КРОПКА
531 subscribers
1.03K photos
8 videos
724 links
Тбілісі 🤍❤️🤍
Download Telegram
7
Не паспела зіма пачацца, як мы заходзім у апошні яе месяц🌨 Івэнты гэтага тыдня ў KROPKA:

🛡Панядзелак 30.01 19:00
Гістарычны клуб
Тэма: «Жанчыны ў паўстанні 1863-64»
Запіс да @Yan_Niakhaichyk

🕸Серада 01.02 19:00
Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу
Запіс праз апытанку

🔖Чацвер 02.02 19:00
NEW❗️«Мова нанова»
Тэма: «Biełaruskaja Łaćinka»
Госць сустрэчы - Сяргей Башлыкевіч (Leibonik)
Запіс праз гугл-форму

🇬🇪Пятніца 03.02 15:00
Грузінская мова: вучым разам
Заняткі па прынцыпу «роўны роўнаму»
Запіс праз гугл-форму

🧶Субота 04.02 11:00
Вязальны клуб
Запис да @katrina_happy

🗯Субота 04.02 14:00
English speaking club
Запіс да @pithecanthropuserectus

📖Субота 04.02 16:00
Кніжны нон-фікшн клуб
Абмеркаванне кнігі С.Лема «Салярыс»
Запіс да @jediscajedisrien

🪅 Нядзеля 05.02 12:00
NEW
❗️ Гурток «Шлях мастака»
(па кнізе Дж.Кэмеран)
Запіс да @MayaHamitova

🎭Нядзеля 05.02 14:30
NEW
❗️Серыя трэнінгаў «Асновы акторскага майстэрства для жыцця і працы» з Аляксандрам Ждановічам
Запіс праз гугл-форму
🤩7
🟠Серыя трэнінгаў "Асновы акторскага майстэрства для жыцця і працы" з Аляксандрам Ждановічам.

Мэта заняткаў - развіццё артыстызму, крэатыўнасці і імправізацыі у вырашэнні жыццёвых задач.

🎭Выконваючы простыя, але эфектыўныя практыкаванні, ўдзельні_цы навучацца:

▫️кіраваць целам, голасам і сваімі эмоцыямі;
▪️культуры вымаўлення і аратарскаму майстэрству;
▫️пераадольваць бар'еры ў камунікацыі;
▪️знімаць фізічныя і псіхалагічныя заціскі;
▫️выпрацоўваць нестандартныя рашэнні з фантазіяй.

Трэнінгі будуць карысны тым, хто:

- хоча навучыцца ўпэўнена выступаць перад публікай і ўтрымліваць увагу;
- праводзіць мерапрыемствы, лекцыі, трэнінгі і працуе з аўдыторыяй;
- хоча больш упэнена прэзентаваць сябе і свае праекты.

Вядоўца - Аляксандр Ждановіч, актор тэатра і кіно, тэлевядучы, настаўнік тэатральнай студыі.

Даты: 5 лютага, 12 лютага, 19 лютага
Час: 14:30-17:30

🖍Удзел вольны! Набіраецца група з 10 чалавек, якія змогуць наведаць курс цалкам. Запіс праз гугл-форму.

Напрыканцы міні-курса ўдзельнікі падрыхтуюць выніковы выступ да Дня роднай мовы 21 лютага.

Далучайцеся да падарожжа з рутыннага жыцця ў свет гульні, уяўлення і разняволення!
12🔥2
"Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець" (С) Францішак Багушэвіч, 1891 г.

Заўтра, у сераду, у Тбілісі пройдзе Беларускамоўны нэтворкінг! Створым разам невялікі куточак Беларусі ў Сакартвэла 🤗

Нэтворкінг — гэта магчымасць папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі, знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні і такім чынам знаёмяцца паміж сабой.

⚡️ Падчас сустрэчы кожны ўдзельнік будзе мець магчымасць распавесці аб сваем уласным праекце ці зрабіць абвестку.

Па завяршэнні — афтэпаці і размовы ў вольнай абстаноўцы за келіхам гарбаты 🙃

Месца: 500 метраў ад Liberty Square
Дакладны адрас будзе дасланы пасля рэгістрацыі праз апытанку: https://xn--r1a.website/belarusianpracticetbilisi/733
👍4
📍NEW❗️Гурток "Шлях мастака" (па кнізе Дж.Кэмеран)

Кніга "Шлях мастака" лічыцца адным з лепшых падручнікаў па раскрыцці творчых здольнасцей.

Беларуская актывістка Майя Хамітова запрашае далучыцца да гуртка, каб палегчыць эміграцыю і адрадзіць свой творчы патэнцыял.

🔺Плануецца 13 сустрэч раз на тыдзень.
Колькасць удзель_ніц: ад 3 да 8 чалавек.

Гэты гурток:
- для людзей у творчым пошуку/крызісе,
- для тых, хто не можа пачаць рэалізоўваць сябе ў нейкай дзейнасці;
- для тых, у каго ўнутраны крытык "забівае" ўсе ідэі на карані.

Майя кажа:
🗝“Важна ў любых абставінах жыцця не забываць марыць, фантазіраваць і адчыняць новае.

Мы будзем выконваць штодзённыя і штотыднёвыя практыкі і пісьмовыя заданні пасля кожнага раздзела. Сустракаючыся разам, мы будзем дзяліцца цяжкасцямі і радасцямі пазнавання сябе і даваць адно аднаму падтрымку.”🫂

Запіс да @MayaHamitova

Удзел вольны
📆 05 лютага 2023
12:00 - 14:00
📍 Месца: Тбілісі, 500 метраў ад метро Плошча Свабоды (дакладны адрас дашлюць удзельнікам у асабістыя)
👍4🥰1
📍Гістарычны клуб у Кропцы

Тэма сустрэчы 6.02: Усяслаў Чарадзей: вытокі беларускай дзяржаўнасці.

У кожнай нацыі есць постаць, што падаравала свайму народу безліч загадак і таямніц. У шматлікіх крыніцах беларусаў і іх суседзяў захоўваецца памяць пра адметнага князя Усяслава Чарадзея👑.

Славуты ваяр пакінуў пасля сябе мураваныя вежы Сафіі, дзяржаву, што стала звацца ў летапісах Зямлёй. Для апантаных гісторыяй гэты чалавек закладваў падмурак дзяўжаўнасці і незалежнасці крывічоў-палачан, і ўсё жыццё свае паклаў, каб зрабіць яе свабоднай.

Наперадзе ў даследчыкаў гісторыі сына Брачыслава шматлікія новыя адкрыцці. Нам жа застаецца толькі атрымаць асалоду ад захавання памяці і даследваць загадкі пра гэтага славутага дзеяча і малавядомыя старонкі роднай гісторыі.

Вядоўца:
Раман Калугін - выкладчык гісторыі Беларусі.

📆 06 лютага 19:00 -21:00
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

🔖Удзел вольны.
Запіс праз гугл-форму
👍103😁1
🔥Шукаем валантор_ку-дызайнер_ку

Шукаем дабраахвотні_цу, хто можа дапамагчы KROPKA зрабіць прыгожыя і карысныя налепкі да дня народзінаў 🪅

Калі ты можаш і хочаш зрабіць нам падарунак 🎁, звяртайся да @kropkawork
🔥6
Расклад івэнтаў на тыдзень 6-12 лютага ў Кропцы.
🔥3❤‍🔥1
Прывітанне, шаноўныя!
Думаеце, святы скончыліся? Не! Чакаем вас 11 лютага святкаваць дзень народзінаў KROPKA🥳, ды выбірайце іншыя імпрэзы гэтага тыдня:

🛡Панядзелак 06.02 19:00
Гістарычны клуб
Тэма: «Усяслаў Чарадзей. Вытокі беларускай дзяржаўнасці»
Запіс праз гугл-форму

👥Серада 08.02 19:00
Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу
Запіс праз апытанку

🇬🇪Пятніца 10.02 15:00
Грузінская мова: вучым разам
Запіс праз гугл-форму

🎞Пятніца 10.02 19:00
Клуб «КінаКанапа»
Паказ «Вандроўны замак Хаўла» Хаяо Міядзакі ў беларускай агучцы. Можна прыходзіць з дзецьмі 👨‍👩‍👧‍👦
Запіс да @Yan_Niakhaichyk

🎂Субота 11.02 16:00-21:00
Дзень народзінаў KROPKA!
Інтэрактыў у фармаце «World cafe», песні пад гітару з Рыгорам Лайковым (Pylai) ды пачастункі

🪅 Нядзеля 12.02 12:00
NEW
❗️ Гурток «Шлях мастака»
(па кнізе Дж.Кэмеран)
Запіс да @MayaHamitova

🔰Нядзеля 12.02 18:00
NEW
❗️Galentine's day - дзень жаночага сяброўства.
Майстар-клас па вырабу зінаў на тэму каштоўнасці сябе па-за адносінамі
Запіс да @tomianara
🔥81😁1
🎥Глядзім Міядзакі ў кінаклубе

10 лютага клуб "Кінаканапа" запрашае на прагляд анімацыйнага фільма "Вандроўны замак Хаўла" (2004) у беларускім дубляжы.

Адной жудаснай раніцай 18-гадовая Сафі прачынаецца ў целе пажылой кабеты. Спалохаўшыся ўласнага адлюстравання ў люстэрку, яна вырашае бегчы з горада як мага далей. На шляху счараваная дзяўчына сустракае дзіўную хату на ножках, якую насяляюць вельмі незвычайныя істоты. Каб пазбавіць сябе ад чараў злой вядзьмаркі, Сафі прыйдзецца дапамагчы адной з іх…

Японскі рэжысер Хаяо Міядзакі здолеў стварыць бясконца добрую і прыгожую казку, якую з захапленнем глядзяць людзі ўсіх узростаў. Гісторыя вучыць нас з пяшчотай і трапятаннем ставіцца да блізкіх людзей.

👫Бярыце з сабой дзяцей - вас чакае ўтульная атмасфера сяброўства і папкорн🍿

Усе што трэба - гэта захапіць добры настрой ды запісацца ў форму.

🔖Удзел вольны.
📆 10 лютага 19:00-21:00
🏛 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Глядзьмо разам кіно па-беларуску!
🔥102🥰1
2
🥳Дзень Народзінаў Кропкі!

11 лютага
мы адзначаем год паспяховай працы беларускай прасторы Кропка ў Тбілісі і запрашаем у госці ўсіх, хто хоча нас павіншаваць. Мы падрыхтавалі для вас незвычайны фармат свята:

16:00-17:30 - запрашаем у наша душэўнае "World cafe" на размовы пра Беларусь, нашу будучыню і развіццё Кропкі.

☕️Фармат «сусветнай кавярні» - гэта сумеснае абмеркаваньне важных пытанняў у прыемнай атмасферы і пошук перспектыў развіцця і падтрымкі беларускай супольнасці ў эміграцыі і ў Беларусі.

✌️Прыходзце, каб зрабіць свой унёсак у развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі.

18:00-21:00 - гульнявы нефармальны нэтворкінг пад гарбату, музычны вечар беларускіх песен і вядома ж святочны торт🎂

Калі вы захочаце нешта падараваць Кропцы, мы будзем удзячны за:

🪴 пакаёвыя і вулічныя расліны ў вазонах
⚪️ паднос ці вялікае блюда
👗 вешалкі для вопраткі ў нашай Скрыні рэчаў
🍵 каву/гарбату
🧴 мыйныя сродкі
🪣 сертыфікат на мыццё вокан

Мы просім вас зарэгістравацца, каб мы разумелі колькасць гасцей на нашым свяце.

🤗Чакаем вас, даражэнькія, 11 лютага з 16:00 да 21:00 у Кропцы.

Святкуйма разам!
🎉171
Ужо заўтра ў Тбілісі — чарговы беларускамоўны нэтворкінг!

🔥❗️Гэтым разам мы папрасілі штучны інтэлект намаляваць нам афішу і прыдумаць пытанні для нэтворкінгу! Цікава даведацца, што атрымалася? 😉

Нэтворкінг — гэта магчымасць папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі, знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні і такім чынам знаёмяцца паміж сабой.

⚡️ Кожны ўдзельнік будзе мець магчымасць распавесці аб сваем уласным праекце ці зрабіць абвестку.

Па завяршэнні — афтэпаці і размовы ў вольнай абстаноўцы за келіхам гарбаты 🙃

Месца: 500 метраў ад Liberty Square
Дакладны адрас будзе дасланы пасля рэгістрацыі праз апытанку:
https://xn--r1a.website/belarusianpracticetbilisi/754
👍2
📍Святкуем Galentine's day па-творчаму

Galentine's day — дзень напярэдадні Дня Валянціна, калі жанчыны 🙍‍♀️🙎🏼‍♀️💁🏻‍♀️святкуюць сваё сяброўства з іншымі жанчынамі.

У гэты дзень прапануем вам зрабіць міні-зіны, разважаючы на тэму каштоўнасці сябе па-за адносінамі.

Зіны — міні-часопісы, раздрукаваныя і апублікаваныя сваімі сіламі 🔰

Занятак правядуць Шура (ілюстратарка) і Даратэя (ux-райтарка). Яны раскажуць, якімі бываюць зіны і пакажуць, як зрабіць просты 8-старонкавы зін.

Заклікаем браць з сабой алоўкі, нажніцы, фламастары, а таксама карцінкі, якія вы можаце выкарыстаць для калажа 🎇

Удзел вольны.
Запіс да @tomianara

📆 12 лютага 2023
18:00 - 21:00
📍 Месца: Тбілісі, 500 метраў ад метро Плошча Свабоды (дакладны адрас дашлюць удзельнікам у асабістыя)
👍31🥰1🏆1
📍«Мова Нанова» у Тбілісі

13 лютага тэма сустрэчы - «Каханне і сэкс».

💞Напярэдадні Дня усіх закаханых паразмаўляем аб асаблівасцях нашай мовы, звязаных з пачуццямі да іншых людзей. Амаль усе беларусы ведаюць, чым адрозніваецца Любоў ад Кахання. Але якія яшчэ словы ў беларускай мове тычацца гэтых паняццяў? Даведаемся разам.

🫦 Таксама падыскутуем на вострыя пытанні: абмяркуем паліаморыю ды шлюб па разліку, а таксама новы сучасны тып адносін - situationship.

🔖Удзел вольны.
📆 13 лютага 19.00-21.00
🏛 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Рэгістрацыя праз гугл форму
12
🥳Учора Кропка адзначыла свой Дзень народзінаў - 1 год плённай працы ў Тбілісі!

Свята прайшло ў насычаным рэжыме:

📊 падвялі вынікі і падзяліліся планамі на будучыню, а таксама запусцілі інстаграм Кропкі - падпісвайцесь!

📝 пагутарылі ў фармаце “world cafe” пра эміграцыю, будучыню Беларусі і Кропкі. Намецілі новыя планы і ідэі, якія будзем абавязкова рэалізоўваць, спадзяемся - з вашай дапамогай😉

👥 пагулялі ў “Human Bingo” і ўзнагародзілі самых актыўных гасцей падаруначкамі

🎼 заспявалі любімыя беларускія песні пад гітару, пагулялі ў жартаўлівую настолку ў беларускім перакладзе

🍾🍰 пачаставаліся смачным грузінскім тортам з трускалкамі

💃🕺 А скончыўся вечар канцэртам гурта Pylai, які запаліў нашыя сэрцы.

Мы рады былі бачыць так шмат сяброў нашай прасторы🤗 Дзякуй вам за добрыя словы і падарункі - #нашшмат і мы #робімразам нашу Будучыню лепш❤️
28😁1🎉1
📈 Нашы дасягненні за год ў лічбах
🔥21👍2
📍Воркшоп «Кропкі над «Кропкай»

Запрашаем у суботу 18.02 на інтэрактыўны воркшоп, які правядуць сузаснавальніцы KROPKA для тых, хто

🔺ўжо праводзіць мерапрыемствы ў KROPKA,

🔴 цікавіцца і жадае зладзіць сваё першае мерапрыемства,

🔻часта наведвае нашу прастору, але нават не думае пра тое, што можа нешта правесці сам ці сама.

Праз гульню мы будзем абмяркоўваць, што самае галоўнае ў любой імпрэзе, і планаваць такія мерапрыемствы, на якія прыйдуць не толькі вядучыя😉

🔖Удзел вольны.
📆 18 лютага 11:30 - 15:00
🏛 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Рэгістрацыя праз гугл форму
🔥3