⚽️ Беларуская каманда ўпершыню выйграла міжнародны дабрачынны турнір Ambassadors’ Cup у Вільні
У фінале дэмсілы абыгралі каманду Офіса прэзідэнта Літвы, за якую выступаў і сам Гітанас Наўседа.
Да гэтага беларусы двойчы ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, але ні разу не траплялі ў прызёры.
Турнір сабраў прадстаўнікоў амбасадаў, бізнесу і грамадскіх арганізацый, а сабраныя сродкі накіравалі на падтрымку дзіцячага спорту.
📍 Чытайце, як беларуская каманда прайшла шлях да золата і чым яшчэ запомніўся турнір — у рэпартажы
🔗 Чытаць з Беларусі

❤8😁3👏2
🪖 Беларусаў усё часцей знаходзяць сярод тых, хто ваюе на баку Расеі супраць Украіны
Паводле ўкраінскага палітолага Яўгена Магды, іх колькасць ужо можа ісці на сотні. Эксперт лічыць, што многія падпісваюць кантракты праз грошы або знаходзячыся ў расейскай інфармацыйнай прасторы, але ў выніку становяцца «гарматным мясам». Пры гэтым беларускія ўлады не перашкаджаюць набору ў расейскае войска, хоць пераследуюць тых, хто ваюе за Украіну.
Магда таксама адзначае, што замежнікаў у расейскай арміі не шкадуюць, а абяцаныя заробкі часта аказваюцца значна меншымі за рэальнасць.
📍 Падрабязнасці – па спасылцы

🤬7😢6❤1🗿1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🚫 «Экстрэмісцкім» стаў фільм, які калісьці атрымаў дзяржаўную прэмію
У Беларусі працягваюць пашыраць спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Цяпер туды трапіў дакументальны фільм «Дарога на Курапаты», які ў 1990-х не толькі паказвалі па ўсім СССР, але і адзначылі дзяржаўнай узнагародай.
Стужка распавядае пра масавыя расстрэлы ў Курапатах і злачынствы бальшавіцкай улады супраць беларусаў і іншых народаў. Над фільмам працавалі рэжысёр Міхаіл Жданоўскі, Аляксандр Лукашук і Зянон Пазняк.
Сітуацыя выглядае асабліва сімвалічна: тое, што раней лічылася часткай афіцыйнай культурнай спадчыны, сёння прызнаюць «экстрэмізмам».
Пад забарону таксама трапілі старонкі журналістаў, актывістаў і шэраг інтэрнэт-рэсурсаў.

🤯11😡9😱1🤬1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📜 192 гады таму нарадзіўся чалавек, якому прыпісваюць аўтарства «Тараса на Парнасе»
Гэты твор стаў адным з самых вядомых у беларускай літаратуры XIX стагоддзя і дагэтуль уваходзіць у школьную праграму.
13 чэрвеня 1834 года нарадзіўся Канстанцін Вераніцын – паэт і педагог, якога большасць даследчыкаў лічыць аўтарам знакамітай паэмы.
Глядзіце пра яго ў нашым відэа ⬆️

🎓 Конкурс стане вышэйшы: у ВНУ чакаюць рост прахадных балаў
Прычына – больш высокія вынікі цэнтралізаваных экзаменаў і павелічэнне колькасці выпускнікоў, якія набралі 100 балаў.
Паводле чыноўнікаў, сярэднія вынікі па прадметах выраслі на некалькі пунктаў, таму і прахадныя балы могуць падняцца. Разам з гэтым абітурыентам абяцаюць больш за 33 тысячы бюджэтных месцаў – на некалькі тысяч больш, чым летась.
Найбольшае павелічэнне набору закране медычныя, інжынерныя, эканамічныя і аграпрамысловыя спецыяльнасці, якія дзяржава лічыць найбольш патрэбнымі для эканомікі.

🍄 У беларускіх лясах пачаўся сапраўдны грыбны бум
Грыбнікі з розных рэгіёнаў краіны масава дзеляцца ў сацсетках фота поўных кошыкаў лісічак і баравікоў, а некаторым удаецца сабраць дзясяткі кілаграмаў усяго за некалькі гадзін.
Асабліва ўражваюць знаходкі са Светлагорскага раёну, дзе за адзін выхад у лес людзі набіралі да 20 кілаграмаў лісічак.
Але разам з грыбным ажыятажам спецыялісты нагадваюць пра важныя правілы бяспекі – ад радыяцыйнага кантролю да забарон на наведванне лясоў.
📌 Чытайце, дзе ўжо знаходзяць багатыя грыбныя мясціны і што варта ведаць перад паходам у лес — па спасылцы
✅ Чытаць з Беларусі

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 ЗША і Іран могуць падпісаць дамову аб спыненні баявых дзеянняў
🔸 Прапаганда назвала сваю лічбу вызваленых палітвязняў і абвінаваціла “Вясну” ў завышэнні лічбаў з палітычных матываў
🔸 У Літве абвяшчалі паветраную трывогу, а ўдзельнікаў і наведнікаў футбольнага матчу, сярод якох быў і літоўскі прэзідэнт, эвакуявалі
🔸 Аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі праз ападкі. Гарады Беларусі зноў заліло вадой. А на Магілёўшчыне выпаў град памерам з грэцкі арэх
🔸 Ілан Маск стаў першым у гісторыі трыльянерам
🔸 Трамп ліквідаваў лідара наркакартэлю з Венесуэлы
🔸 Беларускі вясляр Уладзіслаў Кравец заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы
🔸 Другі гульнявы дзень Чэмпіянату свету па футболе
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

❤1
🎖У Беларусі могуць увесці новую дзяржаўную ўзнагароду для шматдзетных сем'яў. Яе рабочая назва — «Бацькоўская доблесць»
Паводле чыноўнікаў, ордэн прапануюць уручаць бацькам, якія выхавалі шмат дзяцей і нібыта служаць прыкладам у захаванні «сямейных каштоўнасцяў». Пры гэтым што менавіта лічыць такім прыкладам і колькі дзяцей трэба мець для ўзнагароды, пакуль не тлумачаць.
Ініцыятыва з'явілася падчас падрыхтоўкі зменаў у закон аб дзяржаўных узнагародах. Пасля ўзгадненняў праект плануюць перадаць ва ўрад.
📍 Падрабязнасці — па спасылцы

🥴5🙈1🗿1
Так, такое свята сапраўды існуе. І гэта выдатная нагода ўспомніць пра адзін з самых недаацэненых інгрэдыентаў беларускай кухні з гэтым прадуктам.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤1🗿1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🚨 Паветраная трывога ў Вільні ненадоўга перапыніла міжнародны футбольны турнір Ambassadors' Cup 2026
Але гэта не перашкодзіла зборнай беларускіх дэмакратычных сілаў упершыню заваяваць перамогу ў спаборніцтве. ⚽️🏆