Образование.Ленинский.Минск
4.45K subscribers
32.8K photos
2.49K videos
3.72K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
❤️💚 Мова адлюстроўвае нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, звычаі і мараль кожнага народа, адрознівае нацыю ад іншых.

💯У час сусветнай глабалізацыі, калі амаль паўсюдна адбываецца змешванне народаў і культур, паўстала праблема абароны моўнай разнастайнасці.

Зараз у свеце налічваецца больш за 6️⃣0️⃣0️⃣0️⃣ моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення.

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1️⃣9️⃣9️⃣9️⃣ годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Першапачаткова з ініцыятывай свята роднай мовы выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года загінулі 5️⃣ студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Галоўная мэта свята – захаванне і падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

🎶 Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.
              © Францыск Скарына
#родная_мова
#па_беларуску
#школьны_каляндар📅
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📖🌾 Да Дня роднай мовы вучні школы 153 А.К.Талая спыталі ў настаўнікаў, вучняў і бацькоў:
"Ці трэба вывучаць родную мову і чаму?"
📽️ Якія адказы яны атрымалі, глядзім у відэа.
#па_беларуску
#люблю_Беларусь
#родная_мова❤️💚
☀️🕊Напярэдадні дня роднай  мовы ў гімназіі N 28 сумесна са студэнтамі факультэта пачатковай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка прайшла квэст-гульня "Зямля пад  белымі крыламі".
Гімназісты праявілі знаходлівасць і кемлівасць у словатворчасці, веданні арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы, культуры і традыцый беларускага народа.    
#родная_мова
#па_беларуску
#якасць_адукацыі❤️💚          
💫🕊На музейна-педагагічным занятку выхаванцы і бацькі 484-ага дзіцячага садка пазнаёміліся з народнымі святамі Беларусі і паспрабавалі сябе ў ролі майстроў роспісу вырабаў з гліны.
#музейная_педагогіка
#па_беларуску
#люблю_Беларусь
Образование.Ленинский.Минск
Photo
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📽 Раім да прагляду цікавае і шчырае інтэрв'ю Алесі Мікалаеўны Зяневіч, дырэктара гімназіі √•28 імя Уладзіміра Караткевіча.
#адукацыяЛенінскага
#па_беларуску🕊
Як лічбавыя тэхналогіі працуюць на карысць вучняў і павышаюць якасць адукацыі?
💥
Адказ ведаюць вучні 111-ай школы. У Дзень роднай мовы тут адбылася прэзентацыя аўтарскага інтэрактыўнага комплексу па фразеалогіі "Цуды з праявамі". Дзякуем аўтарскаму калектыву пад кіраўніцтвам Мікалая Курыловіча.
#родная_мова #па_беларуску
#якасць_адукацыі      
#АНОНС: ТЫ БУДЗЕШ ЗВІНЕЦЬ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!..🕊

🔜2 сакавіка 2024 года адбудзецца раённы конкурс рытарычнага майстэрства "Ты будзеш звінець, мая родная мова!"

У конкурсе прымуць удзел навучэнцы 8 — 10 класаў, якія прадставяць мультымедыйнае эсэ па прапанаванай тэме і прачытаюць на памяць адзін з прапанаваных твораў Аркадзя Куляшова.

💫🕊Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ею.
                             ©Якуб Колас

#родная_мова #па_беларуску
#якасць_адукацыі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☀️🕊Любімыя словы на роднай мове настаўнікаў и вучняў СШ 123.
 А якія словы на
беларускай мове падабаюцца вам? Далучайцеся!
#родная_мова #па_беларуску
#якасць_адукацыі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📖 🕊Верш Максіма Багдановіча "Санет" — з верай ў будучыню, шчаслівы лёс, духоўнае адраджэнне — чытае дырэктар сярэдняй школы √•51 Юлія Пакатаева.
❤️💚Шчырыя віншаванні з Днём роднай мовы! Чытаем вершы
#па_беларуску
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы.

Калі ласка☀️🕊

У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: “Калi ласка!..”🎶🕊
Як звiняць яны сардэчнаю струною,🎼
Праз усё жыццё iдуць са мною.

Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:
– Калi ласка, калi ласка, ў хату!
Не паспелi сесцi пры сустрэчы,
Як патэльня засквiрчэла ў печы,
Ды i чарка блiснула дарэчы.
Бульба, смажанiна i каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калi ласка!

Хлопец кажа дарагой дзяўчыне:
– Калi ласка!🌷Будзеш гаспадыняй!..
Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,
Ўсе з табой нягоды пераможам.
Гром грымiць. З нябёсамi размова:
– Калi ласка, цёплы дождж вясновы!

I не вельмi буйны i не рэдкi –
На сады, на пушчы, на палеткi,
На грыбы, на ягады, на кветкi…
☀️ Калi ласка! – наш зварот бясконцы.
Мы гаворым ранiшняму сонцу:
– Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,
Радасцю аблашчы нашы твары,
Ты ўзнiмi з сабою нашы мары!

– Калi ласка!.. – нашай роднай мовы
Шчырыя i ветлiвыя словы.
©Пятрусь Броўка

#па_беларуску❤️💚