Наша Ніва
28.1K subscribers
57.4K photos
9K videos
2 files
42.8K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
"Са-бач-ку!" Жыхары Сухарава-Мядзведжына выйшлі на шпацыр са сваімі гадаванцамі... Праўда, той-сёй застаўся вартаваць кватэру.
Кароль Швецыі Карл XVI Густаў заявіў, што краіна пацярпела няўдачу ў барацьбе з кавідам

«Я думаю, што мы пацярпелі няўдачу. У нас шмат загінулых, і гэта жудасна», — сказаў Карл Густаў у штогадовым звароце да шведаў.

Швецыя, як і Беларусь, не ўводзіла жорсткі каранцін на піку эпідэміі COVID-19. У прыватнасці, у краіне не зачынялі школы, рэстараны і спартыўныя залы.

Паводле даных на 17 снежня, у Швецыі зарэгістравалі 357,5 тысяч выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Памерлі за час эпідэміі 7893 чалавекі.

Для параўнання, у Даніі зафіксавалі 124 тысячы выпадкаў захворвання, памерлі 992 чалавекі. У Нарвегіі — 42,3 тысячы выпадкаў, з іх смяротных — 402. У Фінляндыі — 32,2 тыс. выпадкаў, 484 чалавекі памерлі.

У Беларусі афіцыйная статыстыка кавіду зусім не супадае з афіцыйнай статыстыкай смяротнасці.
Мінздароўя выказала спачуванні з прычыны смерці ў інфекцыйнай бальніцы 13-гадовага хлопчыка

https://nn.by/?c=ar&i=265482
Ініцыятыва Bypol апублікавала новыя відэаматэрыялы, на якіх адлюстраванае жорсткае абыходжанне з затрыманымі ўдзельнікамі пратэстаў у Фрунзенскім РУУС 12 жніўня 2020 года.
Пасля прызначэння новага галоўнага рэдактара з «Прэсбола» звольніліся намеснік галоўрэда Уладзімір Пірог і журналіст Сяргей Мардасевіч

Пірог адпрацаваў у газеце 20 гадоў, Мардасевіч — амаль 10.

Нагадаем, што новым галоўным рэдактарам «Прэсбола» быў прызначаны Сяргей Лісічкін, які раней працаваў у «Спартыўнай панараме» і на АНТ.
Вакцынацыя ад каранавіруса пачнецца ва ўсіх краінах ЕС адначасова — магчыма, 27 снежня.

Урсула фон дэр Ляен: «Гэта важны дзень для Еўропы. Мы закупілі больш чым дастаткова доз вакцыны, каб вакцынаваць кожнага ў Еўропе, і мы зможам аказаць падтрымку нашым суседзям і партнёрам па ўсім свеце».

Еўрапейцаў прышчэпяць вакцынай, распрацаванай амерыканскай кампаніяй Pfizer і нямецкай BioNTech — на сёння яна, здаецца, самая правераная і эфектыўная з існуючых. @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ноч пасля 9 жніўня. Дзевяць касманаўтаў зрываюцца з месца, каб пасярод ночы затрымаць аднаго чалавека з узнятымі рукамі
На сустрэчы Церцеля на «Азоце» работнікі заапладзіравалі начальніку цэха, які цвёрда яму адказаў

Вось даслоўная стэнаграма гэтага моманту сустрэчы:
https://nn.by/?c=ar&i=265496
Некалькі дзён таму Юрый Караеў праводзіў прамую тэлефонную лінію. Да яго датэлефанавалася журналістка «Народнай волі».

Вось некалькі яркіх цытат:

▫️Я ніколі не абмяркоўваю рашэнні галоўнакамандуючага і прэзідэнта — яму лепш відаць, дзе мяне выкарыстоўваць. Ён ацэньвае мае прафесійныя магчымасці, здольнасці і гэтак далей.
▫️Інтэрнэт стараюся адкрываць радзей, каб псіхічнае здароўе зберагчы, і толькі па справе — там, дзе ёсць нейкая пагроза дзяржаўнасці.
▫️Я такі, скажам так, вузка падрыхтаваны праваахоўнік. <...> Але тут жа вельмі шмат усяго, спектр пытанняў шырокі: эканоміка, сяло, каровы, часалкі, надоі, рэнтабельнасць прадпрыемстваў — каб усё працавала.
Аляксандра Герасіменя: Галоўнае дасягненне фонду спартовай салідарнасці — увядзенне санкцый супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэта

https://nn.by/?c=ar&i=265493
💪 Сем залатых правілаў для тых, хто займаецца спортам на вуліцы — бярыце на ўзбраенне

«Трэніравацца зімой трэба прыкладна гэтак жа, як заводзіць машыну на марозе», — кажа фітнэс-эксперт брэнда Herbalife Nutrition Павел Сыраежкін. Ён рэгулярна займаецца на свежым паветры на воркаўт-пляцоўцы проста каля свайго дома. Напэўна, і ў вашым раёне знойдзецца падобная.

Мы выйшлі на трэніроўку разам з Паўлам і распыталі яго пра тое, як займацца зімой на свежым паветры з максімальнай карысцю для арганізма, а таксама пра тое, што трэба з'ядаць да і пасля трэніровак і ці варта карэктаваць харчаванне ў халодны сезон.

https://nn.by/?c=lr&i=265502
«Калі падчаплю каранавірус, то мне канец». Сын Шушкевіча заразіўся кавідам, і 86-гадовы палітык сышоў на жорсткую ізаляцыю

https://nn.by/?c=ar&i=265506
Міліцыя: Подозреваемый, отец трех малолетних дочерей, придерживается националистических взглядов и является активным членом незарегистрированной группировки «Скинхеды».
Кіраўнік дабрачыннага фонду «Любчанскі замак»: Калі нехта вывесіць бел-чырвона-белы сцяг, адразу выстаўлю

Пячынскі ўпэўнены — «змагары» паганяць гісторыка-культурныя каштоўнасці.

https://nn.by/?c=ar&i=265507