This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калона моладзі выйшла ад плошчы Незалежнасці ў бок Кастрычніцкай. Відэа ад гледачоў @belsat
Міліцыя затрымала менчука, які «зліваў» дадзеныя сілавікоў у сеціва.
Па дадзеных СК 25-гадовы менеджар дзяржпрадпрыемства выкарыстоўваў службовае становішча, збіраў і распаўсюджваў канфідэнцыйныя звесткі грамадзян.
Супраць яго распачалі крымінальную справу за ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Таксама ў ходзе расследавання дзеянні падазраванага будуць правераны на прадмет выдавання камерцыйнай таямніцы, а таксама распальвання сацыяльнай варожасці або розні.
У дачыненні да фігуранта абрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, ён актыўна супрацоўнічае са следствам.
Крыніца @pressmvd

❗️5 хвілін таму міма Цэнтральнага павольна праехалі некалькі таніраваных бусаў, з якіх вываліўся натоўп АМАПаўцаў.
Людзі пачалі ўцякаць, нехта паспеў забегчы ў Цэнтральны. Гэта ўсё было відаць з вакон кафэ. Адную з уцякаючых дзяўчын моцна ўдарылі дубінкай.
Крыніца: гледачы @belsat

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ГУМ зачыніўся, хоць і працуе сёння да 21-ай гадзіны.
Жанчына спрачаецца з супрацоўнікамі крамы:
«Я прыехала здалёк, што гэта такое! Дайце кнігу скаргаў».
Відэа: гледачы @belsat
Жанчына спрачаецца з супрацоўнікамі крамы:
«Я прыехала здалёк, што гэта такое! Дайце кнігу скаргаў».
Відэа: гледачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Затрыманні на плошчы Кастрычніцкай. Паводле нашага карэспандэнта затрымалі некалькі чалавек.
Відэа: @belsat
Відэа: @belsat
Белсат
❗️Перакрылі рух на пр-це Незлежнасці ад Акадэміі навук і плошчы Перамогі ў бок цэнтру. Крыніца: гледачы @belsat
Таксама перакрыты праезд ад цэнтру да Гарадскога валу і мост ад вул. Маскоўскай да пр-т. Незалежнасці.
Крыніца: @onlinerby
Крыніца: @onlinerby
Берасце. Цэнтр гораду ачэплены сілавікамі, вельмі шмат бусаў і атазакаў, ачэплена галоўная плошча Берасця.
Пры спробе сабрацца, каля ЦУМа быў затрыманы мінімум адзін чалавек. Людзі збіраюцца невялікімі групамі ў розных раёнах Берасця, і становяцца ў ланцугі салідарнасці.
Крыніца: @belsat

Цяпер на вуліцы Савецкая ў Горадні. Відэа даслалі чытачы @belsat
У Горадні людзі сабраліся ў ланцуг салідарнасці ля ўнівермагу па вуліцы Савецкай.
Калі з'явіўся аўтобус з АМАПам – хутка разышліся.
Крыніца: @belsat
Калі з'явіўся аўтобус з АМАПам – хутка разышліся.
Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Атмасфера каля Кастрычніцкай плошчы 🔥 Відэа: @belsat