КРОПКА
531 subscribers
1.04K photos
8 videos
726 links
Тбілісі 🤍❤️🤍
Download Telegram
❤‍🔥1
Прывітанне, даражэнькія!

Дзякуй за ўсе вашы падарункі і ідэі! 🎁

Распачынаем новы год нашага існавання новымі мерапрыемствамі і не забываемся на тыя, што ўжо прыйшліся па сэрцу:

❤️Панядзелак 13.02 19:00
«Мова нанова» ў Тбілісі
Тэма: «Каханне і сэкс»
Запіс праз гугл-форму

👋Cерада 15.02 19:00
Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу
Запіс праз апытанку

🇬🇪Пятніца 17.02 15:00
Грузінская мова: вучым разам
Запіс праз гугл-форму

📍Субота 18.02 11:30
NEW
️Воркшоп "Кропкі над "Кропкай"
Запіс праз гугл-форму

👍Субота 18.02 17:00
NEW
️Майстармайнд-група
Запіс да @oh_chiii

🗯Нядзеля 19.02 11:30
English speaking club
Запіс да @pithecanthropuserectus

📰Нядзеля 19.02 17:00
NEW
❗️Трэнінг «Рэдагуем Вікіпедыю»
Запіс праз гугл-форму

Таксама мы плануем 25 лютага ладзіць 🌞масленічны Кірмаш, і запрашаем да ўдзелу рамес_ніц і ўсіх, хто робіць нейкі handmade ці можа прыгатаваць нешта на продаж! Пішыце ў @kropkawork - зладзім вясновае свята разам🤗
👏82
📝Воркшоп «Рэдагуем Вікіпэдыю»

Запрашаем вас на практычны занятак для ахвотных далучыцца да стварэньня Вікіпэдыі.

Ці ведалі вы, што Вікіпэдыю можа рэдагаваць любы чалавек?
Але для гэтага ёсць свае правілы і нормы. Пра самыя асноўныя з іх мы й пагаворым на воркшопе і зробім першыя крокі для таго, каб узбагаціць Вікіпэдыю ўласнымі ведамі.

Вядоўца - Ігар Іваноў, стваральнік вікіпэдыйнай суполкі ў Лёндане.

🔖Удзел вольны.
📆 19 лютага 17:00-20:00
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
Рэгістрацыя тут.

На воркшоп пажадана прынесці з сабой ноўбук ці пляншэт. Занятак будзе па-беларуску, але рэдагаваць Вікіпэдыю можна й на іншых мовах.
👍6
Клуб «Мова Нанова» у Тбілісі

🗣Тэма сустрэчы - традыцыйная беларуская лаянка.

Госць сустрэчы - Уладзіслаў Гарбацкі, сацыялінгвіст, пісьменьнік і перакладнік з Вільні.

Уладзіслаў далучыцца да сустрэчы, каб паказытаць нас сваімі знаходкамі для слоўніка нецэнзурнай лексікі🤬. Яна і багатая, і вясёлая, бо беларусы ня столькі мацюкаліся, колькі брахаліся. Дык калі ўжо брахацца, то па-беларуску!

А заадно мы спытаем Уладзіслава пра бягухаў, аўтарак і прэзідэнтак, бо ў свой час менавіта ён стварыў першую па-сапраўднаму папулярную кнігу пра аўтэнтычныя для беларускай мовы фэмінітывы, якія ўжо не здзіўляюць нас так, як дзесяць гадоў таму.

💬Падчас сустрэчы рыхтуйцеся да інтэрактыву: вас чакаюць словатворчыя гульні, сацыялінгвістычныя апытанкі, а яшчэ шмат смеху.

🔖Удзел вольны.
📆 20 лютага 19:00-21:00
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Рэгістрацыя ў гугл форме.
🔥10👍2
📍Дзень роднай мовы з выдавецтвам «Скарына»

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы❣️ Запрашаем адсвяткаваць яго чытаннем паэзіі.

Прыносьце з сабой верш на любой мове, якім бы вы хацелі падзяліцца з іншымі, а таксама прыходзьце проста паслухаць літаратурныя творы. Да ўдзелу запрашаем і дарослых, і дзяцей.👨‍👩‍👧‍👦

Таксама ў праграме:

🔺Ігар Іваноў з выдавецтва «Скарына» распавядзе пра даўнюю і багатую традыцыю беларускага кнігадруку ў Брытаніі і чаму якраз цяпер спрыяльны час ствараць беларускія кнігі.

🔻Уладзіслаў Гарбацкі, пісьменьнік і перакладнік з Вільні, распавядзе пра свае творы і пераклады, у тым ліку - нобэлеўскай ляўрэаткі Ані Эрно і Агатангела Крымскага (намінаваны на прэмію за лепшы пераклад украінскай літаратуры на замежныя мовы).

📚На вечарыне можна будзе таксама набыць кнігі выдавецтва «Скарына».

🔖Удзел вольны.
📆 21 лютага 18:30-21:00
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
Рэгістрацыя тут.
👍10🔥1
🥞Масленічны Кірмаш у Кропцы

25 лютага з 12:00 да 18:00 запрашаем завітаць на наш душэўны Кірмаш беларускіх рамеснікаў і рамесніц. Вас чакаюць:

▫️шыкоўныя бранзалеты ад Насты
🔻Aroma Cosina з эка-касметыкай ручной працы
▫️смачнае варэнне ад Дашы
🔻дызайнерскія паштоўкі і налепкі ад Кацярыны
▫️каманда Bakery 3000 з арт-прадукцыяй ад беларускіх мастакоў
🔻Parohod з беларускімі кнігамі для дзетак і дарослых
▫️FreeBelarusSimbol з беларускай сімволікай

👫А яшчэ ўпрыгожванні ручной працы і хатнія слодычы ад нашых малодшых удзель_ніц.

👚Будзе працаваць і наш своп: вы можаце прынесьці ўжо непатрэбнае вам адзенне/абутак ў «‎Скрыню рэчаў» і абраць сабе новы вобраз.

☀️Наша прастора адчынена для ўсіх жадаючых падтрымаць беларускіх майстр_ыц, пакаштаваць сонечных бліноў 🥞 і зарадзіцца добрым настроем!

Сачыце за навінамі ў канале Кропкі, плануйце наступны тыдзень у сваім нататніку 🥳:

🗓25 лютага 12:00-18:00
📍Прастора «‎Кропка»,Тбілісі

Мерапрыемства прыязнае для дзяцей, таму завітвайце ўсёй сям’ёй! 👨‍👩‍👧‍👦

#кірмаш
7👍1😁1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гарачая прывітанка ад сузаснавальніка выдавецтва «Скарына» Ігара Іванова!

Ужо заўтра ён правядзе воркшоп «Рэдагуем Вікіпедыю». Далучайцеся, каб зрабіць першыя крокі па ўзбагачэнню Вікіпэдыі ўласнымі ведамі.

📆 19 лютага 17:00-20:00
Рэгістрацыя тут.
👍8
🤝 Беларусь і Украіна - гіcтарычныя сябры?
Князь Канстанцін Астрожскі - герой украінскі ці беларускі?

Шмат спрэчак вядзецца аб гэтым апошні год на розных узроўнях, таму гістарычны клуб напярэдадні гадавіны пачатку вайны ва Украіне прапануе вам разабрацца ў гісторыі беларуска-украінскіх дачыненняў.

🔸Вядоўца:
Раман Калугін - выкладчык гісторыі Беларусі.
Мова лекцыі - беларуская.

На занятак запрашаюцца ўсе, хто цікавяцца гісторыяй. Будзе магчымасць задаць пытанні спікеру, а напрыканцы можна будзе праверыць свае веды і пагуляць у Kahoot.

📆 23 лютага 19:00-21:00
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

🔖Удзел вольны.
Запіс праз форму
👍13
👏1
☀️Масленічная прывітанка!

Гэты тыдзень прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, то прыходзьце ў Кропку - у нас будуць цікавыя госці, і вы далучайцеся:

🗣Панядзелак 20.02 19:00
«Мова нанова» ў Тбілісі
Тэма: «Традыцыйная беларуская лаянка» 18+
Запіс праз гугл-форму

❤️Аўторак 21.02 18:30
Літаратурны вечар на Дзень роднай мовы з выдавецтвам «Скарына»
Запіс праз гугл-форму

👋Cерада 22.02 19:00
Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу
Запіс праз апытанку

⚔️Чацвер 23.02 19:00
Гістарычны клуб
Тэма: «Беларусь і Украіна. Гісторыя дачыненняў»
Запіс праз форму

🇬🇪Пятніца 24.02 15:00
Грузінская мова: вучым разам
Запіс праз гугл-форму

🧶Пятніца 24.02 18:00
Вязальны клуб
Запіс да @katrina_happy

🥞Субота 25.02 12:00-18:00
Масленічны кірмаш: запрашаем павесяліцца і падтрымаць беларускіх рамеснікаў і рамесніц

👥Нядзеля 26.02 14:30
English speaking club
Запіс да @pithecanthropuserectus

📚Нядзеля 26.02 16:00
Кніжны нон-фікшн клуб
Тэма: «Каласы пад сярпом тваім» У.Караткевіч
Запіс да @jediscajedisrien

📹Нядзеля 26.02 19:00
Клуб «КінаКанапа»
«Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць» 13+
Запіс да @Yan_Niakhaichyk

🇺🇦Усе ахвяраванні, якія вы пакінеце Кропцы на гэтым тыдні, мы пералічым на гуманітарную дапамогу Украіне.
👍9😁1
🇺🇦На гэты тыдзень выпадае жудасная дата 24 лютага.  Год таму ў гэты дзень распачалося поўнамаштабнае расейскае ўварванне ва Украіну, што здавалася немагчымым у 21 стагоддзі.

Уся сума вашых ахвяраванняў, якія вы пакінеце Кропцы на працягу гэтага тыдня, будзе пералічана на гуманітарную дапамогу ўкраінкам і ўкраінцам.

Абяцаем зрабіць пра гэта справаздачны допіс.
🔥76💔3
🎬КінаКанапа: Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць.

26 лютага ў нядзелю працягваем паглыбляцца ў сусвет, які быў створаны Джоан Роулінг. Гэтым разам паспрабуем даведацца, дзе ж адшукаць Фантастычных Істот.

🪄Па прыбыцці ў Нью-Ёрк абаяльны і наіўны чараўнік Ньют Скамандэр губляе некалькі магічных стварэнняў. Гэтае здарэнне дае штуршок цэлай чарадзе хаатычных падзей у неспакойным горадзе і ставіць пад пагрозу раскрыцця патаемную магічную супольнасць!

Вас чакае ўтульная атмасфера сяброўства і папкорн🍿

Усе што трэба - гэта захапіць добры настрой ды запісацца ў форму.

🔖Удзел вольны. Абмежаванне па ўзросце 13+.
📆 26 лютага 19:00-21:00
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Глядзьмо разам кіно па-беларуску!
📍Эка-таксоўка ў Кропцы

🌱Мы ашчадна ставімся да навакольнага асяроддзя і сартуем смецце для другаснай перапрацоўкі.

У пятніцу 24 лютага аб 11 раніцы ў Кропку прыедзе эка-таксоўка

Вы таксама можаце прынесці ў чацвер ўвечары і ў пятніцу з 9 да 11 вашу рассартаваную і чыстую ♻️другасную сыравіну, альбо загадзя ўзгадніць іншы зручны час праз @kropkawork.

Парады па сартыроўцы можна і трэба пачытаць тут.
🔥102👍2
📍Масленічны кірмаш у Кропцы

Упрыгожванні ад дзвюх цудоўных Анастасій. Абедзьве прыехалі ў Тбілісі з Беларусі, і зараз у іх вырабах жывуць сапраўдныя кветкі 🌼, сабраныя па палях і лясах Грузіі, Беларусі ды іншых краін.
Яны захоўваюць у сабе цеплыню лета і сонца☀️ і стануць вашай маленькай радасцю і цудоўным падарункам блізкім.

Яшчэ больш прыгажосці можна ўбачыць у інстаграмах саміх майстрыц, таму знаёмцеся - Насця і Анастасія.

Завітвайце на наш Кірмаш ўсёй сям’ёй! 👨‍👩‍👧‍👦

🗓25 лютага 12:00-18:00
📍Прастора «‎Кропка»,Тбілісі
6❤‍🔥1
💬«Шчырыя размовы» у Кропцы

Калі: панядзелак 27 лютага 19:00-21:00

🗣«Шчырыя размовы» — гэта выдатная магчымасць пашырыць свой светапогляд, пачуць адказы на свае пытанні з першых вуснаў, знайсці новыя кантакты для супрацоўніцтва і даведацца, як стаць часткай цікавага вам праекта.

⁉️«Шчырыя размовы» праходзяць як нефармальная гутарка ў фармаце пытанне-адказ ў невялікіх групах.

Гэтым разам «Шчырыя размовы» прысвечаны сусветнаму дню НДА, і мы хочам пазнаёміць вас з людзьмі, якія займаюцца праектамі ў розных сферах, але ўсе яны працуюць на карысць беларускага грамадства.

Чытайце пра гасцей и тэмы падрабязней на выявах⬆️

🔖Удзел вольны. Абмежаванне па ўзросце 18+.
📆 27 лютага 19:00-21:00
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Калі ласка, рэгіструйцеся на івэнт, бо месцы абмежаваны.
5