Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Вы атрымаеце эстэтычную асалоду: стартаваў праект, які пакажа, як апраналіся нашы продкі

https://nn.by/?c=ar&i=265268
Святлана Ціханоўская сустрэлася з федэральным прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам

Пра што гаварылі на сустрэчы? Пра вакцыну ад каранавіруса і пра магчымую дапамогу Германіі ў выглядзе паставак вакцыны для дактароў у Беларусі, якія вымушаныя працаваць у складаных умовах.

Абмеркавалі ролю АБСЕ ў вырашэнні беларускага крызісу: справа ў тым, што новы генеральны сакратар арганізацыі – нямецкі дыпламат Хельга Шмід, і яна магла б адыграць важную ролю ў арганізацыі перамоў па правядзенні новых выбараў.
На Маршы пенсіянераў сёння затрымалі нават людзей, якім за 80 год!

Васіль Пракоп’евіч Гаўрыльчык – 83 гады
Анастасія Пятроўна Ганчарык – 82 гады
Інэса Міхайлаўна Бас – 80 гадоў

Прычым у спісах валанцёраў не заўсёды пазначаны ўзрост, такіх людзей мо і болей. Сталых людзей звезлі ў раённыя РУУСы і пратрымалі да вечара.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вольны Усход выйшаў на ланцуг салідарнасці з затрыманымі на Маршы мудрасці пенсіянерамі: "Нашы любыя бабулі і дзядулі, мамы і таты, вы неверагодныя!" Згодныя!
Літва ўводзіць строгі лакдаўн. Будзе забаронена пакідаць месца жыхарства без важкай прычыны

https://nn.by/?c=ar&i=265270
У Народнае антыкрызіснае ўпраўленне ўвайшоў былы чыноўнік з Рады бяспекі

https://nn.by/?c=ar&i=265281
У інтэрнэце з'явіўся аўдыёзапіс нарады МНС, прысвечанай паляванню на нацыянальную сімволіку

https://nn.by/?c=ar&i=265282
Калегія выбаршчыкаў большасцю галасоў афіцыйна зацвердзіла Джо Байдэна пераможцам прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.
Лідскае запусціла адвент-каляндар з падарункамі і навагоднімі гульнямі на кожны дзень

Падзяліцеся ў Instagram фатаграфіямі навагодніх упрыгожванняў, створаных сваімі рукамі, а ўзамен вы можаце атрымаць фірмовы сувенір ад брэнда ЛІДСКАЕ.

Падрабязнасці па спасылцы:
https://nn.by/?c=ar&i=265287
Наша Ніва
Палітычна матываваныя ператрусы прайшлі ў кватэрах жыхароў дома па вуліцы Чыгуначная, 44 у Мінску. Паведамляецца пра трох затрыманых, сярод іх вядомы беларускі гісторык Андрэй Мацук. Гэта Грушаўка, дамы і двары поўныя беларускай сімволікі і графіці. Здаецца…
15 сутак за торцік з «Пагоняй»

У пятніцу, 11 снежня, у доме па вуліцы Чыгуначнай прайшлі ператрусы ў кватэрах. У выніку затрымалі шэсць чалавек. Траіх, разам з гісторыкам Андрэем Мацуком, асудзілі ў панядзелак на 15 сутак.

Судзілі гэтых людзей за святкаванне дня нараджэння Андрэя Мацука ў двары іх дома ў пятніцу 4 снежня. Свята палічылі несанкцыянаваным мерапрыемствам. «Абцяжарвальнымі абставінамі» палічылі паяданне торцікаў з выявай «Пагоні».
Паглядзіце, якую незвычайную манету выпусціў Нацбанк

Яна прысвечана стагоддзю стварэння авангарднага аб'яднання УНОВИС.
У цэнтры Гродна лоб у лоб сутыкнуліся два гарадскія аўтобусы

Аварыя адбылася сёння раніцай на перакрыжаванні вуліц Ажэшкі і Сацыялістычнай побач з плошчай Леніна.

З-за аварыі праезд скрыжавання быў ускладнены. Рух рэгуляваў інспектар.
«Беларуская нафтавая кампанія» прыпыняе экспарт праз Клайпеду

https://nn.by/?c=ar&i=265302
Муж Хіжынковай: Не сустракайце Вольгу з турмы, бо ніхто не ведае, як да гэтага паставяцца супрацоўнікі Акрэсціна.

https://nn.by/?c=ar&i=265306
«А апошняе слова?» Як 87-гадовую пенсіянерку судзілі за бел-чырвона-белы сцяг

https://nn.by/?c=ar&i=265307
У Мінску бацька выклікаў міліцыю на дзяцей, што павесілі бел-чырвона-белыя шторы

https://nn.by/?c=ar&i=265311
Лукашэнка: Давайце жыць дружна, захаваем краіну

«Я хачу, каб вы разумелі маю пазіцыю, яна нязменная: давайце жыць дружна, захаваем краіну (а мы яе захаваем, чаго б нам гэта ні каштавала, і не для мяне, і не для яго — гэта ўжо для ўнукаў). І гэта мая галоўная задача. Усё будзеце вырашаць вы. Абяцаю вам: усё будзеце вырашаць вы», — падкрэсліў Лукашэнка ў магілёўскай абласной клінічнай бальніцы.
За абразу экс-кіраўніка МУС Караева ў каментары на YouTube мінчука асудзілі да трох гадоў «хіміі»

https://nn.by/?c=ar&i=265310