Белсат
15.6K subscribers
74.1K photos
23.2K videos
38 files
60.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
❗️А 12-й у судзе Ленінскага раёна разгляд новай справы па Алене Леўчанка. Крыніца: @nashaniva
Падтрымаць Алену Леўчанку на чарговым судзе прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іх - і бацькі баскетбалісткі.

Зараз на паседжанні абвешчаны перапынак.

Фота: @belsat
Алена Леўчанка выказалася пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна:

«Хачу распавесці пра ўмовы. Яны ставяць пад пагрозу мой стан здароўя. Канфіскаваныя матрац і бялізна. Няма гарачай вады. Не вадзілі ў душ апошнія 13 дзён. Адключылі зліў у прыбіральні. Гэта рассаднік бактэрый. Аднойчы не вадзілі на шпацыр 5 дзён. З'явіліся вошы. Усё гэта падрывае маё здароўе. І ўяўляе пагрозу яму».

У судзе абвесцілі тэхнічны перапынак.

Крыніца: @onlinerby
⚡️ Нам пішуць, што ў Беларусі пачаліся праблемы з доступам у Telegram.

Ці нармальна ў вас загружаецца месенджэр?
Белсат
⚡️ Нам пішуць, што ў Беларусі пачаліся праблемы з доступам у Telegram. Ці нармальна ў вас загружаецца месенджэр?
Паводле звестак сэрвісу downdetector.com, праблемы з Telegram назіраюцца не толькі па ўсёй Беларусі, але і частцы Украіны, Нямеччыне, поўначы Італіі.

❗️Але Telegram у Беларусі працуе праз VPN ці проксі
.

https://downdetector.com/status/telegram/map/
Белсат
Алена Леўчанка выказалася пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна: «Хачу распавесці пра ўмовы. Яны ставяць пад пагрозу мой стан здароўя. Канфіскаваныя матрац і бялізна. Няма гарачай вады. Не вадзілі ў душ апошнія 13 дзён. Адключылі зліў у прыбіральні. Гэта рассаднік…
Працяг суду над Аленай Леўчанкай.

Суддзя зачытвае сведчанні міліцыянта, які сцвярджае, што спадарыня Леўчанка ішла па пр-це Пераможцаў, трымала ў руках плакат «Народ – чэмпіён», і ўдзельнічала ў складзе групы грамадзянаў у несанкцыянаваным шэсці.

Абаронца Алены патрабуе выклікаць сведку ў суд. Але суддзя ахіляе гэтую просьбу.

Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Студэнты МДЛУ ізноў выйшлі на акцыю.

Відэа: @MSLUstud
Легенда Купалаўскага тэатра, Заслужаны артыст Беларусі Георгі Маляўскі ўпершыню за 50 гадоў пагадзіўся згаліць вусы, каб сыграць Петруся Броўку ў серыяле «Лабірынты» на Белсаце!

Пакуль праходзяць здымкі, паглядзіце фільм пра Юдаля Пэна, настаўніка Марка Шагала, дзе Маляўскі ў галоўнай ролі яшчэ з вусамі: https://www.youtube.com/watch?v=ytYtwip2Gqk&feature=emb_title
«Спасибо ОМОН за мир и спокойствие».

У Горадні ўчора падзякавалі АМАПу. Кажуць, што гарадзенскі АМАП быў вельмі ўсцешаны такой рэакцыяй.

Крыніца: УУС Гарадзенскага аблвыканкаму
❗️Адвакатку збітага ўладальніка кветкавай крамы Максіма Харошына пазбавілі ліцэнзіі.

Крыніца: @kyky_org
Канада ўвяла санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, як рэакцыю на агромністыя і масавыя парушэнні правоў чалавека ў краіне.

Але ў спісе няма Лукашэнкі, Ярмошынай і іншых высокапастаўленых людзей.

Крыніца: Government of Canada
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Хлопцу з відэа адарвала ступню ў ноч з 10-га на 11-е жніўня ля ст.м. Пушкінская, каля яго ўзарвалася светлашумавая граната.

У Чырвонага касцёла ў Менску збіраюцца ўдзельнікі маршу людзей з інваліднасцю.

Відэа: @belsat
⚡️ Алене Леўчанцы далі штраф у 30 базавых (Br 810).

Крыніца: @belsat
Белсат
❗️Адвакатку збітага ўладальніка кветкавай крамы Максіма Харошына пазбавілі ліцэнзіі. Крыніца: @kyky_org
Прычынаю спыненне адвакацкай ліцэнзіі Юліі Леванчук стала асабістая перапіска.

З рашэннем яна не згодная, плануе абскарджваць яго ў судовым парадку. А да суда яна яшчэ будзе з'яўляцца членам Берасцейскай абласной калегіі адвакатаў

«Да моманту разгляду справы ў судзе я не хацела б дзяліцца падрабязнасцямі, усё ж такі гэта ў далейшым будзе прадметам судовага разбору. Магу сказаць толькі, што прычынаю стала асабістая перапіска».

Крыніца: TUT.by
Так выглядаюць удзельнікі маршу людзей з інваліднасцю.

Фота: @belsat