакратычны пераход стане магчымым.

Мы заяўляем, што наступныя прынцыпы будуць кіраваць распрацоўкай будучага заканадаўства, дзяржаўнай палітыкі і інстытуцыйнай практыкі ў галіне роўнасці і недыскрымінацыі ў дэмакратычнай Беларусі. 

Мы прыкладзем усе намаганні, каб роўнасць і недыскрымінацыя не толькі абвяшчаліся, але і актыўна ўкараняліся ў нашай бягучай палітыцы і працы.

8 прынцыпаў недыскрымінацыі:

1. Прызнанне і садзейнічанне разнастайнасці, інклюзіўнасці і роўнасці.
Стварэнне асяроддзя, дзе разнастайнасць беларускага грамадства прызнаецца як моц, а дыскрымінацыя па любых прыкметах забаронена.

2. Інтэграцыя міжнародных і еўрапейскіх прававых стандартаў у нацыянальныя сістэмы.
Забеспячэнне поўнай адпаведнасці нацыянальнага заканадаўства нормам Рады Еўропы і ЕС у галіне правоў чалавека.

3. Выяўленне і ліквідацыя структурнай дыскрымінацыі.
Ацэнка і выкараненне сістэмных бар'ераў ва ўстановах, штодзённай практыцы і сацыяльных поглядах.

4. Прыняцце выразных, рэалістычных і вымерных мэтаў.
Кіраванне нацыянальнымі планамі дзеянняў праз канкрэтныя, дасягальныя і заснаваныя на фактах задачы.

5. Забеспячэнне цэласнага і скаардынаванага падыходу на ўсіх узроўнях кіравання.
Уключэнне мэтаў роўнасці і недыскрымінацыі ва ўсе ўзроўні дзяржаўнай палітыкі — ад мясцовай да нацыянальнай.

6. Адданасць узаемадзеянню, удзелу і празрыстасці.
Забеспячэнне ўдзелу пацярпелых супольнасцяў і экспертаў у прыняцці рашэнняў, а таксама падсправаздачнасць на ўсіх этапах.

7. Распрацоўка палітыкі, заснаванай на фактах, праз надзейны збор даных.
Стварэнне этычных сістэм збору статыстыкі аб роўнасці і злачынствах на глебе нянавісці для эфектыўнай прафілактыкі.

8. Эфектыўны маніторынг, агляд і ацэнка.
Рэгулярная незалежная ацэнка выканання планаў для іх своечасовай карэкціроўкі і пастаяннага ўдасканалення.

13 лютага 2026 года


Прапанова аб прыняцці заявы паступіла ад міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады. 
Удзел у галасаванні прынялі 41 дэлегат: 37 — «за», 1 — «супраць», 3 — «устрымаліся».

Вынікі галасавання па фракцыях:

«Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”»: 15 з 28
«Беларусы»: 3 з 12
«Незалежныя беларусы»: 2 з 8
«Еўрапейскі выбар»: 8 з 8
«Моладзевы наступ»: 4 з 8
«Наша справа / Беларускія хрысціянскія дэмакраты»: 3 з 6
«Хопіць баяцца»: 3 з 3
Пазафракцыйныя дэлегаты: 3 з 5
14👍5🙈5🥴3🤣3🖕2👎1🤔1😈1🦄1
Першае адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную Раду

Парадак пасяджэння ўключае:

— асноўную інфармацыю пра выбары ў Каардынацыйную Раду
— зацвярджэнне рэгламенту працы Выбарчай камісіі;
— выбары і абвяшчэнне старшыні Выбарчай камісіі;
— агучванне прапановы Мемарандума аб узаемадзеянні.

Першая сустрэча Выбарчай камісіі ў адкрытым фармаце пачнецца 17 лютага а 21:00 па Мінску (19:00 па Варшаве, 20:00 па Вільні). Трансляцыя будзе даступная на YouTube-канале КР.

Нагадаем склад Выбарчай камісіі, вызначаны раней Каардынацыйнай Радай:

Дзмітрый Фурманаў — вылучаны фракцыяй «Моладзевы наступ»;
Алена Жылачкіна (Жываглод) — вылучаная арганізацыяй «Сумленныя людзі»;
Яраслаў Бекіш — вылучаны фракцыяй «Беларусы»;
Пётр Маркелаў — вылучаны ініцыятывай Legalize Belarus;
Алена Прыходзька — вылучаная фракцыяй «Беларусы».

Выбары ў Каардынацыйную Раду пройдуць з 11 па 17 мая 2026 года.
👍18🙈6🔥5👎2🤣2🏆1🖕1🦄1
Першае адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі КР | Старт выбарчага працэсу

Першае адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную Раду.

У парадку дня: асноўная інфармацыя пра выбары КР-2026, зацвярджэнне рэгламенту працы камісіі, выбары і абвяшчэнне старшыні, а таксама агучванне прапановы Мемарандума аб узаемадзеянні.

🗓 17 лютага
🕘 21:00 па Мінску (19:00 Варшава, 20:00 Вільня)

Выбары ў Каардынацыйную Раду адбудуцца 11–17 мая 2026

https://youtube.com/live/sgXCF59X2B
👍15🙈42🫡2👎1🥴1🖕1
Каардынацыйная рада pinned «Першае адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі КР | Старт выбарчага працэсу Першае адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную Раду. У парадку дня: асноўная інфармацыя пра выбары КР-2026, зацвярджэнне рэгламенту працы камісіі, выбары і…»
Алена Прыходзька ўзначаліла Выбарчую камісію: вынікі першага пасяджэння

17 лютага адбылося першае адкрытае пасяджэнне Выбарчай камісіі КР.

Старшынёй Выбарчай камісіі аднагалосна абраная Алена Прыходзька. Алена — журналістка-расследвальніца, якая спецыялізуецца на выкрыцці карупцыйных схем і аналізе складаных дакументаў.

Мне ўсё падабаецца. Усе патрабаванні будзем праходзіць разам выбарчай камісіяй. Каманда вельмі добрая, кожны са сваімі софт- і хард-скіламі. Мне падаецца, будзе добры "дрым-тым", — адрэагавала па выніках галасавання новаабраная старшыня Алена Прыходзька.

Падчас мерапрыемства акрэслены асноўныя палажэнні па выбарах:


Фармат галасавання:
працэс будзе доўжыцца 7 дзён і праходзіць праз лічбавую платформу. Усе парады па бяспецы будуць размешчаны на рэсурсах КР.
Прынцып фармавання Рады: у Раду прапануюцца выбарчыя спісы, а не канкрэтныя асобы. У кожным спісе павінна быць не менш за 10 чалавек.
Гендарныя квоты: не менш за 40% жанчын і не менш за 40% мужчын у кожным спісе. Выключэнне прадугледжана толькі для спецыфічных арганізацый (напрыклад, добраахвотніцкіх) пры наяўнасці аб’ектыўных доказаў немагчымасці выканаць квоты.
Адкрытасць і камунікацыя: пасяджэнні камісіі будуць праходзіць не радзей чым раз на два тыдні. Назіральнікі, журналісты і кандыдаты могуць браць у іх удзел па папярэднім запыце на пошту: office@radavoting.com.

Рэгламент і Мемарандум


Камісія зацвердзіла Рэгламент працы Выбарчай камісіі, Палажэнне аб выбарах старшыні Выбарчай камісіі і Устаноўчую дамову паміж сябрамі камісіі.

Таксама была прадстаўлена прапанова Мемарандума аб узаемадзеянні паміж Выбарчай камісіяй, Каардынацыйнай Радай і правайдэрам лічбавай платформы для галасавання. Дакумент закліканы дакладна размеркаваць адказнасць па арганізацыйных пытаннях і пытаннях бяспекі.

У склад Выбарчай камісіі ўваходзяць: Алена Прыходзька, Дзмітрый Фурманаў, Алена Жылачкіна (Жываглод), Яраслаў Бекіш, Пётр Маркелаў.

Пытанні да Выбарчай камісіі, а таксама скаргі на працэс выбараў можна дасылаць на пошту: office@radavoting.com.

Галасаванне ў КР запланавана на 11–17 мая 2026 года. Абвяшчэнне вынікаў пройдзе 21–23 мая 2026 года.

Запіс трансляцыі пасяджэння даступны на YouTube-канале КР: https://youtube.com/live/sgXCF59X2BI
👍224🖕4🤣2🦄2👎1🤨1💅1
«Ніхто яшчэ лепш за выбары нічога не прыдумаў»: чальцы КР адказалі на вострыя пытанні ў эфіры «Белсата»

Ці патрэбны беларусам за мяжой свой «протапарламент», які не ўплывае на жыццё ўнутры краіны? Наколькі эфектыўны механізм справаздачнасці Святланы Ціханоўскай перад КР? Як быць з прадстаўнічасцю, калі на мінулых выбарах прагаласавала ўсяго каля 7000 чалавек?

Дзмітрый Міцкевіч
у эфіры тэлеканала «Белсат» паставіў перад гасцямі праграмы — чальцамі КР Святланай Мацкевіч і Алесем Міхалевічам — пытанні, якія сёння хвалююць многіх беларусаў.

Ключавыя цытаты з эфіру:


— У нас ёсць свае інтарэсы як у беларускага грамадства, як у той часткі грамадства, якая не згодна з уладамі. Мы павінны дамовіцца паміж сабой, як мы вызначаем гэты інтарэс. І ніхто яшчэ лепш за выбары нічога не прыдумаў. Алесь Міхалевіч

— У мяне, знаходзячыся за межамі краіны, задача — вярнуцца ў краіну. Вярнуцца і зрабіць яе дэмакратычнай, убачыць нарэшце той момант, калі краіна перастане быць бясконца пад гэтым дыктатарскім гнётам. У мяне на гэта няма часу проста фізічна. Святлана Мацкевіч

— Трэба разумець, што парламент — гэта неабходная частка беларускага грамадства. Паколькі ў нас сёння няма магчымасці абіраць сапраўдны дэмакратычны парламент, маючы выбарчыя камісіі ў Маладзечне, Смаргоні ці Рагачове, мы абіраем тое, што мы можам абіраць. Бо людзей таксама трэба прывучаць да таго, што выбары павінны адбывацца рэгулярна, і выбары — гэта абсалютна нармальны працэс. Алесь Міхалевіч

— Для мяне будзе важным вынікам, калі ў Каардынацыйнай Радзе пачне быць прадстаўлена ўся множнасць нашага грамадзянскага грамадства. Не "адзінай лініяй ідзём, таварышы", а паказаць, наколькі беларуская нацыя здольная ўзгадняць розныя погляды і знаходзіць агульныя кропкі. Святлана Мацкевіч

Размова цалкам даступная па спасылцы
https://www.youtube.com/watch?v=SPdbng2aBEI
4🙈3👍1🔥1😁1