Белсат
15.6K subscribers
74K photos
23.2K videos
38 files
60.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
Праваабаронцы паведамляюць пра 187 чалавек, якіх затрымалі сёння падчас мітынгаў. Крыніца @viasna96
У спісах цэнтру "Вясна" ўжо 207 імёнаў тых, каго схапілі сёння сілавікі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: +375 44 734 45 51
Пенсіянерам Віцебску не атрымалася сабрацца разам у адной кропцы.

На фота прысутнічае жанчына, якая адмовілася падтрымліваць «рублём» крывавы рэжым у дзяржаўнай арганізацыі і сышла па ўласным жаданні.

Крыніца: гледачы @belsat
Плошча Незалежнасці цяпер. Людзей пакуль дзясяткі, міліцыя патрулюе пляцоўку.

Фота: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары менскага мікрараёна Захад-4 разбураюць мур.

Відэа даслалі чытачы @belsat
Вядомая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка вылецела на лячэнне ў Грэцыю.

Яна планавала зрабіць гэта яшчэ 30 верасня, але тады спартоўку затрымалі наўпрост у аэрапорце і асудзілі на 15 содняў за ўдзел у мірных маршах.

Крыніца: @vybory_smotri
Да Завадскога РУУС прыехала машына хуткай дапамогі

Крыніца @spiski_okrestina
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калона моладзі выйшла ад плошчы Незалежнасці ў бок Кастрычніцкай. Відэа ад гледачоў @belsat
У Магілёве на заяўленым месцы збору – плошчы Леніна – людзей няма.

Але стаіць мікрааўтобус з АМАПам і машына ДАІ. Некалькі АМАПаўцаў праводзяць размову з мужчынам.

Крыніца: @belsat
Белсат
Калона моладзі выйшла ад плошчы Незалежнасці ў бок Кастрычніцкай. Відэа ад гледачоў @belsat
Як толькі калона прайшла плошчу, сілавікі зачынілі праход.

Фота даслалі гледачы @belsat
Міліцыя затрымала менчука, які «зліваў» дадзеныя сілавікоў у сеціва.

Па дадзеных СК 25-гадовы менеджар дзяржпрадпрыемства выкарыстоўваў службовае становішча, збіраў і распаўсюджваў канфідэнцыйныя звесткі грамадзян.

Супраць яго распачалі крымінальную справу за ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Таксама ў ходзе расследавання дзеянні падазраванага будуць правераны на прадмет выдавання камерцыйнай таямніцы, а таксама распальвання сацыяльнай варожасці або розні.

У дачыненні да фігуранта абрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, ён актыўна супрацоўнічае са следствам.

Крыніца @pressmvd
Белсат
Калона на праспекце Незалежнасці нераўнамерна. Відэа: @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️Сілавікі напалі на дэманстрантаў ля «МакДаональдсу» на праспекце Незалежнасці.

Відэа: @onlinerby
❗️5 хвілін таму міма Цэнтральнага павольна праехалі некалькі таніраваных бусаў, з якіх вываліўся натоўп АМАПаўцаў.

Людзі пачалі ўцякаць, нехта паспеў забегчы ў Цэнтральны. Гэта ўсё было відаць з вакон кафэ. Адную з уцякаючых дзяўчын моцна ўдарылі дубінкай.

Крыніца: гледачы @belsat
Ваўкавыскі мясакамбінат бастуе!

Адміністрацыя зачыніла ўсіх у цэхах, але адзін адмовіўся працаваць і страйкаваў адразу на працоўным месцы.

У выніку адгрузкі гатовай прадукцыі былі спыненыя.
Рабочыя сядзелі на мясе, пілі каву і адмаўляліся працаваць

Крыніца: гледачы @belsat
Нам пішуць, што каля цырку вельмі шмат бусаў.

Крыніца: гледачы @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ГУМ зачыніўся, хоць і працуе сёння да 21-ай гадзіны.

Жанчына спрачаецца з супрацоўнікамі крамы:

«Я прыехала здалёк, што гэта такое! Дайце кнігу скаргаў».

Відэа: гледачы @belsat
❗️Перакрылі рух на пр-це Незлежнасці ад Акадэміі навук і плошчы Перамогі ў бок цэнтру.

Крыніца: гледачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Цяпер на вуліцы Савецкая ў Горадні.

Відэа даслалі чытачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Затрыманні на плошчы Кастрычніцкай. Паводле нашага карэспандэнта затрымалі некалькі чалавек.

Відэа: @belsat