Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
🔥Вялікая гутарка з футбольным агентам Ісаевым: У развітай краіне прэзідэнт ганарыўся б Хіжынковай і Бандарэнкам, а нам прапануюць ганарыцца Азаронкам

Ісаеў — адзін з тых, хто не пабаяўся выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

https://nn.by/?c=ar&i=265366
Ад каранавіруса памёр вядомы мэр Харкава Генадзь Кернес. За яго жыццё тры месяцы змагаліся нямецкія дактары.

Кернес запомніўся адметным гумарам. У 2014-м у Харкаве аналаг ДНР і ЛНР не ўтварыўся.
Сын міністра адукацыі Карпенкі разышоўся з жонкай. Бо ён за чырвона-зялёных, а яна — за бел-чырвона-белых

Чарговы разлад у сям’і праз сітуацыію ў краіне.

https://nn.by/?c=ar&i=265417
Валерый і Вераніка Цапкалы пераехалі ў Латвію

У Рызе яны ствараюць фонд дапамогі беларускім жанчынам, якія пацярпелі ад дзеянняў уладаў, а таксама дапамагаюць уцекачам з Беларусі, якім Латвія дала палітычны прытулак.

«У нас жа дзеці маленькія, нам трэба было, каб рускія школы былі, — кажа Валерый. — А ў Польшчы рускіх школ няма. У Літве адна пры пасольстве. Туды не бяруць. Нам хацелася яшчэ, каб краіна мела агульную мяжу з Беларуссю. Для нас гэта было важна. Адчуванне, што мы побач, што мы па суседстве знаходзімся».

Палітычны прытулак у Латвіі Цапкалы пакуль не прасілі.
Карэспандэнт АНТ Сяргей Лісічкін стаў галоўным рэдактарам «Прэсбола»

https://nn.by/?c=ar&i=265428
Футбалісту Шкурыну, які адмовіўся гуляць за зборную пры Лукашэнку, скасавалі адтэрміноўку ад войска

21-гадовы Шкурын быў выкліканы ў моладзевую зборную на вераснёўскія матчы кваліфікацыі супраць каманд Нідэрландаў і Партугаліі, аднак не прыбыў на збор. Ён тады заявіў, што адмаўляецца прыязджаць у зборную, пакуль краінай кіруе Лукашэнка.

Па інфармацыі "Прэсбола", прозвішча форварда была выключана са спісачнага складу моладзевай і нацыянальнай каманды на 2021 год. Гэты дакумент Міністэрства спорту і турызму дае права футбалістам на хадайніцтва па адтэрміноўцы вайсковай службы. Цяпер гэтай ільготы форвард пазбаўлены.
Пуцін пра атручванне Навальнага: Гэта смешна. Калі б трэба было, давялі б да канца

https://nn.by/?c=ar&i=265433
Сталі вядомыя імёны асобаў і прадпрыемствы, супраць якіх Еўрасаюзам былі ўведзеныя санкцыі:

Анатоль Сівак, Іван Эйсмант, Уладзімір Каранік, Наталля Качанава, Павел Лёгкі, Ігар Луцкі, Андрэй Швед, Генадзь Богдан, Ігар Бурмістраў, Арцём Дунько, Алег Каразей, Дзмітрый Кур’ян, Аляксандр Турчын, Дзмітрый Шумілін, Віталь Стасюкевіч, Сяргей Каліннік, Вадзім Прыгара, Віктар Станіслаўчык, Аляксандр Петраш, Андрэй Лагуновіч, Алена Літвіна, Вікторыя Шабуня, Алена Жывіца, Наталля Дзядкова, Марына Фёдарава, Юлія Густыр, Алена Някрасава, Аляксандр Шакуцін, Мікалай Верабей

Прадпрыемствы:
«Белтэхэкспарт», «Дана Холдынгз/Дана Астра», Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, «Сінезіс», «Агат», 140-ы рамонтны завод, МЗКЦ.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пуцін на прэс-канферэнцыі выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі: Трэба даць магчымасць беларускаму народу ўнутры краіны разабрацца са сваімі праблемамі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Работнікі Савецкага РУУС Мінска прывезлі падарункі ў дзіцячы садок. Іх набылі ў тым ліку за кошт маральнай кампенсацыі міліцыянеру па крымінальнай справе.

У сюжэце БТ участковы Андрэй Прыходзька кажа, што пры любых умовах усе застаюцца людзьмі.

Варта нагадаць, што менавіта ў Савецкім РУУС затрыманых вымушалі доўгімі гадзінамі стаяць каля сцяны на марозе.
55-гадовай гарадзенцы, якая ўкусіла дзвюх амапавак, далі два гады «хатняй хіміі»

У Гродне вынесены прысуд Марыне Палікарпавай. Суд прызнаў яе вінаватай і прызначыў два гады хатняй «хіміі». Яе абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да жанчын-амапавак — арт. 364 Крымінальнага кодэкса, паведамляе spring96.org

9 жніўня Марыну Палікарпаву затрымалі і збілі дзве прадстаўніцы АМАП — Дар’я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч.

Крымінальную справу пачалі менавіта на пацярпелую Палікарпаву. Калі Марыну Палікарпаву душылі фізічна, яна інстынктыўна ўкусіла за руку адну з супрацоўніц міліцыі.
«Як можна святкаваць, калі беларусы крычаць ад болю?»

Алена Леўчанка эмацыйна звярнулася да Рэнэ Фазэля.

https://nn.by/?c=ar&i=265452
Халезін: Нейкі пацук прыбраў з санкцыйнага спісу ЕС усе суб’екты, якія б нанеслі ўдар па Лукашэнку

Ён засмучаны выніковым трэцім санкцыйным блокам, які 17 снежня прыняў ЕС, — лічыць яго закароткім.

https://nn.by/?c=ar&i=265451
Важна! Нельга паддавацца апатыі і падаць духам. Загляне сонца і ў наша ваконца!

Нашы суайчыннікі распрацавалі @MoodmateBot бот, які дапаможа вярнуць добры настрой, натрэнеруе лягчэй перажываць стрэс і непрыемнасці. Бо аптымізм і баявы дух – гэта тое, што дапамагае набліжаць лепшую будучыню!

Як гэта працуе? Пераходзьце ў бот @MoodmateBot і націскайце «Пачаць», гэта проста і бясплатна.

Штодня карыстальнік Moodmate будзе атрымліваць лёгкія заданні на пару хвілін: у выглядзе сітуацый, дзе трэба выбраць стратэгію паводзін, а таксама невялікіх практыкаванняў.

Займаючыся з ботам, вы даведаецеся, як дзейнічаць у розных сітуацыях, каб гэта паляпшала настрой. Але што важней – сфарміруеце звычку так дзейнічаць і далей. Эфект ад практыкаванняў, як паказвае практыка, можна будзе адчуць ужо праз 2 тыдні.
3 гады «хатняй хіміі» і 1000 рублёў кампенсацыі прысудзілі жанчыне, якая распыліла фарбу на міліцыянера

38-гадовая мінчанка правядзе 3 гады на «хатняй хіміі» і будзе вымушана сплаціць 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Такі прысуд вынес суд Заводскага раёна.

Уначы з 6 на 7 кастрычніка ўчастковы ўбачыў, як жанчына наносіла надпіс на сцяне будынка. Пры спробе затрымання, жанчына распыліла фарбу на галаву міліцыянеру.
У Беларусі з 1 студзеня 2021 года плануецца адмяніць дарожны збор

Замест яго будзе збірацца транспартны падатак.

https://nn.by/?c=ar&i=265453
Расійскія спартсмены ў бліжэйшыя 2 гады будуць выступаць на буйных спаборніцтвах (ЧС і Алімпіяды) пад нейтральным сцягам, а Расія не зможа прымаць у сябе міжнародныя турніры.

Расію пакараюць за тое, што чыноўнікі ўносілі змены ў базу дадзеных Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.

Цяпер абмяркоўваецца пытанне пераносу чэмпіянату свету па хакеі з Беларусі, і Расія разглядалася як адна з альтэрнатыў Мінску.
Аналітык Елісееў: Санкцыі пакуль працуюць не на дэстабілізацыю рэжыму, а на сімвалічнае пакаранне

https://nn.by/?c=ar&i=265456
Кіраўнік «Сінэзіса» Аляксандр Шатроў пракаментаваў @nashaniva траплянне кампаніі ў санкцыйны спіс:

«Пакуль мы разбіраемся, што могуць азначаць санкцыі для кампаніі і работнікаў. Па ідэі санкцыі не павінны мець прамога ўплыву на работнікаў: забароны на візы, паездкі і гэтак далей. У любым выпадку будзем аказваць супрацоўнікам максімальную дапамогу. Відавочна, што мы не згодны з рашэннем і будзем яго аспрэчваць».

Synesis — сістэма, якая павінна была аб’яднаць тысячы камер відэаназірання і датчыкаў ва ўсёй Беларусі ў адзіную сетку для татальнага адсочвання перамяшчэння людзей. Гэта сумесны праект з Міністэрствам унутраных спраў.