Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Загадкавая смерць 21-гадовага хлопца ў Мінску — выбег на запраўку, а цела знайшлі каля сметніка за 20 кіламетраў ад дома

https://nn.by/?c=ar&i=265373
Гарадскі часопіс «Большой» спыніў свой выхад: цяжкае становішча па ўсіх франтах

https://nn.by/?c=ar&i=265382
Паглядзіце, якую піжаму можна набыць у ЦУМе.
Святлана Ціханоўская на ўручэнні прэміі Сахарава: "У мяне толькі адно жаданне сёлета. Я хачу, каб кожны беларус, які цяпер знаходзіцца ў турме або вымушаны жыць у выгнанні, вярнуўся дадому.

Нэльсан Мандэла, які атрымаў прэмію ў 1988 годзе, сказаў: "Я зразумеў, што мужнасць — гэта не адсутнасць страху, а перамога над ім». Ён лічыў, што адважнымі з'яўляюцца тыя, хто перамагае свой страх. Толькі аб'яднаўшыся, мы зможам цалкам перамагчы страх на доўгім шляху да свабоды і пабудаваць новую Беларусь.

У кожнай краіны свой шлях да дэмакратыі. Гэта — наш. Жыве Еўропа! Жыве Беларусь!».

Поўны тэкст выступу ёсць на афіцыйным сайце.
Поўны тэкст выступу ёсць на афіцыйным сайце.
У працы Тэлеграма адбыўся збой. Карыстальнікі не маглі адкрыць каналы і пісаць паведамленні.
У цэнтры Мінска зноў заўважылі прыгажунь з бел-чырвона-белымі парасонамі.
Дуэт Laudans у поўным складзе атрымаў па 15 сутак за дваровы канцэрт на Ангарскай 20 кастрычніка. Сёння Андрэй Лугін і Алена Палачанская прэзентавалі песню "Выснова", якая прыдумалася ў турэмных мурах.

Зацаніць можна тут: https://youtu.be/6Omo0HTXGi0
«Ну як гэта так: за мяне гінуць людзі, а я ўдома сяджу»

Найстарэйшая ўдзельніца Маршу пенсіянераў (праз 4 месяцы Валерыі Міхайлаўне будзе 90 год!) распавяла пра затрыманне і 6 гадзін у міліцыі:

https://nn.by/?c=ar&i=265394
Спачатку яна пахавала мужа, пасля — дачку, цяпер чакае сына з калоніі. Гутарка з маці асуджанага за надпіс на прыпынку

https://nn.by/?c=ar&i=265395
Мінская міліцыя шукае 7-гадовага хлопчыка Данііла Лебедзева, у абед ён сышоў з садка на вуліцы Някрасава, 21а, быў апрануты так, як і на фота.

Калі пабачыце ў горадзе падобнага хлопчыка, званіце на нумары:

8 (017) 292-02-02
8 (017) 292-95-54
8 (025) 601-95-33
102
Праваабаронца Алесь Бяляцкі разгарнуў беларускі сцяг у Еўрапарламенце на цырымоніі ўручэння беларусам сёлетняй Прэміі імя Сахарава. Пад воплескі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ля пракуратуры Мінска на вуліцы Ракаўскай пратэставалі супраць гвалту і катаванняў.
Як па-вашаму, ці зменіцца ў Беларусі прэзідэнт у 2021-м?
Anonymous Poll
70%
так
9%
не
4%
залежыць ад сілавікоў
7%
залежыць ад Расіі
1%
залежыць ад яго
9%
залежыць ад мяне
Па аналогіі з вайскоўцамі: у Беларусі плануюць зрабіць яшчэ больш строгім кантроль над дзяржслужбоўцамі

https://nn.by/?c=ar&i=265380
Стваральнік легендарнага «Беларускага кнігазбору» Кастусь Цвірка: Гэта маё поле бою ў барацьбе супраць русіфікацыі краіны

https://nn.by/?c=ar&i=265242
Экс-пасол Беларусі ў Аргенціне падаў у суд на МЗС

https://nn.by/?c=ar&i=265399
У школах Гомельскага раёна дзецям пачалі распавядаць пра калабарацыяністаў і іх сімволіку

Згадваюць і бел-чырвона-белы сцяг.

https://nn.by/?c=ar&i=265396
У інтэрнэце з'явіліся новыя ВІДЭА аб дзеяннях сілавікоў і пратэстоўцаў 9 жніўня

https://nn.by/?c=ar&i=265411
У Мінск на сустрэчу з Лукашэнкам прыехаў былы апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці. У якасці пасланніка Папы Францішка

Сёння арцыбіскуп сустрэнецца з Лукашэнкам.

Клаўдыё Гуджэроці быў апостальскім нунцыем (паслом Ватыкана) у Беларусі з ліпеня 2011 па лістапад 2015 года. Рэгулярна на Дзяды наведваў Курапаты і Трасцянец, каб ушанаваць памяць расстраляных.

Затым быў апостальскім нунцыем ва Украіне. У ліпені 2020 года прызначаны апостальскім нункцыем у Брытаніі.