Еўрарадыё | Еврорадио
8.58K subscribers
48.2K photos
9.85K videos
27 files
36.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Дональд Трамп паведаміў Кангрэсу, што лічыць вайну з Іранам завершанай. Але гэта можа быць хітрык, піша Axios.

Па законе, прэзідэнт мусіць атрымаць адабрэнне Кангрэса, калі баявыя дзеянні доўжацца больш за 60 дзён. У сваім лісце спікеру Палаты прадстаўнікоў Трамп адзначае, што ўдараў паміж ЗША і Іранам не было са дня абвяшчэння перамір'я — 7 красавіка.

Axios адзначае, што, абвясціўшы аб завяршэнні баявых дзеянняў, Трамп фактычна перазапускае адлік 60 дзён, каб пазбегнуць неабходнасць атрымаць дазвол Кангрэса на працяг вайны.

Іранская журналістка: “Рэжым забіў тысячы сваіх грамадзян і захаваецца, а сусветная эканоміка адновіцца”
😁18🤡85🤮4🥰2🤣2👍1🌚1
Гэты дзень у гісторыі. 2 траўня 1977 года адбылася найбуйнейшая катастрофа на беларускай чыгунцы.

На станцыі Крыжоўка пад Мінскам пасажырскі цягнік "Гродна — Орша" наляцеў на прыгарадную электрычку, перапоўненую людзьмі. Было шмат ахвяр.

Па афіцыйных даных, загінулі 22 чалавекі, 82 атрымалі раненні.
😢122😁1
МИР ТРУД НЫЙ. Новая праца дызайнера Уладзіміра Цэслера да першамая.
👍34💩9🔥2🤷1
Паедзем на шашлыкі. Колькі трэба грошай і як змяніліся цэны за год?

Параўналі прадуктовыя наборы для пікніка за 2025–2026 гады і прыкінулі, як зэканоміць.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/paedzem-na-shashlyki-kolki-treba-groshay-i-yak-zmyanilisya-ceny-za-god

A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🔥3👎1💩1
Дональд Трамп падчас выступлення ў Фларыдзе пажартваў пра магчымы ваенны сцэнар у дачыненні да Кубы. Паводле яго слоў, амерыканскі флот мог бы амаль адразу ўзяць сітуацыю пад кантроль пасля завяршэння аперацый, звязаных з Іранам. Каментар прагучаў на фоне ўжо абвешчаных новых санкцый супраць Гаваны.

Трамп апісаў гіпатэтычную сітуацыю, у якой авіяносец ЗША наблізіцца да берагоў Кубы, пасля чаго краіна "здасца без супраціву". Нягледзячы на іранічны тон, падобныя заявы выклікалі занепакоенасць экспертаў з-за рызыкі пашырэння ваенных канфліктаў. Раней адміністрацыя ЗША ўжо намякала на магчымасць узмацнення ціску на кубінскія ўлады.
🤬6🤡6🔥3💩3👏1
Вызваліўшы Андрэя Пачобута, Лукашэнка страціў апошні козыр у перамовах з Захадам. Меркаванне

Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман разважае пра перамогу ўжо былога палітвязня над рэпрэсіўнай сістэмай Беларусі.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/vyzvaliushy-pachobuta-lukashenka-straciu-aposhni-kozyr-u-peramovakh-z-zakhadam-merkavanne

A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
👍8🤡4🤔1🤮1
У Іране рэжым забівае тысячы сваіх грамадзян, але сусветная эканоміка ўсё адно адаптуецца?

Разбіраемся, чаму глабальныя рынкі могуць вытрымаць нават такія шокі — і што гэта значыць для свету.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/iran-rezhym-zabiu-tysyachy-svaikh-gramadzyan-i-zakhavaecca-susvetnaya-ekanomika-adnovicca

A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
😢3👍1
Еўрапейская федэрацыя спорту папрасіла адкласці допуск беларускіх плыўцоў да верасня. Гаворка ідзе пра рашэнне, прынятае пасля пасяджэння бюро арганізацыі 30 красавіка 2026 года.

У запыце федэрацыі адзначаецца, што дзеючыя правілы допуску павінны захоўвацца да 1 верасня 2026 года. Да гэтай даты спартсмены з Беларусь і Расіі змогуць выступаць на спаборніцтвах пад эгідай European Aquatics толькі ў статусе нейтральных індывідуальных атлетаў.

Раней World Aquatics аднавіла поўныя членскія правы Беларусі і Расіі і дазволіла іх спартсменам выступаць пад нацыянальнымі сцягамі.
👍19🔥1
Тром каталіцкім святарам адмоўлена ў прадаўжэнні дазволу на ажыццяўленне рэлігійнай дзейнасці ў Віцебску. Гаворка ідзе пра ксяндзоў Станіслава Мжыглуда, Зянона Шчонхара і францысканца Вальдэмара Куяву.

Усе яны павінны пакінуць Беларусь у гэтым месяцы пасля рашэння, прынятага Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
🤬14👏3😱1😢1🗿1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Што ЗША могуць даць Лукашэнку за чарговае вызваленне палітвязняў?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае паліталагіня Аліна Харысава.

Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=uGXPIk_R2dU
🌭5👍31💅1
У Варшаве адбудзецца юбілейны — ужо пяты — фестываль беларускай музыкі GRAJ. Ён пройдзе 5 верасня ў клубе Niebo.

Сёлета на сцэне фэста выступяць: Volski, J:Морс, Dzieciuki, "Дай Дарогу!" і "Разбітае Сэрца Пацана".
25👍9🔥2🥰2🤮1
Долар цяпер — ненадзейны сродак ашчаджэння. У што ўкласціся беларусам, каб не змарнаваць грошы?

Шукаем адказ разам з эканамістамі Анастасіяй Лузгіной і Уладзімірам Кавалкіным.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/dolar-zaraz-nenadzeynae-ashchadzhenne-u-shto-uklascisya-belarusam-kab-ne-zmarnavac-groshy

A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
6👍1
Кітайская карпарацыя Xiaomi рыхтуе выхад на рынак Еўропы з электрамабілямі. У рамках гэтай стратэгіі вытворца ўжо адкрыў даследчы і дызайнерскі цэнтр у Мюнхене, які займаецца адаптацыяй аўтамабіляў пад патрабаванні ЕС і перавагі мясцовых кліентаў.

Кампанія пачала выпуск электрамабіляў у 2024 годзе і за кароткі час пашырыла лінейку, уключаючы мадэлі SU7 і YU7, якія паказалі высокі попыт на ўнутраным рынку. Адным з ключавых напрамкаў развіцця стала стварэнне высокапрадукцыйных мадэляў і інтэграцыя аўтамабіляў у лічбавую экасістэму Xiaomi, якая аб’ядноўвае прылады, дом і транспарт.
💩63👍2😁1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка гаворыць пра эканомію: у яго скончыліся грошы?

На гэтае пытанне ўэфіры @euroradio адказвае эканамічны аглдальнік Андрэй Махоўскі.

Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=Jk-i1qmUH30
😁2🤮2👍1🤔1
“Гэта 100% — рэжым”: мы напісалі акаўнту, які сочыць за беларусамі ў Telegram

Беларусы пачалі посціць сторыс у Telegram, каб паглядзець, ці сочаць за імі супрацоўнікі МУС. Некаторыя дзеляцца назіраннямі ў сацсетках — за эмігрантамі “прыглядваюць” з даволі “паліўных” акаўнтаў.

27 красавіка ўсе гэтыя профілі змянілі назву на “Слежка 👀🕵️‍♂️”, адзін з іх адказаў на паведамленне @euroradio

І вось што было далей:
https://euroradio.fm/geta-100-rezhymu-shto-my-davedalisya-ad-akaunta-yaki-sochyc-za-belarusami-u-telegram

A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🤬4
ЗША выведуць з тэрыторыі Германіі 5000 салдатаў. Адпаведнае рашэнне прыняў прэзідэнт краіны Дональд Трамп.

Міністр абароны ФРГ Барыс Пісторыус назваў гэтае рашэнне прадказальным:

Тое, што ЗША выведуць войскі з Еўропы, уключаючы Германію, было прадказальна. Цяпер гаворка ідзе пра 5000 амерыканскіх вайскоўцаў з амаль 40 тысяч, якія цяпер дыслакаваныя ў Германіі.


Разам з тым Пісторыус падкрэсліў, што прысутнасць амерыканскіх войскаў у Еўропе застаецца ў інтарэсах абодвух бакоў.

На яго думку, гэтыя падзеі даказваюць, што NATO павінна стаць "больш еўрапейскай" арганізацыяй. Еўрапейскія дзяржавы ў складзе Паўночнаатлантычнага альянсу мусяць у такіх умовах браць на сябе больш адказнасці за сваю бяспеку.
👍5🤡3😁1🌚1
Мэр Вільні пачне збор подпісаў за абавязковае веданне літоўскай мовы для замежнікаў. Пра гэта паведамляе Delfi.

Ініцыятыва Валдаса Бенкунскаса прадугледжвае папраўкі да законаў, згодна з якімі грамадзяне краін, якія не ўваходзяць у ЕС, пры прадаўжэнні часовага віду на жыхарства пасля трох гадоў пражывання павінны пацвердзіць веданне літоўскай мовы на ўзроўні не ніжэйшым за A2. Цяпер такога патрабавання няма, што, на думку мэра, пазбаўляе замежнікаў рэальных стымулаў вучыць мову.
🤡31👍24👻2
Аpple фактычна адмовілася ад Vision Pro. Кампанія спыніла распрацоўку новых мадэляў гарнітуры пасля слабых продажаў.

Паводле ацэнак, з моманту запуску ў 2024 годзе Apple удалося прадаць каля 600 тысяч прылад, што значна ніжэй за чаканні кампаніі

Цяпер Apple робіць стаўку на больш лёгкія смарт-акуляры з элементамі дапоўненай рэальнасці.
2👍1😢1🤡1
Правадны хатні інтэрнэт і сеткі wi-fi перасталі працаваць у Маскве і Падмаскоўі. Мабільны інтэрнэт пакуль што працуе, паведамляюць расійскія блогеры.

Адключэнні інтэрнэту могуць быць звязаныя з падрыхтоўкай расійскіх уладаў да святкавання 9 траўня. У Крамлі адчуваюць вялікую нервовасць, бо, згодна з ацэнкамі расійскай разведкі, Украіна стварыла і выпрабавала новыя дальнабойныя ракеты, здольныя далятаць да Масквы менш чым за паўгадзіны.
🎉22😁62🤡1
"Чорныя спісы" артыстаў і суткі за "амаральны кантэнт" — і гэта не пра Беларусь!

Азербайджан пераймае таталітарныя практыкі і ўсё больш нагадвае нашу краіну.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/chornyya-spisy-artystau-i-sutki-za-amaralny-kantent-i-geta-ne-pra-belarus

A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🤬14👎6😁42😢1🤮1🤡1💯1