Образование.Ленинский.Минск
3.11K subscribers
29.5K photos
2.2K videos
4 files
3.21K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
💯🔝СУПРАЦОЎНІЦТВА=
=РАЗВІЦЦЁ
🖥🔛👨‍💻📲

Другі год у гімназіі 28 працуе філіял кафедры лічбавай эканомікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі

За гэты час вучні гімназіі засвоілі шмат:
✔️курсы "Асновы інфармацыйных тэхналогій" 💻 (нават прайшлі выдатна тэставанне і атрымалі даведкі),
✔️ "Уводзіны ў Інтэрнет рэчаў"📲,
✔️"Разумны дом"🏘,
✔️"Біяметрычныя сістэмы ідэнтыфікацыі асобы"💽,
на партатыўным абсталяванні паспрабавалі іх у дзеянні.

Вясновыя канікулы сталі цудоўнай магчымасцю ўбачыць ужо вядомыя тэхналогіі на практыцы.
👩‍💼🧑‍💼Вучні наведалі вучэбную лабараторыю БДАС і паспрабавалі сябе ў ролі аператараў і тэхнікаў тэлебачання, пазнаеміліся з тэхналагічнымі працэсамі на РУП "Белтэлекам"📠 і РУП "Белпошта"📨.

💯🔝Вучымся, развіваемся, каб стаць сапраўднымі прафесіяналамі!
#гімназія28
#супрацоўніцтва
☕️🥐 ФРАНЦУЗСКІ СНЯДАНАК: СУПРАЦОЎНІЦТВА І АДУКАЦЫЯ

У французскай медыятэцы ў рамках тыдня Франкафаніі адбылася віктарына на тэму "Парыж".

👩‍💼🧑‍💼 Каманда гімназіі №28 пад кіраўніцтвам педагогаў Алены Іванаўны Ткачук і Валянціны Віктараўны Арловай выйграла гэты конкурс, галоўным прызам якога быў "Сняданак у кафэ "Paul" з прадстаўнікамі пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.

🥐☕️Вучні гімназіі наведалі кафэ і з задавальненнем пагутарылі з Аташэ па супрацоўніцтву ў галіне сярэдняй і вышэйшай адукацыі спадаром Франкам Іверам і Саветнікам па культуры спадаром Аляксандрам Піке.

Цікава, па-сяброўску, з карысцю!
#гімназія28
#супрацоўніцтва
🎭 Віншуем тэатральны калектыў "Сюрпрыз" гімназіі 2⃣8⃣ (Яна Варапай, Ягор Равінчык, Ганна Галіца, Людміла Баек, Сафія Рылкевіч, Лізавета Дамуць) 👩🧑 з перамогай у XXVII рэспубліканскім фестывалі франкафонных аматарскіх тэатраў у намінацыі "Лепшае валоданне французскай мовай".

🎭 Дзякуем кіраўнікам - настаўнікам французскай мовы Валянціне Арловай і Вользе Галіца!
#супрацоўніцтва
#наш_конкурс
#гімназія28
#знайнаших