КРОПКА
531 subscribers
1.03K photos
8 videos
724 links
Тбілісі 🤍❤️🤍
Download Telegram
Беларускіх вечарын не бывае шмат! 

Запрашаем на ўтульную сустрэчу, дзе можна будзе панэтворкаць, паглядзець на новую беларускую бібліятэку ў самым сэрцы Тбілісі, абраць сабе кнігу па душы, а таксама паспяваць самыя любімыя песні пад гітару.

Галоўная падзея вечара — спецыяльна падрыхтаваны літаратурны квіз 🎉

Забівайце ў каляндар, чакаем вас!

📆 Калі: 27 кастрычніка (панядзелак)
🕔 Пачатак: 19:00. Квіз а 20:00
📍 Дзе: ItakaBooks

Уваход вольны, але будзем вельмі рады данатам на развіццё бібліятэкі і новыя кнігі 😀
8
Новая сустрэча кніжнага клуба

📖 Тэма: Абмеркаванне твора Югасі Каляды "Перамена месцаў"

📅 Дата: 5 лістапада (серада)
🕖 Час: 19:00-21:00
📍 Месца: Itaka Books

📌 Уваход вольны, але патрэбны запіс праз форму.
3
Адкрыццё выставы гібрыднага мастацтва "Эфект уплыву"

Гэтая выстава – вынік двухтыднёвай гібрыднай рэзідэнцыі і дыялогу паміж маста:чкамі з Беларусі і Грузіі.

Маста:чкі становяцца творчымі намадaмі і біацэнтрычнымі агентамі, выкарыстоўваючы мастацтва для даследавання сувязяў і ўзаемаўплываў паміж чалавекам і нечалавечым, паміж прыроднымі і гарадскімі ландшафтамі, а таксама паміж тэхналогіямі і разнастайнымі біацэназамі, касмалогіямі і міфамі, лічбавымі і карэннымі сістэмамі.

Прадстаўленыя работы вызначаюць кірунак, а мастакі выступаюць як праваднікі і даследчыкі складаных узаемадзеянняў.

📍 The National Trust of Georgia

💥 Адкрыццё: 31 кастрычніка (пятніца), 19:00

🗓 Уся выстава праходзіць з 31 кастрычніка – па 5 лістапада 2025

Куратар: @bazinato 
Арганізатары: @art.yard.community
7
Swap Party 💅🏻

Вечарына замест Чорнай Пятніцы, дзе можна не набываць са зніжкай, а ўзяць бясплатна!

💃🏼 Прыносьце вопратку і абутак, які вы больш не носіце, і забярыце дадому нешта новае для сябе.

📍 Vintage Shop Vintylator (раён ст. метро Marjanishvili)

🗓️ 28 лістапада (пятніца), 19:00–22:00
👍6
Outdoor-трэнінг "Што я хачу?"

Трэнінг пра тое, як вызначаць свае патрэбы, аддзяляць іх ад чужых і дзейнічаць у адпаведнасці з імі.

Гэты трэнінг для цябе, калі:

🌱 бывае складана пачуць свае патрэбы і зразумець, што важна менавіта табе;
🌱 не заўсёды атрымліваецца планаваць жыццё ў адпаведнасці з унутранымі патрэбамі;
🌱 цяжка адказаць на пытанне "чаго я сапраўды хачу?";
🌱 ты адчуваеш, што не жывеш сваё жыццё на 100%.

Падчас трэнінгу мы будзем шукаць адказы на гэтыя пытанні і сфармуем план дзеянняў.

📆 Даты трэнінгу:

13-14 снежня — афлайн
17 і 20 снежня — анлайн а 19:00

З праграмай і ўсімі дэталямі трэнінгу можна азнаёміцца тут.

Пасля запаўнення гэтай анкеты мы звяжамся з табой і вышлем дадзеныя аб аплаце ўдзелу. Заяўкі прымаюцца да 10 снежня ўключна.

Мы ў Instagram. І дзякуй за давер!
❤‍🔥8
Майстар-клас па вышыўцы ад Марышкі

Словы "беларускі трыкатаж ад Світанку" вам пра нешта кажуць? А як яго можна палепшыць — вышыць "зорку" на баваўняных майтках рэтра-крою. Гэта натуральнасць, утульнасць і камфорт, а з вашай вышыўкай — абярэг. Вы зможаце вышыць такую бялізну для сябе або ў падарунак камусьці. Колеры: белы, чорны, бэжавы. 

Марышка навучыць вышываць, дапаможа на ўсім шляху — або, калі захочаце, не будзе замінаць увесь час. Усе неабходныя матэрыялы выдасць. Кавай, гарбатай і віном сагрэе!

📆 27 снежня (субота) а 12:00
📍 Art studio MUSE, Тбілісі

💰 Кошт — 70 лары

Калі захочаце свой уласны сімвал — можна! Тады з вас 100 лары.

Колькасць месцаў і памераў абмежаваная. Для запісу пішыце ў дырэкт.
🔥6
Закрыты паказ дакументальнай стужкі “Паміж домам і сабой”

Фільм, у якім распавядаецца пра лёс квір-персон з Беларусі, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі пасля 2020 года.

Кінастужка стала вынікам вялікай сумеснай працы, праведзенай камандай “Прававой ініцыятывы” і прадстаўнікоў ЛГБТК+ супольнасці.

📆 19 снежня (пятніца) 19:30
❗️Мы паклапаціліся пра бяспеку, таму дакладны адрас паведамім у асабістыя кожнаму_ай зарэгістраванаму_ай.

Рэгістрацыя на паказ абавязковая!
7
Здымкі святочнага выпуску праекта "Умоўна геніяльнае шоу"!

📚 "Умоўна геніяльнае шоу" — гэта фармат, у якім смешныя адказы каштуюць амаль столькі жа, як і правільныя. Шоу, у якім вы трошкі больш даведаецеся пра Беларусь. І шоу, якое мы лічым умоўна геніяльным!

Гэтым разам здымаем і напаўняемся духам Калядаў і Новага года!

📅 20 снежня (субота)
🕠 Збор гасцей: 16:00
📍 Speakeasy
💸 Уваход: любы данат

Для браніравання пішыце ў TG: @umounyja
5🥰3
Перадсвяточны беларускамоўны нэтворкінг 🌟

🎄 Звярніце ўвагу, гэта будзе апошні ў гэтым годзе нэтворкінг. Вас чакаюць знаёмствы, цікавыя гутаркі, вясёлая гульня і латарэя — будзем ствараць утульны святочны настрой разам! 

❄️ Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі.

🗯 Мова сустрэчы — беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг — гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца.

☕️ У какавашнай падчас нэтворкінга можна замовіць смачную ежу, а таксама алкагольныя і безалкагольныя напоі.

🎉 На afterparty будзем гуляць у карткавыя настолкі ("Дым культуры", "Я ніколі не... у Менску/у Беларусі") ды абмяркоўваць усе цікавыя тэмы года ва ўтульнай кампаніі!

🕖 Калі: 24.12 (серада) 20:00
📍 Месца: But First Cacao
💰 free donation 

Удзел па рэгістрацыі ў апытанцы суполкі
4🎉1
Фінальны шпацыр года ад Тбіліскага клуба інтравертаў

Едзем ва Удабна, адкуль пройдзем скрозь усю пустыню Гарэджы да вёскі Сатапле. Паход на вайбах — арыентуемся на трэк, але ідзём так, як нам будзе цікава.

📆 27.12 (субота), выезд а 9-й.

☀️ 2...7°, без ападкаў.
🚙 Ехаць гадзіну.
Хайк з прывалам: 7 – 8 гадзін.
💰 Трансфер: 40/60 лары з чалавека – у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў (больш людзей – менш кошт).

☎️ Дадатковыя пытанні задаваць сюды.

Удзел: данат. Далучацца праз форму 🌟
🔥41
Спадарства, новая рубрыка на канале!

Кожныя два тыдні вашай увазе будуць прадстаўлены настольныя гульні па-беларуску, якія вы можаце знайсці на адмысловых палічках у барах 5327° і D22

#гульнятэка — "Тутэйшыя"

Уявіце, што межы часу сцерліся, і выбітныя беларусы розных часоў апынуліся ў ХХІ стагоддзі. Што яны ўбачылі і як адрэагавалі? Як прымянілі свой талент і раскрылі свой характар? Усё гэта давядзецца вырашаць вам! 
Аднак час гуляе злыя жарты, і ў некаторых Персанажаў з’явіліся двайнікі, якіх трэба тэрмінова адшукаць. А можа двайнік гэта вы? Як не выдаць сябе, калі ваша натура імкнецца зрабіць усё па-звыкламу...

🗝 У настольнай гульні вам давядзецца ў ролі знакамітага беларуса адказваць на каверзныя пытанні і адначасова спрабаваць вылічыць, хто з гульцоў з’яўляецца вашым двайніком. Вы сустрэнеце 50 выбітных беларусаў розных часоў і зможаце пабыць у ролі кожнага.

🙋🙋‍♀ У "Тутэйшых" можна згуляць і па правілах добра вядомай гульні "Хто я!". 

Гуляйма разам!
13🔥1
Кіно па-беларуску з Тбіліскім клубам інтравертаў

У праграме чорная камедыя чылійскага рэжысёра Пабла Лараіна "Граф" (El Conde, 2023) у беларускай агучцы на вялікім экране ў асобнай утульнай прасторы.

Пра кінастужку:

Сірата Клод Пінаш 20 гадоў пражыў у парыжскім прытулку, вырас і стаў афіцэрам арміі Людовіка XVI. Таксама малады чалавек быў вампірам і па начах папіваў кроў куртызанак, а калі грымнула Вялікая французская рэвалюцыя, сфальсіфікаваў уласную смерць і стаў лютым барацьбітом з рэвалюцыянерамі ўсіх масцяў. Ён пабываў у многіх краінах і праз гады асеў у Чылі, дзе ўзяў сабе імя Аўгуста Піначэты.

🗓 Калі: 14 студзеня (серада)
📍 Дзе: Chveni Bari каля Філармоніі
🕰 Дзверы з 18-й
📺 Прагляд: 20⁰⁰ – 22⁰⁰

Удзел вольны. Запісвайцеся праз паведамленні, каб заняць месца 🌟
8🔥3
Разміначны шпацыр ад Тбіліскага клуба інтравертаў

Запрашаем ў цясніну Тана, каб паглядзець на заледзянелы BIISI WATERFALL. Нас чакае кароткі хайк па снежнай сцежцы ўздоўж ракі і прыгожы вадаспад, што ператварыўся на зіму ў лёд. Зладзім каля яго прывал, аблазім наваколле, ды назад.

📆 17.01 (субота), выезд а 10-й.
🚙 Ехаць 2 гадзіны.

🌨 -6...-2°, воблачна, магчымы снег.
☃️ Павольны паход з прывалам: 3~5 гадзін.
💰 Трансфер: 60...40 лары з чалавека – у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў (больш людзей – менш кошт).

☎️ Дадатковыя дэталі: @intraviert.

Удзел: данат. Далучацца праз форму 🌟
33
Продаж бізнесу — салон-цырульня Kudzierki 

У сувязі з пераездам шукаем новага ўладальніка

Спецыялізаваны салон для кучаравых людзей адзіны ў Грузіі — гэта ўстойлівы нішавы бізнес, папулярны ва ўсім свеце!

• Тбілісі, вул. Ганны Паліткоўскай, 3/26
• плошча 74 кв. м.
• арэнда 700$
 
Асноўныя лічбы (пры загрузцы ў 42%): 
• абарот за апошні год: 238 000 лары (88 000$) 
• прыбытак за апошні год: 40 200 лары (15 000$)
• салон больш за тры гады працуе практычна без рэкламы
• фіксаваны падатак за працоўныя месцы + падатак з продажу тавараў

Бізнес уключае:
• каманда спецыялістаў
• брэнд-платформу з усімі сацсеткамі
• наладжаныя бізнес-працэсы
• абсталяванне і прафесійная касметыка
• база кліентаў і іх давер брэнду

Перавагі:
• унікальнасць паслуг: ніша "толькі для кучаравых"
адсутнасць канкурэнцыі на рынку
• высокі сярэдні чэк
• стабільная кліенцкая база і добрыя водгукі
• поўная акупнасць за 2 гады (ці нават хутчэй пры большай загрузцы)

Кошт: 28 000$ 

За падрабязнасцямі @kudzierka
+995595950817 (Паліна)
🙏41😢1
⚜️ Гістарычная гульня "Шляхта"

#гульнятэка

⚔️ Вы станеце шляхціцам або шляхцянкай, каб будаваць уласны лёс у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Развівайце свае здольнасці, здабывайце апякунства выбітных гістарычных асоб, змагайцеся з праціўнікамі. Час давесці, хто варты сапраўднай шляхетнасці.

У гульні вас чакаюць:
🔸90 картак развіцця для стратэгіі і росту
🔸10 картак шляхціцаў і шляхцянак з унікальнымі магчымасцямі
🔸5 фішак «Карона» сімвал шляхетнасці
🔸8 фішак «Сякера» вайсковае майстэрства
🔸8 фішак «Крыж» рэлігійнасць
🔸8 фішак «Птушка» дыпламатыя
🔸8 фішак «Змяя» алхімія
🔸8 фішак «Торба» заможнасць

👑 "Шляхта" — пра выбар, амбіцыі і ўладу, дзе кожнае рашэнне набліжае вас да перамогі або заняпаду.

❤️ Гэтую і іншыя гульні па-беларуску вы можаце знайсці на палічках беларускіх настолак у барах 5327° і D22.
2🔥1
Новая вандроўка ад Тбіліскага клуба інтравертаў

Паглядзець вялікае старажытнае гарадзішча BOCHORMA CASTLE. Комплекс стаіць на ўзвышшы і ўключае ў сябе некалькі замкавых пабудоў: абарончых, гаспадарчых, рэлігійных.
Прайсці да крэпасці і назад трэба будзе 3–5 км (у залежнасці ад кропкі высадкі) з наборам вышыні 300 м.
На зваротным шляху можна будзе бонусам наведаць крэпасць Ujarma.

📆 31.01 (субота), выезд а 9-й.
🚙 Ехаць гадзіну.

🌤 +4...+10°, пераменная сонечнасць.
☃️ Наведванне пабудоў: 3~4 гадзіны.
💰 Трансфер: 50...30 лары з чалавека – у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў (больш людзей – менш кошт).

☎️ Дадатковыя дэталі: @intraviert.

Удзел: данат. Далучацца праз форму 🌟
5