Образование.Ленинский.Минск
4.37K subscribers
32.7K photos
2.47K videos
3.7K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
ДУМКА Ў ПАДАРУНАК

"Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але наперш трэба знаць сваю."
©Францішак Багушэвіч
#мова
#мысль_в_подарок
Паважаныя сябры!
21 лютага - міжнародны дзень роднай мовы. Са святам!
Размаўляем па-беларуску!
#мова🔆
#ЛЮБЛЮ_БЕЛАРУСЬ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌞 РОДНАЯ МОВА - ДУША НАРОДА. АСАЛОДА - РАЗМАЎЛЯЦЬ НА МОВЕ!

🌾🔆Ролік захапляе: сумесны праект Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
#мова
#ЛЮБЛЮ_БЕЛАРУСЬ 🌾🔆
#па_беларуску
СКАРБОНКА ВЕТЛІВЫХ СЛОЎ

🔆 ДЗЯКУЕМ

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

🔆 ПРОСІМ ПРАБАЧЭННЯ

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

🔆 РАДУЕМСЯ

Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

🔆ЖАДАЕМ

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра!
#мова🔆
#ЛЮБЛЮ_БЕЛАРУСЬ
#па_беларуску
🌾Зямля з блакiтнымi вачамi –
Раздолле рэчак i лугоў!
Тут называюць Васiлькамi
На Беларусi хлапчукоў
.

🌾Звiняць крынiцы, як цымбалы,
Сцяжынкi свецяць у лясах.
Палі, узгоркi, перавалы –
Прасторны шлях, далёкi шлях!

🌾Краiна славы партызанскай,
Краіна міру i даброт!
Ты – наша гордасць,
Наша казка,

Як сонца, шчодры твой народ.

🌾Твае сыны,
Твае унукі,
Мы любiм гул тваiх бароў.
І рэкi цягнуцца, як рукi,
Да цёплых, верных рук сяброў.
©Эдзі Агняцвет
#мова🔆
#вершы
#ЛЮБЛЮ_БЕЛАРУСЬ
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌾🔆 ЛЮБІМ БЕЛАРУСЬ. РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ
Сусвет, матуля, каханне, пяшчота, суніцы... Ролік падрыхтавала дырэктар гімназіі N28 Алеся Мікалаеўна Зяневіч разам са сваёй дачкой Анастасіяй.
#мова
#па_беларуску 🌾🔆
🌞📚 Сёння раім паслухаць разам з дзецьмі беларускія народныя казкі - мудрыя, зразумелыя, родныя.
Тут цікава👉https://bel.sputnik.by/trend/belaruskiya-kazki/
#мова
#па_беларуску
📸 Фотасправаздача Дня роднай мовы ў сярэдняй школе N164.
👩🧑Вучні пісалі агульнашкольную дыктоўку, тэкст якой падбіралі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, 📝 і чыталі любімыя вершы 📚

Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

©Н.Гілевіч

#СШ164
#мова
#па_беларуску🔆
Віншуем вучняў гімназій і сярэдніх школ, якія сталі пераможцамі раённага конкурса рытарычнага майстэрства “Ты будзеш звінець, мая родная мова
🖇 У конкурсе прынялі ўдзел 6️⃣1️⃣ вучань, 3️⃣0️⃣ узнагароджаны дыпломамі.
🏫 Дзякуем СШ № 111 за арганізацыю і правядзенне конкурсу ў рэжыме оn-line💻

Паклон табе, мой беларускі краю!..
@Ніл Гілевіч

#мова
#ЛЮБЛЮ_БЕЛАРУСЬ💚❤️
#па_беларуску