Рубрыку #мастацтва_знаўства мы 👀пабачылі ў Telegram гімназіі √•28 імя Караткевіча. Сапраўды цікава!💥 Знаёмімся.
...Яго жыццёвы шлях быў настолькі разнастайны, што аб кожнай з вех можна пісаць асобную кнігу.
У беларускага майстра было ўсяго тры класы адукацыі і маса талентаў. Скульптар, мастак, пісьменнік, настаўнік, астраном — усе гэтыя людзі неяк ужываліся ў ім адным.
Зусім, пагадзіцеся, як у Леанарда да Вінчы. Драздовіч, як і вялікі італьянец, нашмат апярэджваў час у сваіх даследаваннях. 🪐 І так і не быў да канца прыняты сучаснікамі, а жыў і тварыў ён у першай палове ХХ стагоддзя.
#люблю_Беларусь
...Яго жыццёвы шлях быў настолькі разнастайны, што аб кожнай з вех можна пісаць асобную кнігу.
📖💫 Пісьменнік, педагог, этнограф, мастак, вечны вандроўца. Мабыць, у беларускім мастацтве цяжка знайсці такую неардынарную і ўсебакова развітую асобу, як Язэп Драздовіч.
У беларускага майстра было ўсяго тры класы адукацыі і маса талентаў. Скульптар, мастак, пісьменнік, настаўнік, астраном — усе гэтыя людзі неяк ужываліся ў ім адным.
Зусім, пагадзіцеся, як у Леанарда да Вінчы. Драздовіч, як і вялікі італьянец, нашмат апярэджваў час у сваіх даследаваннях. 🪐 І так і не быў да канца прыняты сучаснікамі, а жыў і тварыў ён у першай палове ХХ стагоддзя.
#люблю_Беларусь
💥Наша парада. Наведайце падчас выхадных Нацыянальны мастацкі музей (на вуліцы Леніна, 20) і пазнаёмцеся з незвычайнымі творамі Язэпа Драздовіча.💫lenue.minsk.edu.by | Telegram
👍11❤5🤓3
💫Ізноў рубрыка — падарунак і сустрэча з прыгожым ад 28-ай гімназіі —#мастацтва_знаўства.
Знакаміты мастак нарадзіўся ў беднай шматдзетнай сям'і пад Віцебскам. Яго бацька быў грузчыкам у рыбнай лаўцы. У сям'і было дзевяць дзяцей. Вучыўся ў Рэрыха 🎨 і Бакста.
Прысвяціў першай жонцы больш за 2000 карцін. 🖼 Бэла Шагал была любоўю ўсяго жыцця мастака, адзінай яго музай, яе выявы захаваны на ўсіх карцінах Шагала, прысвечаных каханню.
#па_беларуску
👩🎨 lenue.minsk.edu.by | Telegram
Знакаміты мастак нарадзіўся ў беднай шматдзетнай сям'і пад Віцебскам. Яго бацька быў грузчыкам у рыбнай лаўцы. У сям'і было дзевяць дзяцей. Вучыўся ў Рэрыха 🎨 і Бакста.
Марк Шагал не прызнаваў модныя стылі жывапісу. У пачатку свайго творчага шляху ў Парыжы Шагал эксперыментаваў з рознымі напрамкамі жывапісу: фавізмам, імпрэсіянізмам і кубізмам. Але ў выніку выпрацаваў свой уласны стыль, якому застаўся верны да канца жыцця.
Шагал любіў яркія колеры і ў сваіх працах часта ўздымаў тэму каранёў, народа. Яго карціны прасякнуты тонкім лірызмам, светлай настальгіяй і надзеяй.
Прысвяціў першай жонцы больш за 2000 карцін. 🖼 Бэла Шагал была любоўю ўсяго жыцця мастака, адзінай яго музай, яе выявы захаваны на ўсіх карцінах Шагала, прысвечаных каханню.
#па_беларуску
👩🎨 lenue.minsk.edu.by | Telegram
❤11👍4🕊3🥰1
❓🎖Герой Беларусі, народны мастак Беларусі, ганаровы грамадзянін г.Мінска, ветэран Вялікай Айчыннай вайны і выдатны педагог.
Палотны 🖼 М.А.Савіцкага можна ўбачыць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі гісторыі Мінска, Траццякоўскай галерэі (Масква), Нацыянальнай галерэі г.Сафіі (Балгарыя) і іншых музеях.
#мастацтва_знаўства
🕊lenue.minsk.edu.by | Telegram
Міхаіл Андрэевіч Савіцкі — легендарны і самабытны прадстаўнік беларускага жывапісу другой паловы ХХ і пачатку ХХI стагоддзя.
На сваіх палотнах ён адлюстраваў беларускую гісторыю, гісторыю чалавека, які любіць сваю непаўторную родную зямлю, перажыў жахі вайны, канцлагераў, гадуе і вучыць маладое пакаленне.
Міхаілам Савіцкім створана больш за 200 тэматычных работ, у якіх ён развіваў традыцыі рэалістычнага мастацтва: ад светлых цыклаў, што адлюстроўваюць нацыянальную культуру, да "Лічбаў на сэрцы" і "Чорнай былі".
Палотны 🖼 М.А.Савіцкага можна ўбачыць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі гісторыі Мінска, Траццякоўскай галерэі (Масква), Нацыянальнай галерэі г.Сафіі (Балгарыя) і іншых музеях.
💯 Наведайце Мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага ў сэрцы нашага горада (плошча Свабоды, 15) і адчуйце веліч душы майстра.
#мастацтва_знаўства
🕊lenue.minsk.edu.by | Telegram
✍7👍4🕊3🤩1💯1