Образование.Ленинский.Минск
3.08K subscribers
30K photos
2.23K videos
4 files
3.26K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📽 І яшчэ адзін рэпартаж школьнага жыцця. Яскрава, крэатыўна, прыгожа, з душой — Дзень роднай мовы ў сярэдняй школе √•164 Б.В.Карпенкі
#па_беларуску
#адукацыяЛенінскага
#родная_мова📖🕊
📖🕊"Выкажыся, каб я цябе ўбачыў!.." Пад такім дэвізам у СШ111 сёння праходзіць пяты дыстанцыйны конкурс рытарычнага майстэрства "Ты будзеш звінець, мая родная мова!.."
🔛 Выступленні ўдзельнікаў прасякнуты сапраўдным патрыятызмам і пачуццём любові да Радзімы.
#родная_мова
#адукацыяЛенінскага
🏛 #КУЛЬТУРНЫ_МАРШРУТ вучняў школы 189 на фестываль дзіцячай кнігі "Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу" адбыўся ў Дзяржаўным літаратурна — мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

🌾 Падарунккам фестывалю стала творчая сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міхайлаўнай Міцкевіч. Яна з захапленнем расказвала пра свайго знакамітага дзеда, яго жыццёвы і творчы шлях, успамінала сваё дзяцінства.

🔜 Супрацоўнікі музея правялі дзяцей па пакоях, паказалі рабочы кабінет, уласныя рэчы пісьменніка. Напрыканцы сустрэчы дзеці прынялі ўдзел у віктарыне і атрымалі памятныя падарункі.

#адукацыяЛенінскага
#музейная_педагогіка
☀️🌾 Дзетак і іх бацькоў запрашаем у дзіцячы садок №126 на цікавую экскурсію па музейнай экспазіцыі "Наша спадчына", што прысвечана беларускім рамёствам.
#музейная_педагогіка
#адукацыяЛенінскага
Образование.Ленинский.Минск
Photo
🎭 💠 У Міжнародны дзень тэатра дзвюм таленавітым актрысам Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы — Тамары Міронавай і Вользе Няфёдавай, лаўрэатам конкурса "Жанчына года", былі ўручаны ўзнагароды Ленінскай раённай і Мінскай гарадской арганізацый ГА "Беларускі саюз жанчын".
#МГА_БСЖ_Ленінскі
#адукацыяЛенінскага
#тэатральныя_сустрэчы
✔️ — Прыемна і важна — ў тэатры быў аншлаг, сярод гледачоў шмат вучняў і студэнтаў: давалі знакамітую і легендарную "Паўлінку"! Тэатр і беларуская класіка маюць найвялікшы выхаваўчы патэнцыял, — падзялілася начальнік упраўлення па адукацыі, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, Наталля Кучынская.
🎶🕊 Гарадскі конкурс выканаўцаў беларускай інструментальнай музыкі "Зямля пад белымі крыламі", ініцыятарам стварэння якога была сярэдняя школа √•4, распачаў сваю работу ў пяты раз.

Сёлета падалі заяўкі на ўдзел у конкурсе больш за 250 юных выканаўцаў-аматараў беларускай музыкі.
#выхаваннемастацтвам
#музыка_і_духоўнасць
#адукацыяЛенінскага
🔜Падрабязнасці будуць далей...
Образование.Ленинский.Минск
📊📈 Во второй этап городского конкурса "Лидер года" вышли гимназия √•28, детский сад √•56, школы √•134 и √•164. Благодарим руководителей и педагогические коллективы за 💯достойное представление системы образования Ленинского! Успехов, коллеги! #качество_образования…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📊📈 У другім этапе гарадскога конкурса "Лідар года" сістэму адукацыі Ленінскага раёна прадставяць гімназія √•28, дзіцячы сад √•56, школы √•134 и √•164.

🔜 На гэтым тыдні члены журы правядуць дзень у гімназіі √•28 — наведаюць творчыя майстэрні, мерапрыемствы і ўрокі. Жадаем калегам прафесійнага задавальнення ад удзелу ў спаборніцтвах лідараў сталічнай адукацыі! Ганарымся💯!
#якасць_адукацыі
#лідар_адукацыі
#адукацыяЛенінскага
👀 Відэавізітоўка гімназіі √•28 імя Уладзіміра Караткевіча — 10 фактаў і доказаў, што гімназія — прастора творчасці і развіцця, сяброўства і талентаў!
Образование.Ленинский.Минск
Photo
🕊️🎶 Гала-канцэрт пятага гарадскога конкурса юных выканаўцаў беларускай інструментальнай музыкі "Зямля пад белымi крыламi" быў напоўнены самымі шчаслівымі і шчырымі эмоцыямі. Са сцэны гучалі лепшыя музычныя нумары, што былі прадстаўлены журы падчас праслухоўвання.

🎼🎻 Сёлета ўдзел у конкурсе прынялі 249 юных выканаўцаў з 62-х устаноў адукацыі сталіцы.

🔝🕊 Гран-пры конкурса атрымаў вучань 10-ай гімназіі Аляксей Свірскі. Юныя таленты Ленінскага раёна, вучні 4-ай і 134-ай школ, 17-ай гімназіі, будуць змагацца за Гран-пры ў наступным годзе, а сёлета яны ўзнагароджаны дыпломамі 1, 2, 3 ступеняў.
#выхаваннемастацтвам
#музыка_і_духоўнасць
#адукацыяЛенінскага
Шчырыя словы ўдзячнасці членам журы і педагогам сярэдняй школы √•4, ініцыятарам конкурса, прагучалі ад імя старшыні Ленінскай раённай арганізацыі ГА "БСЖ", начальніка ўпраўлення па адукацыі, Наталлі Кучынскай.
💥 Па выніках гарадскога этапа рэспубліканскага конкурса "Сэрцам адданыя роднай зямлі", прысвечанага Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь🇧🇾, дыпломамі трэцяй ступені ўзнагароджаны каманда Цэнтра "Маяк" і каманда СШ √•24. Дыплом удзельніка атрымала СШ √•51.
#адукацыяЛенінскага
#выхаванне
#гонар_ЗА_Беларусь
🔝🕊️ Па ўсёй краіне ідуць мерапрыемствы да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

🎶 У БДПУ імя Максіма Танка прайшоў сумесны канцэрт-дыялог пакаленняў "Часоў яднаючая нітка", у якім прымалі ўдзел ветэраны працы, студэнты факультэта пачатковай адукацыі і навучэнцы педагагічнай групы гімназіі №28 імя Уладзіміра Караткевіча.
#адукацыяЛенінскага
#патрыятызм
🕊 Памяць пакаленняў - гэта і ёсць жывая гісторыя народа!
Образование.Ленинский.Минск
Photo
✔️ Ілья ВАЛЫНЕЦ, пераможца рэспубліканскага конкурсу "💯 ідэй для Беларусі" (намінацыя "Грамадства і сацыяльная сфера"), падзяліўся ўражаннямі са сваім класным кіраўніком:
"💫🕊Добры вечар, Мікалай Юр'евіч! Быў прыемна ўражаны сённяшнім мерапрыемствам і хацеў бы выказаць словы падзякі ўсім арганізатарам! Добра падабранае месца ў спалучэнні з класічнай музыкай стварылі цудоўную, цёплую атмасферу! Такія сустрэчы натхняюць на новыя дасягненні на карысць нашай Радзімы! Яшчэ раз вялікі дзякуй, будзем і далей крочыць да новых АЛІМПАЎ пры падтрымцы школы і раёна!"
#адукацыяЛенінскага
#якасць_адукацыі

🕊 Шчырыя словы падзякі за арганізацыю ўрачыстага мерапрыемства #Ленінскі_Алімп_2024 і рэалізацыю творчых задумак і ідэй — Аліне СЯРГЕЙЧЫК, галоўнаму спецыялісту ўпраўлення па адукацыі, дырэктарам устаноў адукацыі Алесі ЗЯНЕВІЧ, Таццяне ВАЛАДКЕВІЧ, Святлане МУСІЛОВІЧ, Дзмітрыю БЯКЦЯШКІНУ, Наталлі МАЛЯРЭВІЧ.
Образование.Ленинский.Минск
📚БЕЛОРУССКОЕ ОБРАЗОВАНИЕ. В чем миссия и уникальность — смотрите «Со знаком качеСТВа» ✔️Что могут белорусские школьники? ✔️Как стать студентом? ✔️И почему учиться никогда не поздно? 🔴 НЕ ПРОПУСТИТЕ новую серию «Со знаком качеСТВа» 20 июня в 18:45 на СТВ.
📊 Сапраўдная #якасць_адукацыі! Вынік экзаменаў 4️⃣0️⃣0️⃣ балаў.

🧑‍🎓Марк КОДЗЕНЕЎ, выпускнік гімназіі √•1, пераможца заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура", уладальнік 💯-бальных сертыфікатаў ЦТ па матэматыцы, англійскай мове, мае 💯 балаў за дыплом  першай ступені на алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры ды 💯 балаў за атэстат.

Марк не толькі бліскуча вучыўся, але і як член БРСМ прымаў актыўны удзел у грамадска значных мерапрыемствах, удзельнічаў у літаратурна-гістарычных дыялогах, быў удзельнікам Рэспубліканскага апошняга званка ў Брэсце.
#выпускнік_2024💯
#адукацыяЛенінскага
🕊Наш гонар і павага Марку і яго настаўнікам!
🔢 (98 * 3) + 100 = ?

Адказ на гэтае пытанне дакладна ведае Ілья ВАЛЫНЕЦ, выпускнік профільнага класа сярэдняй школы №111 імя Міхала Каснерыка.


Па выніках ЦЭ і ЦТ ён атрымаў тры сертыфікаты па 98 балаў. Сярэдні бал атэстата Ільі — 10.

🔝Дасягнуць высокіх вынікаў на ЦЭ і ЦТ дапамаглі Святлана ПРАТАСЕВІЧ — дырэктар школыі настаўнік фізікі, Мікалай КУРЫЛОВІЧ — настаўнік беларускай мовы, Ніна КАЛЯДА — настаўнік матэматыкі.

"Ілья ўпэўнены, што дабрыня, удзячнасць і любоў да сваёй Радзімы🇧🇾 — галоўныя законы чалавецтва!" ганарыцца выпускніком  яго класны кіраўнік Мікалай КУРЫЛОВІЧ.

Жадаем Ільі шчасця і поспехаў!
#выпускнік_2024💯
#якасць_адукацыі
#адукацыяЛенінскага