Наша Ніва
28.3K subscribers
57K photos
8.94K videos
2 files
42.4K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Ціханоўская расказала, на што патраціць грашовую частку прэміі Сахарава

https://nn.by/?c=ar&i=265510
Мукавозчык — традыцыйна найлепшы!

Прапагандыст з «Савецкай Беларусіі» Андрэй Мукавозчык (справа на фота) выйграў прэмію «Залатая літара — 2020» ад Міністэрства інфармацыі як найлепшы аналітык.

Год таму яго ўзнагароджвалі той самай прэміяй як «найлепшага аглядальніка»
Выдаткі вырастуць, даходы ўпадуць. Мінфін прадставіў сумны бюджэт-2021

https://nn.by/?c=ar&i=265511
МЗС адказаў на ўвядзенне Еўрасаюзам трэцяга пакета санкцый. Вось цытаты адказаў прэс-сакратара ведамства Анатоля Глаза:

▫️Совершенно глупое, недальновидное и во всех отношениях ущербное решение, которое приведет лишь к негативным последствиям, в том числе и для тех высоких целей и идеалов, за которые якобы так радеет ЕС.
▫️Наши ответные меры уже подготовлены. Некоторые из них довольно чувствительны. <...> Мы также предпримем адекватные действия по защите прав и законных интересов своих граждан и юридических лиц.
▫️Ну, в чем провинились перед Евросоюзом тысячи рабочих предприятий, попавших под санкции? <...> Или, например, чем так напугал ЕС белорусский доктор, онколог, который всю жизнь спасал жизни людей, бывший министр здравоохранения?
▫️Инициаторы подобных решений должны понести ответственность за конкретный нанесенный ущерб, в том числе экономический. Этот наглый волюнтаризм евробюрократии когда-то должен прекратиться.
Сям'я Надзеі Ермаковай здае катэдж у Драздах за $3500

Дом на два паверхі з 7 пакоямі, два з якіх ванныя.

Паглядзіце, як дом выглядае:
https://nn.by/?c=ar&i=265449
У бутафорскай Партыі працы і справядлівасці выганяюць старшыню, бо пайшоў на дыялог з апазіцыяй

Партыю аддадуць Тапузідзісу?

https://nn.by/?c=ar&i=265518
Да дрыжыкаў. Гурт IOWA выпусціў акапельную live-версію трэка «Мара» і суправадзіў яе хэштэгам жывебеларусь.

«Мы решили выпустить «Мечту» в конце года, вопреки всему. Потому что «Мечта» не о боли и страхе – она о человеческой силе и добре, о надежде.

Когда женщины поют сердцем – они могут лечить, они могут освещать темноту. Мы хотим, чтобы вы верили. С нами. В себя. В людей. В будущее. Вопреки всему. Аминь».

https://youtu.be/WkvRikU20Tk
У Гарадку за выраз «Ур…д в погонах» рабочага Мікалая Чарняўскага асудзілі на 1,5 года калоніі

«І гэта было не наўпрост сказана, а ў размове з кімсьці ў чаце. Без аніякіх мацюкоў. На судзе Мікалай шчыра прасіў прабачэння за гэтыя словы. А той пацярпелы супрацоўнік кажа: «Як чалавек я табе прабачаю, але як міліцыянер — не», — расказала маці асуджанага.

https://nn.by/?c=ar&i=265524
Чым скончылася праверка рэдакцыі Hrodna.life, куды прыйшлі з МНС і УУС

Інспектар па пажарнай бяспецы Руслан Стасюк удакладніў, што «гэта не праверка, а пазапланавы маніторынг».

Супрацоўнік МНС быў ветлівы. Пытанні былі да камплектнасці вогнетушыцеля і падлучанага падаўжальніка. Інспектар параіў не выкарыстоўваць электрапрыборы, старэйшыя за 10 гадоў, выключаць з разеткі на ноч кавамашыну, папрасіў праверыць пашпарт халадзільніка і нагадаў аб тэрмінах праходжання інструктажу па пажарнай бяспецы для супрацоўнікаў, піша @bajby.
Прыгожы жаночы літаратурны дэмарш. Глядзіце, што чытаюць беларускі ў электрычцы.
Міханавічы жадаюць Вользе Хіжынковай як мага хутчэй вярнуцца дадому. «Міс Беларусь — 2008» вось ужо 40 дзён на кратамі.
Калі вы не ведаеце, што пазітыўнага паглядзець гэтым вечарам, то літаральна праз 10 хвілін пачнецца сатырычны live з праектам "Арыстакратычная бледнасць"

Вось анонс:
"Прывітанне, жэўжыкі! Вас вітаюць дзве дзеўкі-прыпеўкі з лёгкай кансерваторскай кантузіяй. Арыстакратычна і бледна лупім трасяначкай навіны нашай любімай Беларусі ў фармаце "ранкам у газеце — увечары ў куплеце".

Глядзіце тут: https://youtu.be/ejzNP9D2QJQ
Лукашэнка ўзнагародзіў Наталлю Качанаву ордэнам Айчыны III ступені

«За плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства, парламентарызму і міжпарламенцкай супрацы».
Дзмітрый Шакута пасля доўгага перапынку з'явіўся на публіцы

Сёння ён згуляў у хакей за аматарскі клуб «Бастыён-2». Шакута пад сёмым нумарам.

Апошні раз да гэтага кікбаксёр выходзіў на лёд на наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі.
Насычаны вечар пятніцы. Пружаны ўпрыгожылі ялінку імёнамі палітвязняў.

Вітанні перадае гродзенскі Фолюш.

Мінскае Уручча зладзіла яблычны пратэст (паведамляецца, што яблыкі польскія).

Каменная Горка гуляе, як і раён вуліцы Веры Харужай.

Выйшла і Вілейка, і Слабада, што ў Смалявіцкім раёне.

А Хацежына завітала ў госці ў Пціч.