dissidentby
1.33K subscribers
1.65K photos
44 videos
4 files
1.6K links
⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку.
Абараняем правы чалавека, дапамагаем палітычным вязням.
Наш БОТ: @dissidentby_bot

По всем вопросам:
@Dahary_nahami

🖤Сайт: dissidentby.com
Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/
Download Telegram
📣 Праз 27 гадоў пасля знікненняў апанентаў Лукашэнкі ўпершыню асудзілі аднаго з вінаватых.

Гістарычныя падзеі мінулых дзесяцігоддзяў у Беларусі — не проста дысцыпліна для вывучэння ў школе ці ўніверсітэце. Сённяшні дзень наўпрост звязаны з тым, што адбывалася ў краіне ў канцы 1990-х, калі дыктатура Лукашэнкі канчаткова ўпілася ў цела нашай краіны.

❗️Апагеем гэтых страшных падзей стаў шэраг палітычных забойстваў, якія азнаменавалі трыумф тэрору і несвабоды на бліжэйшыя дзесяцігоддзі.

І якраз цяпер (26 кастрычніка) абвясцілі рашэнне швейцарскага суда ў дачыненні да аднаго з выканаўцаў тых страшных загадаў. На судзе Юрый Гараўскі, які ў той час быў байцом САХРу, расказаў велізарную колькасць жахлівых падрабязнасцяў пра выкраданні і забойствы Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і Віктара Ганчара.

Яны — першыя ахвяры рэжыму, якія аказаліся далёка не апошнімі. Ахвяры, памяць пра якіх не можа быць сцёртая дробнымі штодзённымі навінамі ці палітычнымі інтрыгамі ўнутры дэмакратычнага руху Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8🔥7💔5💯2❤1
Пісалі лісты палітзняволеным? Прытулялі знаёмых пасля пераезду? Перадавалі лекі ў Беларусь?

✨ Усё гэта і ёсць салідарнасць ✨

Volnyja і BYSOL запусцілі ананімнае даследаванне пра тое, як мы дапамагаем адно аднаму сёння. Калегі вераць, што салідарнасць з кожным годам не змяншаецца, а набывае новыя формы, і хочуць падмацаваць гэта не адчуваннямі, а лічбамі.

Калі за апошні год вы хоць раз:

🔵 падтрымлівалі таго, каму цяжка
🔵 пісалі лісты палітзняволеным
🔵 дапамагалі сем’ям палітзняволеных (не толькі грашыма)
🔵 дапамагалі блізкім, якія засталіся ў Беларусі
🔵 перадавалі рэчы ці лекі, прытулялі, кармілі, дапамагалі з пераездам або з дзецьмі

Вам дакладна ёсць чым падзяліцца❤️‍🔥

Пытанні простыя, анкета ананімная і бяспечная. Гэта зойме ў вас 15-20 хвілінак, але акажа вялізарную дапамагу!

🔗 Прайсці анкету: https://community-study.org/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11😢5
Павіншуйце палітзняволеных з днём нараджэння!

У лістападзе 71 чалавек сустрэнуць дзень нараджэння ў зняволенні. І цяпер вы можаце напісаць кожнаму з іх, нават калі невядома, дзе чалавек утрымліваецца ❤️‍🔥

Што змянілася:

Раней праз наш сайт можна было пісаць толькі тым, чыё месца зняволення вядомае. Цяпер — усім. Калі адрас невядомы, мы захаваем ваш ліст і адправім яго, як толькі месцазнаходжанне стане вядомым. А калі не атрымаецца, перададзім ліст пасля вызвалення.

📝 Ліст — гэта не проста аркуш паперы. Гэта доказ таго, што чалавека не забылі і ён не адзін.

Кожны ліст — сігнал адміністрацыі, што за лёсам гэтага чалавека сочаць. Гэта можа абараніць ад дадатковага ціску, бо катаванні любяць цішыню.

Нават калі ліст не дойдзе за краты, ён не знікне. У Банку лістоў ён дачакаецца адрасата, і пасля вызвалення чалавек прачытае ўсё, што яму пісалі ✨

Як яшчэ можна павіншаваць:

🔵 правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце
🔵 дапамагчы сабраць перадачу
🔵 зрабіць данат на карысць палітзняволеных (не з беларускай карткі!)

🔜 Спіс тых, хто святкуе дзень нараджэння ў лістападзе.

💌 Напісаць ліст бясплатна
🟦 Захаваць ліст, адпраўлены праз іншы сэрвіс

Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11✍5
🔽 За мінулы тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 4 чалавекі:

1. Іван Балашэнка
2. Яўген Жарыкаў
3. Таццяна Конюхава
4. Таццяна Пытко

Усяго ж за гэты час мы дадалі на сайт 9 асоб, якія сутыкнуліся з крымінальным палітычным пераследам.

Вы можаце ім дапамагчы: сабраць пасылку, напісаць ліст, даслаць нам падрабязнасці гісторыі.

Дзякуй за вашу падтрымку 💜

Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢9❤2
Палітвязню Алегу Ларычаву выклікалі хуткую падчас суда 🔽

Алег — стрыт-арт-мастак, грамадскі дзеяч і арганізатар фестывалю Urban Myths, дзякуючы якому на сценах мінскіх дамоў з’явіліся вялізныя муралы.

У канцы лістапада 2025-га Алега затрымалі па крымінальнай справе. Хутчэй за ўсе гэта звязанаа з пераследам культурніцкай ініцыятывы «Да Зораў», якую прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем».

❗️Зараз над Алегам ідзе суд. Падчас аднаго з пасяджэнняў у яго паднялася тэмпература, з-за чаго яму выклікалі хуткую.

Пра стан Алега мы ведаем з паста Аліны Герашчанка. Яна распавядае, што Алег хворы на цукровы дыябет, на нагах у яго язвы, якія не гояцца, і ёсць рызыка гангрэны. Медычную дапамогу яму пры гэтым аказваюць нерэгулярна, што пры дыябеце асабліва небяспечна.

Алегу асабліва важна адчуваць, што пра яго памятаюць. Падтрымаць Алега або напісаць ліст можна на яго старонцы 💜
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬12😢6❤2
Да вас прыйшлі з ABW ці запрасілі «пагаварыць»?

🔽 Калі ABW звязваецца з вамі і запрашае «на размову», можа здацца, што вы абавязаны прыйсці. Гэта не заўжды так.

Важна памятаць:

⏺️нефармальная гутарка добраахвотная, і ад яе можна адмовіцца
⏺️афіцыйны выклік на допыт прыходзіць у пісьмовай форме
⏺️на допыце ў вас застаюцца правы, напрыклад, вы можаце прыйсці з адвакатам

📌 У картках коратка расказваем, што рабіць і што казаць. Поўны гайд з прававой базай і кантактамі арганізацый — на нашым сайце.

Захавайце, каб мець пад рукой, і перашліце тым, каму гэта можа спатрэбіцца.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤19👍3
🔽 За мінулы тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 14 чалавек:

1. Міхаіл Дарагой (прызнаны постфактум)
2. Лізавета Макрыдзіна (прызнаная постфактум)
3. Андрэй Карповіч (прызнаны постфактум)
4. Людміла Сенчыла (прызнаная постфактум)
5. Дзяніс Макаранка (прызнаны постфактум)
6. А. Г. (прызнаны постфактум)
7. Аляксандр Грыцаў (прызнаны постфактум)
8. Юлія Нікіціна (Назаранка)
9. Крысціна Труцько
10. Іван Сяміжон (прызнаны постфактум)
11. Руслан Мусвідас (прызнаны постфактум)
12. Вадзім Лапіцкі (прызнаны постфактум)
13. Кацярына Насевіч (прызнаны постфактум)
14. Фёдар Мазько (прызнаны постфактум)

Усяго ж за гэты час мы дадалі на сайт 7 асоб, якія сутыкнуліся з крымінальным палітычным пераследам.

Вы можаце ім дапамагчы: сабраць пасылку, напісаць ліст, даслаць нам падрабязнасці гісторыі.

Дзякуй за вашу падтрымку 💜

Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢10❤4💔2