Образование.Ленинский.Минск
4.33K subscribers
31.9K photos
2.39K videos
3.53K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
📌МЕТАДЫЧНАЯ РАБОТА📚

📚Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры адбылося на базе СШ 153 па тэме "Арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці высокаматываваных вучняў пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры".

⁉️Разгледжаны пытанні:
🖇Асаблівасці работы з філалагічна адоранымі і высокаматываванымі вучнямі.
🖇Фарміраванне камунікатыўных кампетэнцый праз праектную дзейнасць.
🖇Формы, метады і прыёмы работы, накіраваныя на стымуляванне вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, у класах з вывучэннем беларускай мовы на павышаным узроўні.

📌Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры прааналізавалі фрагменты відэаўрокаў з выкарыстаннем разнастайных метадаў, прыёмаў і форм работы з высокаматываванымі вучнямі, практычна пазнаёміліся з выкарыстаннем платформы Kahoot пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры.
#вучыць_і_вучыцца
#метадычная_работа
#якасць_адукацыі 📚
#абмен_вопытам