КРОПКА
531 subscribers
1.03K photos
8 videos
724 links
Тбілісі 🤍❤️🤍
Download Telegram
👍4
🌿Цёплая вясновая прывітанка!

Запрашаем гэтым тыднем на новыя сустрэчы:

🐲Панядзелак 01.05 19:00
«Мова нанова» (18+)
Тэма сустрэчы «Казкі»
Наш госць - Леанід Аўдзей-Жыгуноў,
вакаліст гурта «Адарвірог»
Рэгістрацыя праз гугл-форму

📸Аўторак 02.05 19:00
Сустрэча з аўтарам фотакнігі «Плошча Перамен»
Яўгенам Атцецкім (18+)
Тэма: новы праект «Under Attack»
Рэгістрацыя тут

🗣Серада 03.05 19:00
Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)
Запіс праз апытанку

🐶Чацвер 04.05 19:00
Кінапрагляд анімацыі  «Востраў сабак» (18+)
з абмеркаваннем
Запіс праз форму

🩹Пятніца 05.05 17:00
«Побытавая медыцына і
першая дапамога для не дактароў» (18+)

Лекцыя з адказамі на вашыя пытанні
Запіс праз форму

👨‍👩‍👧‍👦 Субота 06.05 12:00-19:00
Вясновы
кірмаш + своп
Завітайце
ўсёй сям'ёй!

🇪🇺Нядзеля 07.05 12:00
English speaking club (18+)
Запіс да @kropkawork

🧶Нядзеля 07.05 14:00
Вязальны клуб (18+)
Запіс да @katrina_happy

📚Нядзеля 07.05 16:30
Кніжны нон-фікшн клуб (18+)
Абмяркоўваем твор В.Марціновіча «Ноч»
Запіс да @jediscajedisrien
👍4
📍Побытавая медыцына: лекцыя пра першую дапамогу

Распачынаецца сезон адпачынку. Надвор'е спрыяе хайкінгам і  вандроўкам. Гэта НЕстандартная лекцыя аб першай дапамозе можа дапамагчы вам у складаных, хоць і малаверагодных, сітуацыях.

Падчас лекцыі вы даведаецеся:

🩹 Што павінна быць у хатняй аптэчцы і якія лекі браць з сабой у адпачынак;
💊 Пра карысныя і бессэнсоўныя безрэцэптурныя лекі;
🩸 Як і чым зручна апрацоўваць раны ў хатніх умовах;
🚑 У якіх сітуацыях магчыма здолець самім, а дзе ўжо патрэбна звяртацца да доктара;
🐍 Пра тыя пытанні першай дапамогі, з якімі вы рэальна можаце сутыкнуцца: апёкі, атручванні, алергіі, ядавітыя змеі і насякомыя і інш.;
⁉️ Адказы на вашыя пытанні.

Спікерка Кіра Паўлава, доктар-біяхімік, генэтык, медыцынскі саветнік некалькіх міжнародных лабараторый, сертыфіцыраваны доктар даўрачэбнай дапамогі ў турыстскіх паходах.

Мова сустрэчы – руская і беларуская.

Рэгістрацыя праз форму.

🔖 Удзел вольны
📆 5 траўня, 17:0019:00
🏛 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем)
👍6
👠🩳👛 СВОП-вечарына на Кірмашы ў Кропцы

СВОП
- гэта цудоўная магчымасць пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў і падарыць ім другое жыццё.

Прапануем вам вызваліць ў сваёй шафе больш месца для новага і пашукаць яго ў "Скрыні рэчаў" - магчыма нешта прыйдзецца вам даспадобы😉

Што можна прыносіць: адзенне, абутак, кнігі, цацкі, посуд, упрыгожванні, аксэсуары, побытавыя рэчы - у добрым стане, чыстае, не ірванае.

Вы можаце завітваць на своп ў любы час з 12:00 да 19:00. Аднак асноўныя актыўнасці адбудуцца 🕘 а 14:00, а 16:00 ды а 18:00 гадзіне.

🗣Мы прапануем вам распавесці цікавосткі, якія могуць быць звязаны з вашай улюбёнай кашуляй ці брошкай - як кажуць, добрая гісторыя ўсё робіць значна цікавей! Гэта можна будзе зрабіць самастойна ці з дапамогай нашага вядоўцы.

Далучайцеся да беларускай своп-суполкі Тбілісі і сачыце за навінамі!

🗓субота 06 траўня, 12:00-19:00
📍Прастора «‎Кропка», Амаглеба 1,Тбілісі 

Мерапрыемства прыязнае для дзяцей, таму завітвайце ўсёй сям’ёй! 👨‍👩‍👧‍👦
6👍4🔥1
📍Практыка супольнага малявання: DYI стыкеры

Празрыстая плёнка, чорны маркер і вашыя ідэі!

Сумеснае маляванне - добры спосаб пакамунікаваць з аднадумцамі і зняць напружанне. Напрыканцы сустрэчы вы атрымаеце свае асаблівыя, непаўторныя налепкі, якія добра будуць глядзецца на светлай паверхні.

Атрымаецца ва ўсіх!
Спецыяльных навыкаў не трэба!

🎨Матэрыялы для майстар-класа забяспечваюцца вядоўцай.

🔖Удзел вольны. Запіс у @korepandiss

📆 8 траўня 13:00 -14:30
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
2
2
🌼Травеньская рознакаляровая прывітанка!

Запрашаем у Кропку на гэтым тыдні:

Панядзелак 08.05 13:00
Практыка сумеснага малявання:
DYI стыкеры (18+)
Запіс да @korepandiss

🗣Серада 10.05 19:00
Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)
Запіс тут

🇪🇺Нядзеля 14.05 15:00
English speaking club (18+)
Запіс да @kropkawork

🎞Нядзеля 14.05 17:00
Кінапрагляд анімэ (з беларускімі
субтытрамі)
«RE:Пінгвін-барабан» Фільм першы (16+)
Запіс праз гугл-форму
🚇Жылі сабе разам два браты й сястра, ды аднойчы сястра памерла… Але яе дзівосным чынам вярнула да жыцця сувенірная шапка ў выглядзе галавы пінгвіна. Здаецца, можна радавацца — аднак цяпер у сястру ўсяліўся нахабны дух, які ў адплату за яе жыццё патрабуе тое-не-ведаю-што. Так пачынаецца гэтая гісторыя… ці не? Ці ўсё пачалося раней, у злавесны дзень 1995 году, з іншай дзяўчынкі, ад якой застаўся толькі дзённік?..

🎬Правакатыўны «Пінгвін-Барабан» Куніхіка Ікухары ўзварухнуў японскую ТВ-аўдыторыю ў 2011 г., а праз 10 год вярнуўся, перароблены для кінапаказу. Гэтым разам мы паглядзім першы з двух фільмаў, а перад тым трохі пагаворым пра будызм і літаратуру, каб зразумець асноўны канфлікт фільма.

🔉Мова паказу: японская з беларускімі субцітрамі (пераклад зроблены ў Тбілісі й дэманструецца ўпершыню)

🔖Удзел вольны, запіс праз форму
📆 14 траўня 17:00-20:00
🏛 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
7👍1🤩1
📍Вызваляем мысленне
14 траўня – дзень народзінаў палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, беларускага філосафа і метадолага. Другі год запар ён сустракае дзень народзінаў у турме.

🔻 Што такое грамадзянская супольнасць?
🔻 Ці можа грамадзянская супольнасць уплываць на тыя працэсы, якія адбываюцца ў краіне?
🔻 Кім нам трэба стаць, каб супрацьстаяць пагрозам і адказваць на выклікі?

Запрашаем тых, хто таксама шукае адказы на гэтыя пытанні, памяняцца думкамі і меркаваннямі ў міні фармаце Аспен-семінара.

Вядоўца - Іна Жызнеўская, актывістка ГА "Экадом"

Перад удзелам прапануем прачытаць частку «Мужнасць мець уласную думку» з кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Воля і мысленне: эсэ пра грамадзянскую супольнасць».

Задаць пытанні і запісацца да ўдзелу можна праз вядоўцу

🔖Удзел вольны
📆 16 траўня 19.00-20.30
🏛 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
7👍3
📍Вечар недарэчных пытанняў

Хто такія небінарныя людзі? Што значыць квір? Як звяртацца да трансгендэрных людзей? Чаму правы ЛГБТК+ людзей - гэта правы ўсіх?

У гэтую сераду ў форме ананімных пытанняў мы абмяркуем усё, што вы хацелі даведацца, але баяліся спытаць пра ЛГБТК+, а таксама згуляем у ролевую гульню. Мы правядзем час карысна і ў супер-сяброўскай атмасферы, далучайцеся 🙌

Сустрэчу праводзіць ініцыятыва «Гэта Окей», а менавіта Дар'я і Оля – актывісткі і трэнеркі нефармальнай адукацыі.

Рэістрацыя на сустрэчу.

🔖 Удзел бясплатны,
📆 17 траўня 19.00 - 21.00
📖 Мова сустрэчы: беларуская і руская
🏛 Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас адправім усім зарэгістраваным)

#ГэтаОкей #ItsOk
10🔥1
🌈Запрашаем выйсці з дому пасля даждлівых дзён і сустрэцца гэтым тыднем на мерапрыемствах у Кропцы:

📝Аўторак 16.05 19:00
«Воля і мысленне»
Чытанне
тэкстаў палітзняволенага
філосафа Уладзіміра Мацкевіча (18+)
Запіс да @BasyaPantafleva

⁉️Серада 17.05 19:00
Вечар недарэчных пытанняў (18+)
Запіс праз гугл-форму

Чацвер 18.05 19:00
Гістарычны клуб (18+)
«Пахне чабор! Пахне вечна!»
Гісторыя супраціву палітычнаму
пераследу ў Беларусі ад старажытнасці да сучаснасці.
Запіс праз форму

🔬Пятніца 19.05 17:00
«Сучасныя рэпрадукцыйныя тэхналогіі»
Лекцыя ў межах сустрэчы фем-гуртка АБФ з адказамі на вашыя пытанні (18+)
Запіс праз форму

☀️Субота 20.05 12:00
Сустрэча фотаклуба з практычнымі заняткамі
Тэма «Натуральнае асвятленне
падчас мабільнай здымкі» (18+)
Запіс праз форму

🇬🇪Субота 20.05 15:00
Грузінская мова: вучым разам
Распачынаем новы гурток для пачаткоўцаў (18+)
Запіс да @ghoul_tat

🇬🇧Нядзеля 21.05 14:00
English speaking club (18+)
Запіс да @kropkawork
9👍1
Вы ведаеце, што штучная матка ўжо існуе? А генетычнае выпраўленне эмбрыёнаў ужо магчыма! Але ці правільна?

Абмяркуем у пятніцу на лекцыі Кіры Паўлавай - доктара-біяхіміка, генэтыка, медыцынскага саветніка некалькіх міжнародных лабараторый.

Размова пойдзе пра тэхналогіі бліжэйшай будучыні ў рэпрадуктыўнай медыцыне:

🧬як праверыць гены плода толькі па аналізе крыві маці

🧬ЭКА - як працуе і як павысіць верагоднасць цяжарнасці

🧬што рабіць пры рызыцы генетычных адхілаў

🧬навошта замарожваць яйцаклеткі і эмбрыён

Мова сустрэчы – руская і беларуская.

🔖Удзел вольны. Запіс праз форму.

📆 19 траўня, 17:00-19:00
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
🔥142
📍Запрашаем вас на чарговую сустрэчу фотаклуба, якая будзе складацца з дзвюх частак.

🔆На тэарэтычнай частцы мы разгледзім розныя выгляды натуральнага асвятлення і спосабы здымкі з імі ў памяшканні і на вуліцы. Потым пяройдзем да практычнай часткі, дзе зможам адпрацаваць атрыманыя веды.

📱Каб зрабіць сустрэчу больш карыснай для ўдзельні_ц, на практычнай частцы будзем вучыцца рабіць фатаграфіі, якія вы зможаце скарыстаць у сваіх сацсетках ці асабістым архіве. Таму падумайце загадзя, якія здымкі вы хацелі б атрымаць.

Прыходзьце на сустрэчу з патрэбным вам рэквізітам і гатоўнасцю здымаць і здымацца (заўсёды можна фатаграфаваць коцікаў😺, калі адсутнічае жаданне патрапіць у кадр), каб мы змаглі разам стварыць прыгожыя і значныя фота.

🔖Удзел вольны, форма запісу для ўдзелу
📆 20 траўня 12.00-14.00
🏛 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
👍5
📍Заўтра ўвечары запрашаем на размову пра тое, што не сустрэнеш у падручніках: гісторыя супраціву палітычнаму пераследу ў Беларусі ад старажытнасці да сучаснасці.

Палітычны пераслед, рэпрэсіі, палітвязні - гэтыя гістарычныя з'явы наўпрост ўвайшлі ў існаванне нашай краіны. Але не ўпершыню. І не абмяжоўваліся толькі апошнімі двума стагоддзямі.

Падчас сустрэчы будзе магчымасць паглядзець гісторыю занатаванага палітычнага пераследу і даведацца, як давалі яму рады нашыя продкі. Магчыма, нават штосьці ўзяць для сучаснасці.

Мерапрыемства складаецца з дзвюх частак - лекцыі і інтэрактыўнай гульні.

Вядоўца
Раман Калугін - выкладчык гісторыі Беларусі.

🔖Удзел вольны. Запіс праз форму.

📆 18 траўня, 19:00-21:00
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
7👍4
Паштоўкі палітвязням

💌З нагоды дня салідарнасці з палітзняволенымі збіраемся разам, каб падпісаць паштоўкі ды напісаць лісты адважным людзям за краты.

📮Лісты і паштоўкі адныя з тых рэчаў, якія дапамагаюць палітвязням трымацца. Давайце яшчэ раз нагадаем, што мы не перагарнулі старонку, што мы памятаем пра іх.

📨На імпрэзе распавядзем вам пра што і як лепш пісаць. Паштоўкі будуць у наяўнасці, таксама можна прыносіць свае.

🗓Калі: 21 траўня (нядзеля)
🕖Пачатак: 16:00
📍Дзе: район Плошчы Свабоды (дакладны адрас месца дашлем пасля рэгістрацыі праз форму)

На іпрэзе можна будзе пакінуць donation палітвязням
11
Запрашаем жадаючых на гурток грузінскай мовы з нуля.

Разам мы будзем асвойваць асновы граматыкі грузінскай мовы, вывучаць алфавіт, фразы і граматыку.

🙃Паспрабуем разабрацца, у чым розніца паміж двума "т" і трыма "к".

Сустрэчы ў фармаце "роўн_ая навучае "роўн_ую". Гэта азначае, што кожн_ая зможа зрабіць унёсак у развіццё гуртка.

🔖 Уваход вольны
📆 20 траўня 15.00 - 16.00
📖 Мова сустрэчы: беларуская, руская
👥 Рэгістрацыя ў @ghoul_tat
🏛 Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды
🔥9
🌈 17 траўня ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. Мы сумесна з ініцыятывай “Гэта Окей” хочам нагадаць пра важнасць правоў чалавека для ўсіх людзей

💫 Правы ЛГБТК+ азначаюць правы, якія ёсць ува ўсіх людзей, незалежна ад іх сэксуальнай арыентацыі, гендэрнай ідэнтычнасці ці самавыяўлення. Гэтая фраза падкрэслівае ўніверсальнасць і раўнапраўе ўсіх людзей, у тым ліку прадстаўніц і прадстаўнікоў ЛГБТК+ супольнасці. Правы ЛГБТК+ выцякаюць з гэтага прынцыпу і ўключаюць такія асноўныя правы, як права на жыццё, свабоду ад гвалту, свабоду ад дыскрымінацыі, свабоду выказвання і свабоду сходаў.

💫 Такім чынам, правы ЛГБТК+ — гэта не асаблівыя або прывілеяваныя правы, а ўсяго толькі зацвярджэнне неад'емнага права кожнага чалавека на роўнасць, свабоду і абарону ад дыскрымінацыі, незалежна ад іх сэксуальнай арыентацыі або гендэрнай ідэнтычнасці.
❤‍🔥168👍1
👾 Анансуем новы прадукт, распрацаваны з удзелам беларускай праваахоўчай арганізацыі Lawtrend - юрыдычны telegram-бот з адказамі на самыя частыя пытанні па заканадаўстве Грузіі (і Літвы) адносна:

📎 легалізацыі, падаткаабкладання, працаўладкавання фізічных асоб,

📎стварэння, рэгістрацыі, фінансавання, справаздачнасці, падаткаабкладання ІП, камерцыйных і некамерцыйных арганізацый

Захавайце сабе - @guidelines_for_foreigners_bot і звяртайцеся да яго, калі ўзнікаюць пытанні.
24