Белсат
15K subscribers
78K photos
24.4K videos
38 files
64.3K links
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.

Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.

↓ Важныя спасылкі ↓

📲 cde34rfv.ovh

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Беларускі рубель працягвае абясцэньвацца. Сёння долар падаражэў на 0,86% да 2,6579 рубля, еўра – на 0,53% да 3,094 рубля. І толькі расейскі рубель патаннеў на 0,91% да 3,2988 беларускага рубля за 100 расейскіх.
Каля Купалаўскага тэатру шэсць чалавек спяваюць песні, у тым ліку «Магутны Божа», «Тры чарапахі» і іншыя.

Крыніца: чытачы @belsat
Больш за 200 выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДМУ падпісалі зварот у падтрымку адлічаных з універсітэту студэнтаў.

Крыніца: @ruparbdmu
«Міжканфесійны мір» Лукашэнка таксама нікому не аддасць. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з праваслаўным мітрапалітам Веньямінам. Каталіцкага мітрапаліта Тадэвуша не ўпускаюць у Беларусь з канца жніўня.

Крыніца: @belta_telegramm
Белсат
Сябра прэзідыума Каардынацыйнай Рады Марыя Калеснікава з'яўляецца кантактам першага ўзроўню па Covid-19. «Яна – кантакт першага ўзроўню. З ёй усё ў парадку», – распавяла адвакат Калеснікавай Людміла Казак. Крыніца: interfax
Адвакат Марыі Калеснікавай Людміла Казак не можа бачыцца са сваёй падабароннай праз каранцін. «Яна кантакт першага ўзроўню з каранцінам, які ўжо скончыўся, але яшчэ не вядомым кантрольным вынікам аналізу. Тэст ёй рабілі ў чацвер, але мне ніхто не дае інфармацыю аб самаадчуванні», – кажа адвакат.

Крыніца: @onlinerby
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У ЖК «Каскад» зноў узнялі бел-чырвона-белы сцяг.

Крыніца: @bnkbel
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Горадні 1 лістапада злавілі квадракоптар, які лятаў над горадам з бел-чырвона-белым сцягам. Уладальніка вінавацяць у парушэнні заканадаўства пра масавыя акцыі.

Крыніца: БелТА
Белсат
⚡️ У Менску затрымалі футбалістаў «Крумкачоў» Гульцоў Сяргея Казеку і Паўла Расольку затрымалі ўдзень у раёне вуліцы Раманаўская Слабада. Пры затрыманні хлопцаў збіў АМАП. Яны нібы пашкодзілі міліцэйскую машыну. Паводле прадстаўніка «НФК Крумкачы», Павал…
СК завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб злосным хуліганстве і нападзе на міліцыю 30 жніўня, па якім затрымлівалі футбалістаў «Крумкачоў». Абвінавачанымі прызнаныя трое мужчын, справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Крыніца: skgovby
Ля Чырвонага касцёла зноў збіраюцца пенсіянеры для свайго традыцыйнага маршу.

Крыніца: @nashaniva
⚡️ Затрыманыя ўчора падчас працы на Маршы супраць тэрору журналісты Зміцер Солтан (Буянаў), Зміцер Краўчук і Арцём Багаслаўскі, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», прызнаныя падазраванымі ў межах крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі паводле арт. 342 КК.

Крыніца: @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка заявіў, што мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ездзіў у Польшчу, дзе атрымліваў інструкцыі пра тое, як «разваліць» Беларусь. Ён таксама прыгразіў астатнім рэлігійным і грамадскім арганізацыям.

Крыніца: @pul_1
БПЦ рыхтуе свае прапановы ў Канстытуцыю па пытаннях адукацыі, культуры, сямʼі. Пра гэта паведаміў праваслаўны мітрапаліт Веньямін.

Крыніца: БелТА
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Менску пачынаецца марш пенсіянераў.

Відэа даслалі чытачы @belsat
У БДАМ таксама праходзіць акцыя салідарнасці. Перадусім з адлічанымі раней студэнтамі.

Крыніца: @studenty2020
Аб'явілі вымову студэнтам 2-га курса Віцебскага дзяржаўнага універсітэту імя П.М.Машэрава Кацярыне Фядзьковіч і Іосіфу Шабуне, якія разам з іншымі віцебскімі студэнтамі ў відэазвароце выступілі супраць гвалту ў Беларусі.

З пэўных крыніц вядома, што рэктар універсітэту В.В. Багатырова дала неафіцыйны загад выкладчыкам, каб цягам месяца знайшлі прычыны для адлічэння гэтых студэнтаў. Сёння, 2 лістапада ўсіх студэнтаў 2-га курса знаёмілі з лістом, дзе пазначана, што заняткі, прапушчаныя па прычыне затрымання студэнтаў супрацоўнікамі міліцыі, залічваюцца як пропускі па няўважлівай прычыне.

Сёння на ўваходзе ў корпус ВДУ дзяжурыць міліцыя і правярае на ўваходзе студэнцкія білеты.

Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥Марш пенсіянераў цяпер. Як вам памер калоны?

Відэа: @onlinerby
Менск. Перакрылі праспект Незалежнасці. Людзі ў форме ДАІ і невядомыя машыны перакрылі праспект у раёне Акадэміі навук і на плошчы Перамогі.

Крыніца: @radiosvaboda
Белсат
⚡️ Затрыманыя ўчора падчас працы на Маршы супраць тэрору журналісты Зміцер Солтан (Буянаў), Зміцер Краўчук і Арцём Багаслаўскі, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», прызнаныя падазраванымі ў межах крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі паводле…
Следчыя Першамайскага раёну Менску пачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). Многія з тых, хто быў затрыманы ўчора, цяпер падазраваныя па гэтым артыкуле.

Крыніца: @tutby_official
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калона на Маршы пенсіянераў расцягнулася ад КДБ да гатэля "Менск".

Відэа даслалі чытачы @belsat