Белсат
15.6K subscribers
74.1K photos
23.2K videos
38 files
60.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Паглядзіце, як у Жодзіне пазначаюць кватэры міліцыянтаў.

Фота даслалі чытачы @belsat
У Гомлі затрыманы актывіст і валанцёр Ілля Міронаў.

Крыніца: @gomeltoday
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Менску на вуліцы Гарэцкага сёння раніцай людзі з плакатамі перакрылі дарогу.

На адным з плакатаў напісана «Праязджай, калі згодны з катаваннямі і арыштамі».

Відэа даслалі чытачы @belsat
У БДПУ імя Танка звольнілі намесніка дэкана прыродазнаўчага факультэта Мікалая Стрэху. Нібы праз яго грамадскую пазіцыю.

Мікалай у каментары «Белсату» адзначыў, што цяпер ён знаходзіцца ў адпачынку да 19 кастрычніка. 

Дэкан факультэту Наталля Навуменка ў размове з карэспандэнтамі «Белсату» заявіла, што спадар Мікалай звальняецца толькі з панядзелка 19 кастрычніка. Паводле яе, звальненне – гэта ягоная ініцыятыва.

«Ён сам захацеў сысці, даўно збіраўся. Але мы не абмяркоўвалі з ім ягоную грамадскую пазіцыю, не маю права ўлазіць у ягонае асабістае жыццё», – падкрэсліла яна.

Крыніца: @belsat
Беларуская віза 1995 году.

Фота: @belarusian_history
У адным з менскіх двароў.

Фота даслалі чытачы @belsat
Міністэрства юстыцыі пачало разглядаць пытанне прыпыненне ліцэнзіі двух адвакатаў.

Сярод іх і Аляксандр Пыльчанка – абаронца Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай.

Крыніца: @viktarbabarykaofficial
Белсат
Пішуць, што Аляксандра Курбана паднялі на паверхню. Ён паведаміў, што яго вязуць ў дыспансер, побач з ім знаходзіцца супрацоўнік МУС. Крыніца: @stachkom
Шахцёр Аляксандр Курбан, які сёння прыкаваў сябе да шахты пасля начной змены: «Калі змаўчаць цяпер, то замаўчым назаўсёды».

Аляксандр - ужо трэці рабочы «Беларуськалія», які пайшоў на такі крок.

Фота: @belsat
Белсат
❗️А 12-й у судзе Ленінскага раёна разгляд новай справы па Алене Леўчанка. Крыніца: @nashaniva
Падтрымаць Алену Леўчанку на чарговым судзе прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. Сярод іх - і бацькі баскетбалісткі.

Зараз на паседжанні абвешчаны перапынак.

Фота: @belsat
Алена Леўчанка выказалася пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна:

«Хачу распавесці пра ўмовы. Яны ставяць пад пагрозу мой стан здароўя. Канфіскаваныя матрац і бялізна. Няма гарачай вады. Не вадзілі ў душ апошнія 13 дзён. Адключылі зліў у прыбіральні. Гэта рассаднік бактэрый. Аднойчы не вадзілі на шпацыр 5 дзён. З'явіліся вошы. Усё гэта падрывае маё здароўе. І ўяўляе пагрозу яму».

У судзе абвесцілі тэхнічны перапынак.

Крыніца: @onlinerby
⚡️ Нам пішуць, што ў Беларусі пачаліся праблемы з доступам у Telegram.

Ці нармальна ў вас загружаецца месенджэр?
Белсат
⚡️ Нам пішуць, што ў Беларусі пачаліся праблемы з доступам у Telegram. Ці нармальна ў вас загружаецца месенджэр?
Паводле звестак сэрвісу downdetector.com, праблемы з Telegram назіраюцца не толькі па ўсёй Беларусі, але і частцы Украіны, Нямеччыне, поўначы Італіі.

❗️Але Telegram у Беларусі працуе праз VPN ці проксі
.

https://downdetector.com/status/telegram/map/
Белсат
Алена Леўчанка выказалася пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна: «Хачу распавесці пра ўмовы. Яны ставяць пад пагрозу мой стан здароўя. Канфіскаваныя матрац і бялізна. Няма гарачай вады. Не вадзілі ў душ апошнія 13 дзён. Адключылі зліў у прыбіральні. Гэта рассаднік…
Працяг суду над Аленай Леўчанкай.

Суддзя зачытвае сведчанні міліцыянта, які сцвярджае, што спадарыня Леўчанка ішла па пр-це Пераможцаў, трымала ў руках плакат «Народ – чэмпіён», і ўдзельнічала ў складзе групы грамадзянаў у несанкцыянаваным шэсці.

Абаронца Алены патрабуе выклікаць сведку ў суд. Але суддзя ахіляе гэтую просьбу.

Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Студэнты МДЛУ ізноў выйшлі на акцыю.

Відэа: @MSLUstud
Легенда Купалаўскага тэатра, Заслужаны артыст Беларусі Георгі Маляўскі ўпершыню за 50 гадоў пагадзіўся згаліць вусы, каб сыграць Петруся Броўку ў серыяле «Лабірынты» на Белсаце!

Пакуль праходзяць здымкі, паглядзіце фільм пра Юдаля Пэна, настаўніка Марка Шагала, дзе Маляўскі ў галоўнай ролі яшчэ з вусамі: https://www.youtube.com/watch?v=ytYtwip2Gqk&feature=emb_title
«Спасибо ОМОН за мир и спокойствие».

У Горадні ўчора падзякавалі АМАПу. Кажуць, што гарадзенскі АМАП быў вельмі ўсцешаны такой рэакцыяй.

Крыніца: УУС Гарадзенскага аблвыканкаму