Белсат
15.6K subscribers
74K photos
23.2K videos
38 files
60.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
Дзеці і аўтазак. 18 гімназія Менску. Вось што піша наш глядач: Здравствуйте. 18 гимназия Минска....дети заходят в автозак. Из самой ли они гимназии- нет информации. Фота гледача @Belsat
UPD: Гэта былі не вучні, а затрыманыя паміж гімназіяй і жылым домам. Маглі быць студэнты. Дзеці, што вучацца ў 18 гімназіі, бачылі момант затрымання. Адміністрацыя бажыцца, што не маюць дачынення да выкліку АМАПу і нібыта самі ў шоку.

Крыніца: @belsat
Затрыманых раніцай працаўнікоў «Гродна Азот» у аўтазаках білі дубінкамі.

На затрыманых склалі пратаколы апытання і затрымання. Пасля чаго кожнага адводзілі на размову да пракурора, які папярэджваў пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах і заклік да незаконных забастовак.

Крыніца: @s13ru
Санітарныя дні ў гарадзенскіх рэстарацыях😋

Фота: @belsat
Кіраўніцтва МТС патрабуе ад працаўнікоў, якія падтрымалі страйкоўцаў, патлумачыць свой удзел у акцыі.

«Акт рэальны, але ў працу не пойдзе. Даюць напісаць заявы на перанос абедаў і за свой кошт»

Крыніца: @motolkohelp
У 13-й гімназіі, у якой нядаўна завуч зганяць выкладчыкаў на праўладны мітынг, вучні таксама вырашылі зрабіць акцыю падтрымкі гэтым настаўнікам, студэнтам і рабочым. Выйшлі на перапынку пасля першага ўрока. Да іх адразу спусцілася адміністрацыя, завуч і дырэктар, акцыю забаранілі, вучняў некалькіх па адным выклікалі, адразу тэлефанавалі бацькам.

Крыніца: чытачы @belsat
У МДПЛ №10 студэнтам пагражваюць адлічэннем за ўдзел у забастоўцы.

Студэнтам пагражаюць «адлічэннем без разгляду», а таксама пераконваюць, што бел-чырвона-белы сцяг - сцяг «нацыстаў».

Крыніца: @belsat
Студэнты, якія пратэстуюць у дворыку БДУ, сталі ў ланцуг салідарнасці на вуліцы Ленінградская.

Крыніца: @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Відэа таго, як спрабавалі разагнаць студэнтаў у дворыку БДУ, а яны пасля гэтага перакрылі вуліцу Ленінградская.

Крыніца: @belsat
Міліцыянты каля юрфаку БДУ. Студэнтаў палохаюць, але не затрымліваюць.

Фота: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гімназія #3 🤗

Відэа гледача @Belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Выбухі каля ПВТ.

Відэа гледача @Belsat
Што адбываецца на некаторых заводах Беларусі?

МАЗ і МТЗ.
Страйкоўцы раніцай хадзілі маршамі па заводах, нягледзячы на ціск кіраўніцтва. На абодвух прадпрыемствах рабочыя плануюць зноў выйсці на тэрыторыю пасля абеду. Рабочыя МТЗ, як і раніцай, хочуць прайсці маршам па цэхах.
МЭТЗ. Тут забастоўка пачалася яшчэ ноччу. Цяпер на заводзе спынены асноўныя цэхі. У 16-м цэху працаўнікі выставілі кіраўніцтву патрабаванні: адстаўка Лукашэнкі, спыненне гвалту і вызваленне палітвязняў.
ММЗ. Тут раніцай таксама збіраліся страйкоўцы на тэрыторыі прадпрыемства. Працаўнікоў запалохвае кіраўніцтва завода – пагражаюць звальненнем, калі акцыі працягнуцца. Таксама актывісты паведамляюць пра ператрусы на працоўных месцах.
«Гродна Азот». Нягледзячы на жорсткія захады сілавікоў і ўгаворы кіраўніцтва, так і не перадалі змены ў цэхах «Аміяк-3» і «Карбамід-4». Адміністрацыя двойчы спрабавала пераканаць актывістаў прыступіць да працы – але марна, працаўнікі стаяць на сваім. Актывісты паведамляюць, што два згаданых цэха – гэта палова магутнасцяў усяго заводу.

Крыніца: @belsat