Образование.Ленинский.Минск
6.25K subscribers
37.1K photos
3.11K videos
5.57K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
Рубрыку #мастацтва_знаўства мы 👀пабачылі ў Telegram гімназіі √•28 імя Караткевіча. Сапраўды цікава!💥 Знаёмімся.

...Яго жыццёвы шлях быў настолькі разнастайны, што аб кожнай з вех можна пісаць асобную кнігу.

📖💫 Пісьменнік, педагог, этнограф, мастак, вечны вандроўца. Мабыць, у беларускім мастацтве цяжка знайсці такую неардынарную і ўсебакова развітую асобу, як Язэп Драздовіч.


У беларускага майстра было ўсяго тры класы адукацыі і маса талентаў. Скульптар, мастак, пісьменнік, настаўнік, астраном — усе гэтыя людзі неяк ужываліся ў ім адным.

Зусім, пагадзіцеся, як у Леанарда да Вінчы. Драздовіч, як і вялікі італьянец, нашмат апярэджваў час у сваіх даследаваннях. 🪐 І так і не быў да канца прыняты сучаснікамі, а жыў і тварыў ён у першай палове ХХ стагоддзя.
#люблю_Беларусь

💥Наша парада. Наведайце падчас выхадных Нацыянальны мастацкі музей (на вуліцы Леніна, 20) і пазнаёмцеся з незвычайнымі творамі Язэпа Драздовіча.
💫lenue.minsk.edu.by | Telegram
👍115🤓3
💫Ізноў рубрыка — падарунак і сустрэча з прыгожым ад 28-ай гімназіі —#мастацтва_знаўства.

Знакаміты мастак  нарадзіўся ў беднай шматдзетнай сям'і пад Віцебскам. Яго бацька быў грузчыкам у рыбнай лаўцы. У сям'і было дзевяць дзяцей. Вучыўся ў Рэрыха 🎨 і Бакста.
Марк Шагал не прызнаваў модныя стылі жывапісу. У пачатку свайго творчага шляху ў Парыжы Шагал эксперыментаваў з рознымі напрамкамі жывапісу: фавізмам, імпрэсіянізмам і кубізмам. Але ў выніку выпрацаваў свой уласны стыль, якому застаўся верны да канца жыцця.
Шагал любіў яркія колеры і ў сваіх працах часта ўздымаў тэму каранёў, народа. Яго карціны прасякнуты тонкім лірызмам, светлай настальгіяй і надзеяй.

Прысвяціў першай жонцы больш за 2000 карцін. 🖼 Бэла Шагал была любоўю ўсяго жыцця мастака, адзінай яго музай, яе выявы захаваны на ўсіх карцінах Шагала, прысвечаных каханню.
#па_беларуску
👩‍🎨 lenue.minsk.edu.by | Telegram
11👍4🕊3🥰1
🎖Герой Беларусі, народны мастак Беларусі, ганаровы грамадзянін г.Мінска, ветэран Вялікай Айчыннай вайны і выдатны педагог.

Міхаіл Андрэевіч Савіцкі — легендарны і самабытны прадстаўнік беларускага жывапісу другой паловы ХХ і пачатку ХХI стагоддзя.

На сваіх палотнах ён адлюстраваў беларускую гісторыю, гісторыю чалавека, які любіць сваю непаўторную родную зямлю, перажыў жахі вайны, канцлагераў, гадуе і вучыць маладое пакаленне.

Міхаілам Савіцкім створана больш за 200 тэматычных работ, у якіх ён развіваў традыцыі рэалістычнага мастацтва: ад светлых цыклаў, што адлюстроўваюць нацыянальную культуру, да "Лічбаў на сэрцы" і "Чорнай былі".


Палотны 🖼 М.А.Савіцкага можна ўбачыць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі гісторыі Мінска, Траццякоўскай галерэі (Масква), Нацыянальнай галерэі г.Сафіі (Балгарыя) і іншых музеях.

💯 Наведайце Мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага ў сэрцы нашага горада (плошча Свабоды, 15) і адчуйце веліч душы майстра.

#мастацтва_знаўства
🕊lenue.minsk.edu.by | Telegram
7👍4🕊3🤩1💯1