Образование.Ленинский.Минск
3.04K subscribers
28.9K photos
2.16K videos
4 files
3.13K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
Уцякала зіма ад вясны
Па кустах вербалозаў рагатых, —
Ёй каптан абарвалі яны,
I на голлі матляецца вата
.

🌷❄️ Уцякала зіма ад вясны,
Уцякала па рэках, азёрах,
Лёд затрэскаў, закрэктаў, заныў,
Здрадзіў лёд —
і вада на прасторы.

Толькі звон крыгалому ачах —
Брод шукаюць бярозы-бяглянкі
I трымаюць на ніцых плячах,
Як дзяцей палахлівых,
буслянкі.

А вясна даганяла зіму;
Заяц скочыў у лужу блакіту,
Бо на хвост наступіла яму,
I пралескі распырскаў, раскідаў.

I уцякала зіма ад вясны,
Пад нагамі ламачча затлела,
Парастрэсла па сцежках лясных
Снег апошні свой
з ландышаў белых.

Уцякала зіма ад вясны —
Уцякала.
☀️🌷
©Рыгор Барадулін

#па_беларуску
#люблюжыццё
ВЯСНОВЫЯ НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ: САКАВІК ❄️☀️

У пачатку вясны надвор'е пераменлівае. Сакавік прыносіць першыя праталіны. Марозная раніца змяняецца цёплым днём, капяжом. Чаргуюцца дождж і снег.

🌱Вясновыя народныя прыкметы прыроды былі неабходныя для таго, каб даведацца, якімі будуць вясна і лета, чакаць засуху або праліўны дождж.

🌱Назва месяца паходзіць ад імя старажытнарымскага бога вайны Марса. Сакавік таксама суровы і непрадказальны. Менавіта ў гэтым месяцы язычнікі праводзілі выгнанне зімы.

Снег ляжыць хвалямі на палях – добра ўродзіцца гародніна.

Чым даўжэйшыя ледзяшы ў сакавіку – тым даўжэйшая вясна.

Пачаў рана раставаць снег – значыць, яшчэ доўга праляжыць.

Рана вярнуліся жаўрукі і гракі – чакай раннюю вясну.

Высокія аблокі прынясуць добрае надвор'е.

#па_беларуску
#люблюжыццё
Добрай зімовай раніцы!❄️
Што такое люты? Гэта 28 крокаў да вясны.Няхай кожны крок будзе ў радасць! #люблюжыццё
💫У КАДРЫ. Калядная сустрэча "Ад усёй душы" сабрала ў гімназіі 28 ветэранаў педагагічнай працы.

💯 Былых настаўнікаў не бывае: з радасцю і любоўю педагогі сустракалі музычныя падарункі сённяшніх вучняў і знаёміліся з дасягненнямі гімназіі.

Моцнага здароўя, цеплыні і шчасця вам, ветэраны, і да наступнай сустрэчы!
#адукацыяЛенінскага
#нашы_традыцыі
#люблюжыццё