Белсат
15.6K subscribers
74K photos
23.2K videos
38 files
60.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
Photo
Ланцуг салідарнасці разагналі, з трох аўтобусаў праз турнікеты пералез АМАП, нават спусціліся ў пераход, але нікога не затрымалі.

Дзейнічалі не хутка, усё паспелі сысці. Ланцуг зноў вярнуўся на сваё месца на плошчы.

Фота: Агата Квяткоўска / «Белсат»
⚡️Журналістку Алену Доўнар вызвалілі з Акрэсціна пасля 30 сутак арышту

Крыніца @bajby
❗️У Бабруйску супрацоўнікі чыгункі таксама пратэстуюць! Цягнікі гудзяць так што чутна за 3 кілометры.

Крыніца: @belsat
Белсат
Стала вядома, што старонка Нацбанку не адкрывалася праз DDoS-атаку. Крыніца: @rian_ru
Старонка Нацбанку з-за мяжы не адчыняецца.

Відаць, заблакаваны доступ з-за мяжы каб прадухіліць хакерскія атакі.

Крыніца: гледачы @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Моцны зварот афіцэра. Паглядзіце!

Відэа: @hvatitboyatsya
Працаўнікі Беларускай Чыгункі паведамляюць пра затрымкі электрычак ад 7 да 22 хвілін з-за «закорачивания рельсовой цепи проволокой».

Рабочыя кажуць, што затрымкі электрычак сталі прычынай спазненняў і грузавых цягнікоў.

Крыніца: гледачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чатыры аўтобусы толькі што выехалі з праспекту Машэрава, Акадэмія МУС на праспект Незалежнасці ў бок цэнтра.

Відэа даслалі чытачы @belsat
Журналістка Алена Доўнар выходзіць на волю з ізалятару на вуліцы Акрэсціна ў Менску пасля 30 сутак арышту.

Фота: ТК / belsat.eu
Па невядомых прычынах зачынілі цэнтральную прахадную «Белшыны» – паведамляюць працоўныя.

Меркавана, каб людзі не збіраліся ў адным месцы. Выпускаюць з заводу і ўпускаюць праз іншыя прахадныя.

Крыніца: гледачы @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Журналістка Алена Доўнар выходзіць на волю з ізалятару на вуліцы Акрэсціна ў Менску пасля 30 сутак арышту.

Відэа: ТК / @belsat
⚡️КДБ Беларусі заявіў, што экстрэмісцкія дзеянні пратэстуючых можна кваліфікаваць як акт тэрарызму.

Крыніца: БелТА
Зміцер Дашкевіч: «Я ніколі не быў у такіх умовах за ўсю гісторыю сваіх зняволенняў у розных месцах Беларусі».

Актывіста затрымалі 25 кастрычніка, ноч ён правёў у ІЧУ, а сёння на судзе распавёў: «Змясцілі ў карцар, не дазволілі адшпіліць ложак ад сцяны. То-бок спаць прапанавалі на голым халодным бетоне. Запытаўся ў начальніка ІЧУ, ці гэта па законе, той сцвярджае, што так, гэта нібыта законна. Змыў не працуе, вады ў карцары няма зусім, не далі нават бутэльку вады, каб змыць туалет«.

Крыніца @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На плошчы Якуба Коласа ў Менску працягваюць стаяць людзі ў ланцугу салідарнасці.

Відэа даслалі чытачы @belsat
Сёння ў Пінску а 16.00 каля медыцынскага каледжа 15 жыхароў горада выйшлі і сталі ў ланцуг.

Частка людзей сышла пасля папярэджання міліцыі аб магчымым затрыманні. Пасля гэтага міліцыянты зʼехалі. Прыблізна 7 чалавек засталіся стаяць.

Крыніца: гледачы @belsat
На паркоўцы каля «Горадня-Азоту» дзяжураць некалькі аўтобусаў з амапаўцамі і міліцыянты.

Фота: @belsat