У 13-й гімназіі, у якой нядаўна завуч зганяць выкладчыкаў на праўладны мітынг, вучні таксама вырашылі зрабіць акцыю падтрымкі гэтым настаўнікам, студэнтам і рабочым. Выйшлі на перапынку пасля першага ўрока. Да іх адразу спусцілася адміністрацыя, завуч і дырэктар, акцыю забаранілі, вучняў некалькіх па адным выклікалі, адразу тэлефанавалі бацькам.
Крыніца: чытачы @belsat
Крыніца: чытачы @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Відэа таго, як спрабавалі разагнаць студэнтаў у дворыку БДУ, а яны пасля гэтага перакрылі вуліцу Ленінградская.
Крыніца: @belsat
Крыніца: @belsat
Што адбываецца на некаторых заводах Беларусі?
МАЗ і МТЗ. Страйкоўцы раніцай хадзілі маршамі па заводах, нягледзячы на ціск кіраўніцтва. На абодвух прадпрыемствах рабочыя плануюць зноў выйсці на тэрыторыю пасля абеду. Рабочыя МТЗ, як і раніцай, хочуць прайсці маршам па цэхах.
МЭТЗ. Тут забастоўка пачалася яшчэ ноччу. Цяпер на заводзе спынены асноўныя цэхі. У 16-м цэху працаўнікі выставілі кіраўніцтву патрабаванні: адстаўка Лукашэнкі, спыненне гвалту і вызваленне палітвязняў.
ММЗ. Тут раніцай таксама збіраліся страйкоўцы на тэрыторыі прадпрыемства. Працаўнікоў запалохвае кіраўніцтва завода – пагражаюць звальненнем, калі акцыі працягнуцца. Таксама актывісты паведамляюць пра ператрусы на працоўных месцах.
«Гродна Азот». Нягледзячы на жорсткія захады сілавікоў і ўгаворы кіраўніцтва, так і не перадалі змены ў цэхах «Аміяк-3» і «Карбамід-4». Адміністрацыя двойчы спрабавала пераканаць актывістаў прыступіць да працы – але марна, працаўнікі стаяць на сваім. Актывісты паведамляюць, што два згаданых цэха – гэта палова магутнасцяў усяго заводу.

Менскія настаўнікі ратуюць аўтарытэт настаўніцтва! Паслухайце іх зварот! 👩🏫👨🏫
Відэа гледача @Belsat
Відэа гледача @Belsat
💥Галоўнае на гэты час:
- Страйкі працаўнікоў на прадпрыемствах па ўсёй Беларусі.
- Студэнты падтрымалі рабочых і таксама аб’явілі страйк.
- Міліцыянты спрабуюць разагнаць студэнтаў.
- На рабочых ціснуць і патрабуюць спыніць забастоўкі.
СТРЫМ! Масавая забастоўка пачалася. 79 дзень пратэстаў: https://www.youtube.com/watch?v=13_l1alMLBM

Telegram
Белсат
Санітарныя дні ў гарадзенскіх рэстарацыях😋
Фота: @belsat
Фота: @belsat
На свабоду выйшаў магілёўскі медык, за якога заступіліся гараджане. Андрэй Вярбіцкі адбыў 26 содняў арышту
Сёння ў Андрэя адбыўся трэці суд за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту. Сваякі і сам Андрэй былі гатовыя да чарговых содняў, але суддзя Аксана Ратнікава абрала іншую меру пакарання – штраф 20 б.в.
«Я думаў, накінуць яшчэ 10 содняў, але рады, што гэтага не адбылося. Зараз няма асаблівых думак, толькі хутчэй дадому, да сям'і. Хачу павіншаваць дачку з Днём нараджэння, які прайшоў, пакуль я быў на соднях», – сказаў Андрэй на выхадзе з ізалятара.
Справа Андрэя Вярбіцкага атрымала моцны рэзананс праз жорсткае затрыманне мужчыны. На пратэсце 27 верасня яго збілі, а праз пару дзён змясцілі ў ізалятар.
Пакуль Вярбіцкі сядзеў на соднях, жыхары Магілёва ладзілі акцыі ў яго падтрымку. За якія іх таксама затрымлівалі і судзілі.
Андрэй падаў заяву ў Следчы камітэт па факту свайго жорсткага затрымання, адказу пакуль не было.