Образование.Ленинский.Минск
3.1K subscribers
29.7K photos
2.2K videos
4 files
3.22K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
📚 КУФАР ДЗIЦЯЧЫХ КНIГ

Як суверэнная дзяржава, Рэспубліка Беларусь мае свае дзяржаўныя сімвалы -- сцяг, герб i гімн. Шмат рэчаў i мясцiн сiмвалiзуюць нашу краiну ў
свеце. Паважаныя падпісчыкі, раім разам з дзецьмі прачытаць і разгледзець не зусiм дзiцячую, хутчэй сямейную, i вельмi цiкавую кнігу 📕"Сімвалы Беларусi"

❤️💚 БЕЛАРУСЬ -- КРАIНА НАШАЙ БУДУЧЫНI: #ЧЫТАЕМ_З_ДЗЕЦЬМI

Зямля з блакiтнымi вачамi --
Раздолле рэчак i лугоў!
Тут называюць Васiлькамi
На Беларусi хлапчукоў
...
©Эдзi Агняцвет
#куфар_дзіцячых_кніг
#люблючытаць
Пашана да сiмвалаў краiны -- гэта магчымасць замацаваць гiстарычную памяць. Пачынаючы з 1917 года ў Беларусі неаднаразова змянялiся выявы дзяржаўнага сцяга і герба. Аднак, усе варыянты мелі падобную аснову, што дазваляе казаць пра іх гістарычную пераемнасць🇧🇾
#Канстытуцыя_рэферэндум
🏛🍃📖 Раскрыем сакрэт. У Мінску ёсць дзіўнае і чароўнае месца — музей беларускага песняра Якуба Коласа, дзе вас шчыра чакаюць усёй сям'ёй. А вавёрачка Ядвіся з цікавасцю будзе назіраць, як вы знаёміцеся з таямніцамі дома паэта.
#музейная_педагогіка
#лета_2023
#люблючытаць
📖🍃У КАДРЫ. Навучэнцы Ленінскага раёна прыйшлі ў госці да Якуба Коласа.
Образование.Ленинский.Минск
📖🍃🔥ВАСІЛЬ БЫКАЎ — пісьменнік, які пасталеў на вайне, які расказаў пра чалавека і вайну проста, ёмка, таленавіта і праўдзіва. Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года на Віцебшчыне. Біяграфічныя факты: ✔️авалодваў прафесіямі мастака і скульптара, любіў фатаграфаваць🎨;…
🔝📖 Чытаем разам аповесць Васіля Быкава "Альпійская балада" , глядзім кінастужку 📽

... Яе завуць Джулія, яна італьянка з Неапаля. Год назад, летам сорак чацвёртага, у час бамбёжкі саюзнай авіяцыяй размешчанага ў Аўстрыі ваеннага завода, яна ўцякла ў Альпы.
Пасля адзінокага блукання ў гарах сустрэла рускага ваеннапалоннага, які таксама ўцёк з канцлагера, і яны пайшлі разам.
Спачатку ён не хацеў браць яе з сабою, бо прабіраўся на Усход, бліжэй да фронту, яна ж хацела на радзіму, у Італію, адкуль была вывезена пасля падаўлення паўстання ў Неапалі і кінута ў нямецкі канцлагер.
Некалькі дзён яны праблукалі ў гарах, перайшлі заснежаны горны хрыбет і аднойчы ў туманную раніцу наткнуліся на паліцэйскую засаду. Яе схапілі і зноў кінулі ў лагер, а што здарылася з Іванам, яна не ведае. Але яна вельмі спадзявалася, што ён быў шчаслівейшы, прабраўся на фронт і цяпер разам з Чырвонай Арміяй зноў прыйшоў у Аўстрыю.


#прачытанне
#люблючытаць

📖🎶 Аўдыёкніга тут. Кранае за душу...