Образование.Ленинский.Минск
3.04K subscribers
28.9K photos
2.16K videos
4 files
3.13K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
🎶🕊 Гарадскі конкурс выканаўцаў беларускай інструментальнай музыкі "Зямля пад белымі крыламі", ініцыятарам стварэння якога была сярэдняя школа √•4, распачаў сваю работу ў пяты раз.

Сёлета падалі заяўкі на ўдзел у конкурсе больш за 250 юных выканаўцаў-аматараў беларускай музыкі.
#выхаваннемастацтвам
#музыка_і_духоўнасць
#адукацыяЛенінскага
🔜Падрабязнасці будуць далей...
Образование.Ленинский.Минск
Photo
🎶🕊 Старшыня прафесійнага журы Алег Чахоўскі, дырыжор Заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь "Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь", падчас адкрыцця конкурса падзякаваў юным выканаўцам за любоў да беларускай музыкі.

Начальнік упраўлення па адукацыі Ленінскага раёна Наталля Кучынская пажадала юным музыкам паспяховых выступленняў і асалоды ад адчування свайго дачынення да вялікай беларускай музычнай скарбніцы.
#выхаваннемастацтвам
#музыка_і_духоўнасць
🔜📆 Вынікі конкурса будуць падведзены 6-га красавіка. На гала-канцэрт пераможцаў мы запросім аматараў беларускай інструментальнай музыкі 12-га красавіка.
Образование.Ленинский.Минск
Photo
🕊️🎶 Гала-канцэрт пятага гарадскога конкурса юных выканаўцаў беларускай інструментальнай музыкі "Зямля пад белымi крыламi" быў напоўнены самымі шчаслівымі і шчырымі эмоцыямі. Са сцэны гучалі лепшыя музычныя нумары, што былі прадстаўлены журы падчас праслухоўвання.

🎼🎻 Сёлета ўдзел у конкурсе прынялі 249 юных выканаўцаў з 62-х устаноў адукацыі сталіцы.

🔝🕊 Гран-пры конкурса атрымаў вучань 10-ай гімназіі Аляксей Свірскі. Юныя таленты Ленінскага раёна, вучні 4-ай і 134-ай школ, 17-ай гімназіі, будуць змагацца за Гран-пры ў наступным годзе, а сёлета яны ўзнагароджаны дыпломамі 1, 2, 3 ступеняў.
#выхаваннемастацтвам
#музыка_і_духоўнасць
#адукацыяЛенінскага
Шчырыя словы ўдзячнасці членам журы і педагогам сярэдняй школы √•4, ініцыятарам конкурса, прагучалі ад імя старшыні Ленінскай раённай арганізацыі ГА "БСЖ", начальніка ўпраўлення па адукацыі, Наталлі Кучынскай.