Белсат
15.6K subscribers
74.1K photos
23.2K videos
38 files
60.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
“Рэжым Лукашэнкі - злачынны. Так не павінна і не мусіць працягвацца”.

Гэта ў сваім Instagram напісаў тэлевядоўца Дзмітрый Шэпелеў. Ягонага добрага сябра Максіма Харошына моцна збілі ў РУУС раніцаю аўторку.

Шэпелеў асудзіў рэжым Лукашэнкі і дзеянні сілавікоў.

Крыніца: Instagram
⚡️ Яшчэ адзін рабочы “Беларуськалію” адмовіўся выходзіць на паверхню.

Аляксандр Курбан прыкаваў сябе пасля начной змены. Ягоныя асноўныя патрабаванні - падвысіць узровень заробку, спыніць ціск на рабочых і прафсаюз і правесці новыя выбары.

Крыніца: @stachkom
Раніца пачынаецца з прабежкі ў падтрымку ўсіх пратэстоўцаў.

Фота і відэа даслалі чытачы @belsat
Жодзіна вітае ўсіх беларусаў нацыянальнай сімволікай.

Фота даслалі чытачы @belsat
Беларусы рыхтуюцца да народнага ўльтыматуму Ціханоўскай.

Фота ад гледачоў @belsat
Маладзечна пад бела-чырвона-белым сцягам🤍❤️🤍

Фота даслалі чытачы @belsat
«Жыве Беларусь» з раніцы ў Менску.

Фота даслалі чытачы @belsat
Мінюст вынес папярэджанне партыі «Зялёныя».

Ведамства знайшла ў структуры партыі парушэнні заканадаўства. Так, у «Зялёных» няма менскай гарадской а абласных структураў. Таксама ў Мінюст не былі пададзеныя спісы сяброў выбарных органаў партыі.

Кіраўніцтва партыі звязвае гэткія заявы з іхнай рэзалюцыяй супраць гвалту ў Беларусі. «Зялёныя» плануюць абскардзіць рашэнне ў судзе.

Крыніца: TUT.by
Жыхары Менску працягваюць упрыгожваць свой горад.

Фота даслалі чытачы @belsat
Белсат
Таццяну Севярынец не збіраюцца адпускаць праз тры гадзіны з Першамайскага РУУСа ў Віцебску. Па словах яе мужа, Кастуся Севярынца, яе збіраюцца везці ў СІЗА (ІЧУ ў Віцебску часова не працуе). Што ёй прад'яўляюць – не паведамілі. Муж размаўляў з ёй у Першамайскім…
Таццяну Севярынец раніцай адпусцілі дахаты. Да двух гадзін ночы яе трымалі ў Першамайскім РАУСе, потым павезлі ў СІЗА.

У Таццяны падняўся ціск, жанчыне стала кепска. Выклікалі хуткую, дактары сказалі, што яе нельга трымаць у СІЗА: трэба класці ў шпіталь або адпускаць дахаты лекавацца. Міліцыянты сказалі, што калі лячыцца, то толькі пад аховай.

Таццяна не пагадзілася класціся ў лякарню, а дактары выдалі заключэнне, што стан яе здароўя не дазваляе знаходзіцца ў зняволенні. Таму раніцай яе адпусцілі.

Крыніца: @belsat
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Парку Перамогі ў Менску сеў ваенны верталёт і праз 5 хвілін паляцеў.

Відэа даслалі чытачы @belsat
Сёння чацвер - дзень, калі прымаюць перадачы на Акрэсціна. У чарзе больш за сто чалавек.

Сёння за кратамі застаецца журналістка, якая супрацоўнічае з @belsat Алена Доўнар. Яе пакаралі чарговымі 15 соднямі арышту.

Фота: @bajby
Выкладчыка ўніверсітэту культуры звальняюць праз ягоную грамадзянскую пазіцыю.

У адказ Дзмітрый Матуйза запісаў відэазварот, у якім заклікае студэнтаў падпісаць петыцыю з просьбаю працягнуць яму кантракт.

https://www.youtube.com/watch?v=9RJ_9yVWH3Q
Новы актуальны стрыт-арт у Менску 🔥 Фота ад гледачоў @belsat
⚡️ Прэзідэнт Кыргызстану вырашыў сысці ў адстаўку.

Крыніца: прэсавая служба