Free Belarus Center 🇺🇦
1.96K subscribers
6.21K photos
394 videos
5 files
4.69K links
Юрыдычныя кансультацыі, псіхалагічная дапамога, культурныя мерапрыемствы і грамадзянская адукацыя для беларусаў_ак.

• Сайт: https://freebelaruscenter.org
• Каворкінг: https://goo.su/NHTr8y
• Гарачая лінія: @VolunteerFBC
Download Telegram
❗️189 прымусова дэпартаваных: сітуацыя з палітвязнямі ў 2025 годзе ў лічбах

Мінулы год для беларусаў запомніцца цёплымі абдымкамі з палітзняволенымі пасля вызвалення і доўгай дарогі дадому, сустрэчамі з тымі, пра каго не было навінаў некалькі гадоў, і першымі словамі, сказанымі на волі. Масавыя памілаванні павярнулі свабоду палітвязняў — але ў некаторых адабралі дом. Пасля вызвалення 189 чалавек прымусова вывезлі з краіны, пазбавіўшы магчымасці застацца дома і абіраць уласную будучыню.

За радасцю сустрэч стаяць цяжкія наступствы — разлука з роднымі, вымушаная эміграцыя, страта дакументаў, здароўя і сацыяльных сувязяў. У той жа час за кратамі застаюцца больш за 1135 палітвязняў, сярод якіх людзі з інваліднасцю, прадстаўнікі медыя, лекары, адвакаты і святары.

«Вясна» ў лічбах распавядае, якім быў 2025 год для палітвязняў Беларусі — паміж абдымкамі на волі і гвалтоўным выгнаннем з краіны.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119340

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💔3🤯2😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Якія абавязкі могуць на вас ускласці да рашэння аб прадастаўленні Міжнароднай абароны?

Адказ на гэтае пытанне — у новым відэа ад юрыдычнай службы Free Belarus Center

🤝 Калі ласка, падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць карыснай.


Звярнуцца ў юрыдычную службу Free Belarus Center

#юрыдычнаяпадтрымка
2👍2🔥1
⚡️У Беларусі памілавалі 22 чалавек — сярод іх 20 палтівязняў

Паведамляецца, што сярод іх 15 жанчын і 7 мужчын. 11 чалавек маюць непаўнагадовых дзяцей.

Сцвярджаецца, што ўсе яны «звярнуліся на імя Лукашэнкі з хадайніцтвамі аб памілаванні, прызналі віну і раскаяліся ў зробленым».

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю па памілаванні, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
15
Колькі часу штогод з’ядае PIT — і колькі грошай можна вярнуць, калі ўсё зрабіць правільна? 👀

Сабралі простую памятку пра гадавую падатковую дэкларацыю ў Польшчы:

хто лічыцца падатковым рэзідэнтам,
якія даходы трэба ўключаць,
чым адрозніваюцца PIT-37 / PIT-36 / PIT-38 / PIT-28,
калі патрэбны дадатак PIT/ZG,
важныя тэрміны (да 30 красавіка) і што падрыхтаваць,
як падаць праз Your e-PIT на podatki.gov.pl або праз e-pity.

Захоўвай, каб не згубіць, і дзяліся з тымі, каму актуальна

👉 https://freebelaruscenter.org/?p=2908

Запісацца на бясплатную бухгалтарскую кансультацыю
🔥53👍2
⚡️12 студзеня адбудзецца апошняя бясплатная анлайн-сустрэча з нашага цыкла

Ён прысвечаны даследаванню досведу жыцця ў новай краіне праз чатыры важныя лініі: адзінота, рэсурсы і апоры, цялесны досвед і ідэнтычнасць.

👉 Рэгістрацыя

Тэма сустрэчы: «Ідэнтычнасць у эміграцыі»

Крызіс і пераезд часта становяцца момантам, калі ідэнтычнасць даводзіцца разбіраць і збіраць нанава. Мы будзем даследаваць, як яна змянілася: кім вы адчуваеце сябе зараз і якія часткі хочуць быць пачутымі. Сустрэча ўключае практыкаванне, якое дапаможа ўбачыць сваё «я» у новым кантэксце.

Вядучая — Марта Скугарава, псіхатэрапеўтка з інтэгратыўным і халістычным падыходам. Марта рэгулярна вядзе псіхатэрапеўтычныя групы, якія спецыялізуюцца на падтрымцы людзей, якія перажываюць крызіс эміграцыі і страту дома.

📍 Дзе: анлайн
📅 Калі: 12 студзеня а 19:15 (па Варшаве)
👍3🔥3🤡2🥰1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Калі вас могуць змясціць у цэнтр пад аховай або ізалятар для іншаземцаў?

Адказ на гэтае пытанне — у новым відэа ад юрыдычнай службы Free Belarus Center

🤝 Калі ласка, падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць карыснай.


Звярнуцца ў юрыдычную службу Free Belarus Center

#юрыдычнаяпадтрымка
👍51🔥1
🇵🇱 Калі ў вашай сям'і ёсць польскія карані — магчыма, вы можаце падацца на дазвол на пастаяннае знаходжанне (pobyt stały) па польскім паходжанні.

У артыкуле Free Belarus Center разабралі простымі словамі:

• якія 2 умовы патрэбны, каб прэтэндаваць;
• хто лічыцца асобай польскага паходжання па законе;
• што на практыцы значыць «сувязь з польскай культурай» (і як яе ацэньваюць);
• якія дакументы могуць пацвердзіць паходжанне і намер жыць у Польшчы;
• чаму Karta Polaka – гэта не доказ паходжання менавіта ў гэтай вытворчасці (і які шлях тады выкарыстоўваць).

Захоўвай, каб не згубіць, і дзяліся з тымі, каму актуальна

👉 https://freebelaruscenter.org/?p=2911

#юрыдычнаяпадтрымка
👍2🔥21
Тых, хто ў Варшаве, FBC запрашае на апошнюю бясплатню афлайн-сустрэчу для эмігрантаў і эмігрантак

Гэты цыкл з чатырох вочных сустрэч прысвечаны даследаванню досведу жыцця ў новай краіне праз чатыры важныя лініі: адзінота, рэсурсы і апоры, цялесны досвед і ідэнтычнасць.

👉 Рэгістрацыя (абавязкова)

Тэма сустрэчы: «Ідэнтычнасць у эміграцыі»

Крызіс і пераезд часта становяцца момантам, калі ідэнтычнасць даводзіцца разбіраць і збіраць нанава. Мы будзем даследаваць, як яна змянілася: кім вы адчуваеце сябе зараз і якія часткі хочуць быць пачутымі. Сустрэча ўключае практыкаванне, якое дапаможа ўбачыць сваё «я» у новым кантэксце.

Вядучая — Марта Скугарава, псіхатэрапеўтка з інтэгратыўным і халістычным падыходам. Марта рэгулярна вядзе псіхатэрапеўтычныя групы, якія спецыялізуюцца на падтрымцы людзей, якія перажываюць крызіс эміграцыі і страту дома.

📍 Дзе: Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a, Варшава)
📅 Калі: 14 студзеня а 18:30
5👍2🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму праца і вучоба ў новай краіне адчуваецца ўдвая цяжэй?

Адказ на гэтае пытанне у відэа ад Free Belarus Center дае псіхатэрапеўтка Марта Скугарава.

🤝 Калі ласка, падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць карыснай.

Звярнуцца ў FBC па бясплатныя псіхалагічныя кансультацыі

#псіхалагічнаяпадтрымка
👍65👏2🤡1
⚡️Сёння адбудзецца апошняя бясплатная анлайн-сустрэча з нашага цыкла

Ён прысвечаны даследаванню досведу жыцця ў новай краіне праз чатыры важныя лініі: адзінота, рэсурсы і апоры, цялесны досвед і ідэнтычнасць.

👉 Рэгістрацыя

Тэма сустрэчы: «Ідэнтычнасць у эміграцыі»

Крызіс і пераезд часта становяцца момантам, калі ідэнтычнасць даводзіцца разбіраць і збіраць нанава. Мы будзем даследаваць, як яна змянілася: кім вы адчуваеце сябе зараз і якія часткі хочуць быць пачутымі. Сустрэча ўключае практыкаванне, якое дапаможа ўбачыць сваё «я» у новым кантэксце.

Вядучая — Марта Скугарава, псіхатэрапеўтка з інтэгратыўным і халістычным падыходам. Марта рэгулярна вядзе псіхатэрапеўтычныя групы, якія спецыялізуюцца на падтрымцы людзей, якія перажываюць крызіс эміграцыі і страту дома.

📍 Дзе: анлайн
📅 Калі: 12 студзеня а 19:15 (па Варшаве)
4👍2🔥1
🤔 Інвеставаў у акцыі, ETF ці крыпту ў 2025-м — і не ўпэўнены, як гэта правільна задэклараваць у Польшчы?

У гайдлайне Free Belarus Center — калі патрэбны PIT-38, чым ён адрозніваецца ад PIT-37, як лічыць даход і дзе ўсё хутка запоўніць у e-pity. Плюс — важная заўвага пра «капейкавыя» сумы, калі ўсё роўна лепш падаць дэкларацыю

👉 https://freebelaruscenter.org/?p=2914

Запісацца на бясплатную бухгалтарскую кансультацыю
👍52🔥2
Шматгадовыя затрымкі па справах аб ВНЖ нярэдка тлумачаць спасылкамі на ст. 100c і 100d «спецзакона» аб дапамозе грамадзянам Украіны. Але ў 2025 годзе судовая практыка пачала мяняцца: суды ўсё часцей указваюць на межы такога падыходу і на рызыку парушэння канстытуцыйнага права на суд.

Па спасылцы разбіраем, што менавіта мяняецца і якія аргументы гучаць у рашэннях

👉 https://freebelaruscenter.org/?p=2923

#юрыдычнаяпадтрымка
🔥4👍21
Зрабілі зразумелы гайд: што лічыцца пераследам, што такое «абгрунтаваныя апасенні» і ў чым ключавая розніца паміж двума статусамі

👉 https://freebelaruscenter.org/?p=2927

🤝 Калі ласка, падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць карыснай.

#юрыдычнаяпадтрымка
🔥4👍3🥰2
⚡️ Free Belarus Center прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

15 студзеня такое рашэнне прыняў КДБ. У пералік дададзены нашы акаўнты ў Facebook, Instagram, Telegram і YouTube.

Што гэта значыць?

Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі — для вас небяспечна карыстацца нашай падтрымкай, быць падпісанымі і перасылаць інфармацыю з нашых старонак.

❗️Калі ласка, паклапаціцеся пра сваю бяспеку — прыміце адпаведныя меры. Калі ў вас ёсць пытанні, заявзаныя з бяспекай, напішыце нам на info@freebelaruscenter.org.

Free Belarus Center стаў ужо 325 «экстрэмісцкім фармаваннем». Відавочна, рэжым хацеў бы, каб мы спынілі сваю працу на карысць Беларусі, беларусаў і беларусак.

Але мы працягваем!
13💔6😁3😢2🤬1