Образование.Ленинский.Минск
6.18K subscribers
37.5K photos
3.16K videos
5.77K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
🌅 СВЕТ - САВЕТ МАЯКА🗼рубрыка для тых, хто шануе традыцыі і нясе іх каларыт у сучаснасць.
Сустракаем Масленицу — старажытнае свята славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды. Для святкавання вызначаны восьмы тыдзень перад Вялікаднем, калі ўсе чакалі цёплай пары і сваімі дзеяннямі нібыта “выганялі” зіму.

🥞 Галоўная ежа на Масленіцу – масла, сыр, і бліны – сімвал сонца.☀️ Лічылася, што ўжыванне такой стравы паспрыяе набліжэнню вясны.

Свята паўсюдна чакалі з вялікай нецярплівасцю.
Гаспадарчы і земляробчы сезон яшчэ не пачаўся і таму ўсе з задавальненнем гулялі.


Гэты тыдзень быў напоўнены святочнымі абрадавымі дзеяннямі, частаваннем, гульнямі і забавамі.
#беларускi_каляндар
🥞 lenue.minsk.edu.by | Telegram
👏6
☀️ПРЫЛЯЛЕЛА ЛАСТАВІЦА ПРЫНЕСЛА НАМ МАСЛЕНІЦУ.

Напрацягу тыдня моладзь ладзіла гульні, каталася з горак, ездзіла на конях. Людзі сярэдняга ўзросту віншавалі тых, хто ажаніўся ў гэтым годзе, дзеці ўшаноўвалі і частавалі бабак-павітух – тых, хто калісьці дапамог ім з’явіцца на свет.

🥞Першы блін лічыўся асобым. Як знак павагі яго неслі ў чырвоны кут – продкам.
У многіх вёсках блін клалі на акно, каб запрасіць у хату сонейка☀️


👨🏻‍🦳Кожны гаспадар, жадаючы росквіту і дабрабыту сваёй сям'і, павінен падрыхтавацца да сустрэчы гасцей.
Нечаканыя госці асабліва жаданыя, яны дастаўляюць поспех і шчасце.
Блінамі частавалі таксама хатнюю жывёлу.🐮


💥 На Масленіцу майстравалі пудзіла і спальвалі яго ў апошні дзень свята.
Абрад спальвання быў своеасаблівым момантам ачышчэння агнём,🔥 суправаджаўся песнямі, карагодамі, скокамі.


🌱Удзельнікі свята тупалі па снезе да той пары, пакуль пад нагамі не з'яўлялася чорная зямля. Гэтымі рухамі, топатам, абуджалі зямлю.
#беларускi_каляндар
🥞 lenue.minsk.edu.by | Telegram
7🤩1