КРОПКА
531 subscribers
1.03K photos
8 videos
724 links
Тбілісі 🤍❤️🤍
Download Telegram
📍Святкуем Galentine's day па-творчаму

Galentine's day — дзень напярэдадні Дня Валянціна, калі жанчыны 🙍‍♀️🙎🏼‍♀️💁🏻‍♀️святкуюць сваё сяброўства з іншымі жанчынамі.

У гэты дзень прапануем вам зрабіць міні-зіны, разважаючы на тэму каштоўнасці сябе па-за адносінамі.

Зіны — міні-часопісы, раздрукаваныя і апублікаваныя сваімі сіламі 🔰

Занятак правядуць Шура (ілюстратарка) і Даратэя (ux-райтарка). Яны раскажуць, якімі бываюць зіны і пакажуць, як зрабіць просты 8-старонкавы зін.

Заклікаем браць з сабой алоўкі, нажніцы, фламастары, а таксама карцінкі, якія вы можаце выкарыстаць для калажа 🎇

Удзел вольны.
Запіс да @tomianara

📆 12 лютага 2023
18:00 - 21:00
📍 Месца: Тбілісі, 500 метраў ад метро Плошча Свабоды (дакладны адрас дашлюць удзельнікам у асабістыя)
👍31🥰1🏆1
📍«Мова Нанова» у Тбілісі

13 лютага тэма сустрэчы - «Каханне і сэкс».

💞Напярэдадні Дня усіх закаханых паразмаўляем аб асаблівасцях нашай мовы, звязаных з пачуццямі да іншых людзей. Амаль усе беларусы ведаюць, чым адрозніваецца Любоў ад Кахання. Але якія яшчэ словы ў беларускай мове тычацца гэтых паняццяў? Даведаемся разам.

🫦 Таксама падыскутуем на вострыя пытанні: абмяркуем паліаморыю ды шлюб па разліку, а таксама новы сучасны тып адносін - situationship.

🔖Удзел вольны.
📆 13 лютага 19.00-21.00
🏛 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Рэгістрацыя праз гугл форму
12
🥳Учора Кропка адзначыла свой Дзень народзінаў - 1 год плённай працы ў Тбілісі!

Свята прайшло ў насычаным рэжыме:

📊 падвялі вынікі і падзяліліся планамі на будучыню, а таксама запусцілі інстаграм Кропкі - падпісвайцесь!

📝 пагутарылі ў фармаце “world cafe” пра эміграцыю, будучыню Беларусі і Кропкі. Намецілі новыя планы і ідэі, якія будзем абавязкова рэалізоўваць, спадзяемся - з вашай дапамогай😉

👥 пагулялі ў “Human Bingo” і ўзнагародзілі самых актыўных гасцей падаруначкамі

🎼 заспявалі любімыя беларускія песні пад гітару, пагулялі ў жартаўлівую настолку ў беларускім перакладзе

🍾🍰 пачаставаліся смачным грузінскім тортам з трускалкамі

💃🕺 А скончыўся вечар канцэртам гурта Pylai, які запаліў нашыя сэрцы.

Мы рады былі бачыць так шмат сяброў нашай прасторы🤗 Дзякуй вам за добрыя словы і падарункі - #нашшмат і мы #робімразам нашу Будучыню лепш❤️
28😁1🎉1
📈 Нашы дасягненні за год ў лічбах
🔥21👍2
📍Воркшоп «Кропкі над «Кропкай»

Запрашаем у суботу 18.02 на інтэрактыўны воркшоп, які правядуць сузаснавальніцы KROPKA для тых, хто

🔺ўжо праводзіць мерапрыемствы ў KROPKA,

🔴 цікавіцца і жадае зладзіць сваё першае мерапрыемства,

🔻часта наведвае нашу прастору, але нават не думае пра тое, што можа нешта правесці сам ці сама.

Праз гульню мы будзем абмяркоўваць, што самае галоўнае ў любой імпрэзе, і планаваць такія мерапрыемствы, на якія прыйдуць не толькі вядучыя😉

🔖Удзел вольны.
📆 18 лютага 11:30 - 15:00
🏛 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Рэгістрацыя праз гугл форму
🔥3
📍NEW❗️Майстармайнд група

Майстармайнд - гэта адзін з самых папулярных метадаў самаразвіцця, нетворкінгу і росту ў свеце. Калі вам патрэбна група аднадумцаў, каб разам развівацца - гэта добры фармат.

Майстармайнд - гэта група для тых, хто шукае падтрымкі ў руху да сваіх мэт і свежага погляду на ўласныя ідэі.

Падчас групы ўдзельні_цы разам з вядоўцай паставяць мэты і задачы на бліжэйшы тэрмін. Група будзе сустракацца рэгулярна і ўдзельні_цы будуць дзяліцца сваім прагрэсам🔝

💡Вы можаце прыйсці з любой сваёй ідэяй, якую хочаце рэалізаваць (пачаць займацца спортам ці адкрыць кавярню) і атрымаць зваротную сувязь, новыя ідэі ад удзельнікаў групы.

Сустрэчы будуць праходзіць раз на 3 тыдні. Пасля другой сустрэчы да групы больш нельга далучыцца.

Вядучая - Вольга, гештальт-коуч, арганізацыйная і гештальт-тэрапеўтка. Мае вопыт правядзення майстармайнд-груп на рускай і англійскай мовах.

Запіс да @oh_chiii

🔖Удзел вольны.
📆 18 лютага 17:00 - 20:00
🏛 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
6🔥1
❤‍🔥1
Прывітанне, даражэнькія!

Дзякуй за ўсе вашы падарункі і ідэі! 🎁

Распачынаем новы год нашага існавання новымі мерапрыемствамі і не забываемся на тыя, што ўжо прыйшліся па сэрцу:

❤️Панядзелак 13.02 19:00
«Мова нанова» ў Тбілісі
Тэма: «Каханне і сэкс»
Запіс праз гугл-форму

👋Cерада 15.02 19:00
Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу
Запіс праз апытанку

🇬🇪Пятніца 17.02 15:00
Грузінская мова: вучым разам
Запіс праз гугл-форму

📍Субота 18.02 11:30
NEW
️Воркшоп "Кропкі над "Кропкай"
Запіс праз гугл-форму

👍Субота 18.02 17:00
NEW
️Майстармайнд-група
Запіс да @oh_chiii

🗯Нядзеля 19.02 11:30
English speaking club
Запіс да @pithecanthropuserectus

📰Нядзеля 19.02 17:00
NEW
❗️Трэнінг «Рэдагуем Вікіпедыю»
Запіс праз гугл-форму

Таксама мы плануем 25 лютага ладзіць 🌞масленічны Кірмаш, і запрашаем да ўдзелу рамес_ніц і ўсіх, хто робіць нейкі handmade ці можа прыгатаваць нешта на продаж! Пішыце ў @kropkawork - зладзім вясновае свята разам🤗
👏82
📝Воркшоп «Рэдагуем Вікіпэдыю»

Запрашаем вас на практычны занятак для ахвотных далучыцца да стварэньня Вікіпэдыі.

Ці ведалі вы, што Вікіпэдыю можа рэдагаваць любы чалавек?
Але для гэтага ёсць свае правілы і нормы. Пра самыя асноўныя з іх мы й пагаворым на воркшопе і зробім першыя крокі для таго, каб узбагаціць Вікіпэдыю ўласнымі ведамі.

Вядоўца - Ігар Іваноў, стваральнік вікіпэдыйнай суполкі ў Лёндане.

🔖Удзел вольны.
📆 19 лютага 17:00-20:00
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
Рэгістрацыя тут.

На воркшоп пажадана прынесці з сабой ноўбук ці пляншэт. Занятак будзе па-беларуску, але рэдагаваць Вікіпэдыю можна й на іншых мовах.
👍6
Клуб «Мова Нанова» у Тбілісі

🗣Тэма сустрэчы - традыцыйная беларуская лаянка.

Госць сустрэчы - Уладзіслаў Гарбацкі, сацыялінгвіст, пісьменьнік і перакладнік з Вільні.

Уладзіслаў далучыцца да сустрэчы, каб паказытаць нас сваімі знаходкамі для слоўніка нецэнзурнай лексікі🤬. Яна і багатая, і вясёлая, бо беларусы ня столькі мацюкаліся, колькі брахаліся. Дык калі ўжо брахацца, то па-беларуску!

А заадно мы спытаем Уладзіслава пра бягухаў, аўтарак і прэзідэнтак, бо ў свой час менавіта ён стварыў першую па-сапраўднаму папулярную кнігу пра аўтэнтычныя для беларускай мовы фэмінітывы, якія ўжо не здзіўляюць нас так, як дзесяць гадоў таму.

💬Падчас сустрэчы рыхтуйцеся да інтэрактыву: вас чакаюць словатворчыя гульні, сацыялінгвістычныя апытанкі, а яшчэ шмат смеху.

🔖Удзел вольны.
📆 20 лютага 19:00-21:00
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Рэгістрацыя ў гугл форме.
🔥10👍2
📍Дзень роднай мовы з выдавецтвам «Скарына»

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы❣️ Запрашаем адсвяткаваць яго чытаннем паэзіі.

Прыносьце з сабой верш на любой мове, якім бы вы хацелі падзяліцца з іншымі, а таксама прыходзьце проста паслухаць літаратурныя творы. Да ўдзелу запрашаем і дарослых, і дзяцей.👨‍👩‍👧‍👦

Таксама ў праграме:

🔺Ігар Іваноў з выдавецтва «Скарына» распавядзе пра даўнюю і багатую традыцыю беларускага кнігадруку ў Брытаніі і чаму якраз цяпер спрыяльны час ствараць беларускія кнігі.

🔻Уладзіслаў Гарбацкі, пісьменьнік і перакладнік з Вільні, распавядзе пра свае творы і пераклады, у тым ліку - нобэлеўскай ляўрэаткі Ані Эрно і Агатангела Крымскага (намінаваны на прэмію за лепшы пераклад украінскай літаратуры на замежныя мовы).

📚На вечарыне можна будзе таксама набыць кнігі выдавецтва «Скарына».

🔖Удзел вольны.
📆 21 лютага 18:30-21:00
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
Рэгістрацыя тут.
👍10🔥1
🥞Масленічны Кірмаш у Кропцы

25 лютага з 12:00 да 18:00 запрашаем завітаць на наш душэўны Кірмаш беларускіх рамеснікаў і рамесніц. Вас чакаюць:

▫️шыкоўныя бранзалеты ад Насты
🔻Aroma Cosina з эка-касметыкай ручной працы
▫️смачнае варэнне ад Дашы
🔻дызайнерскія паштоўкі і налепкі ад Кацярыны
▫️каманда Bakery 3000 з арт-прадукцыяй ад беларускіх мастакоў
🔻Parohod з беларускімі кнігамі для дзетак і дарослых
▫️FreeBelarusSimbol з беларускай сімволікай

👫А яшчэ ўпрыгожванні ручной працы і хатнія слодычы ад нашых малодшых удзель_ніц.

👚Будзе працаваць і наш своп: вы можаце прынесьці ўжо непатрэбнае вам адзенне/абутак ў «‎Скрыню рэчаў» і абраць сабе новы вобраз.

☀️Наша прастора адчынена для ўсіх жадаючых падтрымаць беларускіх майстр_ыц, пакаштаваць сонечных бліноў 🥞 і зарадзіцца добрым настроем!

Сачыце за навінамі ў канале Кропкі, плануйце наступны тыдзень у сваім нататніку 🥳:

🗓25 лютага 12:00-18:00
📍Прастора «‎Кропка»,Тбілісі

Мерапрыемства прыязнае для дзяцей, таму завітвайце ўсёй сям’ёй! 👨‍👩‍👧‍👦

#кірмаш
7👍1😁1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гарачая прывітанка ад сузаснавальніка выдавецтва «Скарына» Ігара Іванова!

Ужо заўтра ён правядзе воркшоп «Рэдагуем Вікіпедыю». Далучайцеся, каб зрабіць першыя крокі па ўзбагачэнню Вікіпэдыі ўласнымі ведамі.

📆 19 лютага 17:00-20:00
Рэгістрацыя тут.
👍8
🤝 Беларусь і Украіна - гіcтарычныя сябры?
Князь Канстанцін Астрожскі - герой украінскі ці беларускі?

Шмат спрэчак вядзецца аб гэтым апошні год на розных узроўнях, таму гістарычны клуб напярэдадні гадавіны пачатку вайны ва Украіне прапануе вам разабрацца ў гісторыі беларуска-украінскіх дачыненняў.

🔸Вядоўца:
Раман Калугін - выкладчык гісторыі Беларусі.
Мова лекцыі - беларуская.

На занятак запрашаюцца ўсе, хто цікавяцца гісторыяй. Будзе магчымасць задаць пытанні спікеру, а напрыканцы можна будзе праверыць свае веды і пагуляць у Kahoot.

📆 23 лютага 19:00-21:00
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

🔖Удзел вольны.
Запіс праз форму
👍13
👏1
☀️Масленічная прывітанка!

Гэты тыдзень прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, то прыходзьце ў Кропку - у нас будуць цікавыя госці, і вы далучайцеся:

🗣Панядзелак 20.02 19:00
«Мова нанова» ў Тбілісі
Тэма: «Традыцыйная беларуская лаянка» 18+
Запіс праз гугл-форму

❤️Аўторак 21.02 18:30
Літаратурны вечар на Дзень роднай мовы з выдавецтвам «Скарына»
Запіс праз гугл-форму

👋Cерада 22.02 19:00
Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу
Запіс праз апытанку

⚔️Чацвер 23.02 19:00
Гістарычны клуб
Тэма: «Беларусь і Украіна. Гісторыя дачыненняў»
Запіс праз форму

🇬🇪Пятніца 24.02 15:00
Грузінская мова: вучым разам
Запіс праз гугл-форму

🧶Пятніца 24.02 18:00
Вязальны клуб
Запіс да @katrina_happy

🥞Субота 25.02 12:00-18:00
Масленічны кірмаш: запрашаем павесяліцца і падтрымаць беларускіх рамеснікаў і рамесніц

👥Нядзеля 26.02 14:30
English speaking club
Запіс да @pithecanthropuserectus

📚Нядзеля 26.02 16:00
Кніжны нон-фікшн клуб
Тэма: «Каласы пад сярпом тваім» У.Караткевіч
Запіс да @jediscajedisrien

📹Нядзеля 26.02 19:00
Клуб «КінаКанапа»
«Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць» 13+
Запіс да @Yan_Niakhaichyk

🇺🇦Усе ахвяраванні, якія вы пакінеце Кропцы на гэтым тыдні, мы пералічым на гуманітарную дапамогу Украіне.
👍9😁1
🇺🇦На гэты тыдзень выпадае жудасная дата 24 лютага.  Год таму ў гэты дзень распачалося поўнамаштабнае расейскае ўварванне ва Украіну, што здавалася немагчымым у 21 стагоддзі.

Уся сума вашых ахвяраванняў, якія вы пакінеце Кропцы на працягу гэтага тыдня, будзе пералічана на гуманітарную дапамогу ўкраінкам і ўкраінцам.

Абяцаем зрабіць пра гэта справаздачны допіс.
🔥76💔3
🎬КінаКанапа: Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць.

26 лютага ў нядзелю працягваем паглыбляцца ў сусвет, які быў створаны Джоан Роулінг. Гэтым разам паспрабуем даведацца, дзе ж адшукаць Фантастычных Істот.

🪄Па прыбыцці ў Нью-Ёрк абаяльны і наіўны чараўнік Ньют Скамандэр губляе некалькі магічных стварэнняў. Гэтае здарэнне дае штуршок цэлай чарадзе хаатычных падзей у неспакойным горадзе і ставіць пад пагрозу раскрыцця патаемную магічную супольнасць!

Вас чакае ўтульная атмасфера сяброўства і папкорн🍿

Усе што трэба - гэта захапіць добры настрой ды запісацца ў форму.

🔖Удзел вольны. Абмежаванне па ўзросце 13+.
📆 26 лютага 19:00-21:00
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Глядзьмо разам кіно па-беларуску!